Фундацыя «Вікімэдыя»: некамэрцыйная арганізацыя ЗША

122°24′9″ з. д. / 37.78972° пн. ш.

122.4025° з. д. / 37.78972; -122.4025

Фундацыя «Вікімэдыя» — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя, Вікіслоўнік (анг. Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wiki Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Віківандроўкі.

Фундацыя «Вікімэдыя»
анг. Wiki Foundation
Фундацыя «Вікімэдыя»: Будова, Праекты, Аддзелы руху
Тып некамэрцыйная арганізацыя
Дэвіз Представьте себе мир, в котором каждый человек может свободно делиться всей суммой накопленных человечеством знаний., Imagine a world in which every single human being can freely share in the sum of all knowledge., Stell dir eine Welt vor, in der jeder einzelne Mensch frei an der Summe allen Wissens teilhaben kann. Das ist unsere Verpflichtung., წარმოიდგინეთ მსოფლიო, სადაც ყველა ადამიანს ხელი მიუწვდება კაცობრობის მიერ შექმნის მთელ ცოდნაზე., 全ての人間一人一人が全ての知識の集積を自由に共有できる世界を想像せよ, 想象一下这样的世界:在这个世界中,每个独立的个体都能够在知识的海洋中自由分享。, Imaginez un monde dans lequel chaque être humain peut librement prendre part au partage de la totalité des connaissances humaines., تخيل عالمًا يمكن فيه لكل إنسانٍ أن يشارك بحريةٍ في مجموع المعرفة., Imagina un mundo en el que todo ser humano pueda compartir libremente la suma de todo el conocimiento., Imaginează-ți o lume în care fiecare om poate lua parte liber la tot ce reprezintă cunoaștere., Zamislite si svet, v katerem lahko vsako človeško bitje svobodno deli vse človeško znanje. і تخيّل واحد لعالم فين كلا بنادم كيعيش فوق لأرض عندو أكصي ل لمعرفة كاملة
Заснаваная 20 чэрвеня 2003 (20 гадоў таму)
Заснавальнікі Джымі Ўэйлз
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Разьмяшчэньне штат Каліфорнія
Адрас Сан-Францыска, вул. Мантгомэры, д. 1, пам. 1600
Ключавыя фігуры Кэтрын Маэр(en), Марыя Сэфідары
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя Вікіпэдыя, Вікікнігі, Вікіслоўнік, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікісховішча, МэдыяВікі
Абарачэньне Фундацыя «Вікімэдыя»: Будова, Праекты, Аддзелы руху$104,506 млн (2018 г.)
Апэрацыйны прыбытак Фундацыя «Вікімэдыя»: Будова, Праекты, Аддзелы руху23,064 млн (2018 г.)
Чысты прыбытак Фундацыя «Вікімэдыя»: Будова, Праекты, Аддзелы руху21,619 млн (2018 г.)
Лік супрацоўнікаў 340 (2018 г.)
Даччыныя кампаніі ТАА „Вікімэдыя“[d]
Аўдытар «КПМГ» (Ангельшчына)

Будова

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» складалася з Канцылярыі выканаўчай кіраўніцы і 8 аддзелаў: 1) прасоўваньня, 2) аўдыторыяў, 3) зносінаў, 4) прыцягненьня грамады; 5) фінансаў і кіраваньня, 6) прававы, 7) адоранасьці і культуры, 8) тэхналёгіі.

Праекты

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала 12 асноўных праектаў: 1) Вікіпэдыя, у тым ліку Беларускую Вікіпэдыю; 2) Вікікнігі, у тым ліку па-беларуску; 3) Віківэрсытэт; 4) Вікінавіны; 5) Вікіслоўнік, у тым ліку па-беларуску; 6) Вікікрыніцы, у тым ліку па-беларуску; 7) Вікіцытатнік, у тым ліку па-беларуску; 8) Віківандроўкі; 9) Вікісховішча, у тым ліку зь беларускім інтэрфэйсам; 10) Вікізьвесткі, у тым ліку па-беларуску; 11) Віківіды; 12) МэдыяВікі, у тым ліку па-беларуску.

Аддзелы руху

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала дачыненьні з трыма відамі аддзелаў руху: 1) аддзяленьнямі, 2) тэматычнымі арганізацыямі, 3) суполкамі ўдзельнікаў. 31 сакавіка 2012 году Апякунская рада Фундацыі ўхваліла прызнаньне аддзелаў руху. Усе аддзелы руху мелі выстаўляць па 2 кантактныя асобы для зносінаў з Фундацыяй, дапускаць прыём новых сябраў і зьмяшчаць пра сябе зьвесткі на вікібачыне Вікімэдыі. Таксама такія аддзелы мелі разьмяшчаць штогадовую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі і апавяшчаць пра зьменьне ў статуце і правадырстве.

