Вікісховішча

Вікісховішча: цэнтралізаванае сховішча мультымэдыйных файлаў для праектаў Фундацыі Вікімэдыі

Wikimedia Commons (па-беларуску: Вікісховішча) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца. Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках праектаў Фундацыі «Вікімэдыі». Яскравая рыса Вікісховішча ў тым, што яго файлы могуць выкарыстоўвацца ў абсалютна любых праектах Вікімэдыі.[2] Рухавік MediaWiki таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце.[3]

Вікісховішча
Wikimedia Commons
Лягатып Wikimedia Commons
Commons screenshot.png
Тып мэдыясховішча
Даступныя мовы некалькі моваў[d]
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 7 верасьня 2004
Камэрцыйны? Не
Рэгістрацыя апцыянальна (патрэбная для загрузкі файлаў)
Рэйтынг Alexa 300[1]
Мова праграмаваньня PHP
commons.wikimedia.org

Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.

Ліцэнзаваньне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).

Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.

Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы Вікіпэдыі

Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Выявы года

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Вікісховішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
This article uses material from the Wikipedia article Вікісховішча, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply. (view authors).

🔥 Top trends keywords Беларуская (тарашкевіца) Wiki:

Карлес ПудждэмонГалоўная старонкаСпэцыяльныя:Апошнія зьменыФранцішак СкарынаСынглПМайданБарыс МаісееўСпэцыяльныя:ПошукПрыметнікМаркёрАдам МіцкевічБеларуска-літоўскія летапісыЛіцьвіныШэрая гусьБеларуская моваЛацінкаЯн ЧачотБеларусь.neІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Тамаш ЗанДзеяслоўЛічэбнікІгнат ДамейкаНазоўнікКупянскРасеяСымон БудныПрыназоўнікВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюЗнакі прыпынкуПрамяністыя (таварыства)Васіль ЦяпінскіЎВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларускія народныя казкіМенскПрыслоўеАляксей ДудараўЛітаратуразнаўстваДапамога:ЗьместЛетувізацыяЛітаратураУсяслаў ЧарадзейВікіпэдыя:Правілы абароны старонакУладзімер КаткоўскіРэжым ЛукашэнкіНяпоўныя сказыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Надвор’еКубаВітаўтТалібанМанаполія (гульня)Беларускія летапісыГруздРусіфікацыя БеларусіЛіцьвіны СевершчыныІгар ТурАдраджэньне мовыВікіпэдыя:СуполкаАснова словаВікіпэдыя:ФорумКірыла ТураўскіУладзімер КараткевічРасейская акупацыя Беларусі14Пошукавая аптымізацыяІван ШамякінПружаныСтарабеларуская моваСураж (Расея)Расейская моваБеларускі клясычны правапісГісторыя БеларусіВялікае Княства Літоўскае737Вялікабрытанія🡆 More