  • Суполка ўдзельнікаў. Мае налічваць прынамсі 3 дзейных рэдактары і пажадана прынамсі 10 сябраў. Ухваляецца Фундацыяй за 1—3 тыдні. Распрацоўваецца 1—4 месяцы. На 2018 год існавала 105 прызнаных Фундацыяй суполак, у тым ліку ў Беларусі.
  • Аддзяленьне. Мае налічваць ад 10 дзейных рэдактараў і пажадана прынамсі 20 сябраў. Грунтуецца на краёвай прыналежнасьці і ёсьць юрыдычнай асобай, статут якой ухвалены Камітэтам аддзелаў Фундацыі. Заяўка на прызнаньне Апякунскай радай Фундацыі падаецца пасьля 2 гадоў дзейнасьці. Кіраўнічая рада абіраецца сябрамі, у тым ліку новымі. Штогод разьмяшчае фінансавую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі. Ухваляецца Фундацыяй цягам 4—6 месяцаў. Мае розныя крыніцы фінансаваньня. На 2018 год дзейнічала 37 прызнаных Фундацыяй аддзяленьняў, у тым ліку ў суседніх Польшчы, Расеі і Ўкраіне.
  • Тэматычная арганізацыя. Адрозна ад аддзяленьня прадугледжвае прадметную накіраванасьць дзейнасьці. На 2018 год існавала адна такая арганізацыя — «Сяброўская Вікімэдыя», што засяроджвалася на перакладах на каталянскую мову ўсялякіх ведаў і на перакладах з каталянскай на іншыя мовы пра каталянскую культуру.

Беларусь

18 ліпеня 2015 году ў Беларусі стварылі суполку ўдзельнікаў Вікімэдыі, што на 2018 год налічвала 18 чалавек. Суполка ставіць за мэту стварэньне аддзяленьня Фундацыі «Вікімэдыя» ў Беларусі.

Мінуўшчына

Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis. Першапачаткова дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ( штат Флорыда, ЗША), адкуль пазьней перанесла дзейнасьць у Сан-Францыска (штат Каліфорнія). На 2012 год Фундацыя мела 146 супрацоўнікаў і каштарыс на $38 479 665. Фундацыю ўзначальвалі старшыня Апякунскай рады Ян-Барт дэ Врэдэ і выканаўчая кіраўніца Сью Гарднэр.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фундацыя «Вікімэдыя»: Будова, Праекты, Аддзелы руху  Фундацыя «Вікімэдыя»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Фундацыя «Вікімэдыя» БудоваФундацыя «Вікімэдыя» ПраектыФундацыя «Вікімэдыя» Аддзелы рухуФундацыя «Вікімэдыя» МінуўшчынаФундацыя «Вікімэдыя» КрыніцыФундацыя «Вікімэдыя» Вонкавыя спасылкіФундацыя «Вікімэдыя»Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПлаешцьMemento moriРоварУсходнеславянскія мовыМонтвілЯкуб КоласУ краіне райскай птушкіБДСМБабёрМікола МятліцкіСтарабеларуская літаратураБалівія1667НаваградакАфарызмГабрэіАндрэй ХадановічЛеанід ГалубовічІрына БагдановічАнгельская моваКанстытуцыя БеларусіАльгерд (імя)Каса (анатомія)Дзяды (паэма)Расейская акупацыя БеларусіГодОйча нашГомель (вёска)ЖанрРумбольдВэб-сайтМагілёўская вобласьцьНарвэгіяФэльдмаршал (Швэцыя)Віктар МарціновічБеларускі студэнцкі саюзПСудзімонтавічыSteamГарнастайКінатэатарРумыніяМарш за свабоду (Менск, 2020)Вялікая савецкая энцыкляпэдыяУладзіслаў ГалубокБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубЗіновій ПрыгодзічНародны АльбомМіхась ПазьнякоўМіхась ЧаротВетразьЯмант ТулунтавічСэксПарнаграфіяГрушаўка (Ляхавіцкі раён)БлогЗвычайная лісіцаЛюцыян ЖалігоўскіЮры ГедыгольдЛеў ЧайлыткаБеларуская Народная РэспублікаСырыяЛатвіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)Вялікае Княства ЛітоўскаеПіт ПаўлаўСпакусьнікіКарлес ПудждэмонISSN🡆 More