Гайлімін

Гайлімін (Гальмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гольмін.

Gelemin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gelo + Minno
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гальмін, Гольмін, Каламін, Кольмін
Зьвязаныя імёны Мінігайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гайлімін»

Паходжаньне

Гелемін, Гельмін або Гальмін (Geleminus, Gelminus, Galmin) і Мінігель або Мінгель (Minigelus, Mengel) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', minthi 'памяць'. Такім парадкам, імя Гайлімін азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Мінігайла).

У Прусіі бытавала імя Гайлімін: Gaylemynne (1360 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Geilemin Nadaps sone (6 чэрвеня 1409 году); Jorge Gailemynne (16 чэрвеня 1409 году); Galeminne (16 чэвреня 1409 году, 21 чэрвеня 1409 году); Stanislaus dictus Golmin (17 студзеня 1413 год); Поилыминъ (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох); Herr Golymyn Hauptmann zu Welun (17 жніўня 1432 году); Гоільеминова Надо’вича [печать], Goylimin Nadobowicz (15 кастрычніка 1432 году); Golymini capitanei Samagittiae [sigilla] (20 студзеня 1433 году); Кгоилиминъ Надобьевъ, Golimyn capitanues Samagittiae (27 лютага 1434 году); Кгойлиминъ (1434—1437 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох); Golymyn, Goleminne; шесть чоловековъ под Кгоилиминомъ, земля Кгоилиминова, Кголмину у Кнетове чоловекъ Визкголдъ… Ивашку у Крожах чоловекъ Кголиминъ, Монътьев братъ (1440—1492 гады); Alzbietha Golminowa… iei Golmin mąz (4 сакавіка 1498 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.); Ганусъ Кгоилиминовичъ (21 верасьня 1499 году); боярин жомоитскии Кголмин… того Голмина (19 ліпеня 1514 году); Янъ Кгалминовичъ, Кгалминъ (1528 год); Мартинъ Кголминовичъ (1567 год); пана Станислава Мартиновича Кголмина (17 сакавіка 1578 году); Mattias Galmin (1580 год); Ian Kalamin… Jan Kalamin… s Kalaminem (9 студзеня 1600 году); po Adamie Golminie… Adam Golmin… Janowa Golminowa… Krzysztof Kolmin (1667 год); Galminie… Kalminy (1744 год); wioski… Gałminie (1782—1783 гады).

Носьбіты

Гольміны (Golmin) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася гаспадарскае сяло Гальмінавічы каля Ўпіты.

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гальміны.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Гайлімін ПаходжаньнеГайлімін НосьбітыГайлімін Глядзіце таксамаГайлімін ЗаўвагіГайлімін КрыніцыГайлімін ЛітаратураГайлімін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усяслаў Чарадзей.ddМаркетынгMemento mori.anВілейка (імя)Наша думка.cx1370Вайдыла (імя).bw16.dkЦыбуля (расьліна)ЛіцьвіныОрдэн Зялезнага Рыцара4.idПлоцевы актКлуж-Напока.pmМікола Ермаловіч.trПершая Ўстаўная граматаПарцалянавая фабрыка ЧэлсіВікі.ggАўстралійскія АльпыАнгкор-ВатАнгельшчынаГораждзе1955Дабрабыт (банк)1993.lrСаюз змаганьня за незалежнасьць БеларусіСанкт-Пецярбург.fk.seРасея.fo188058.gmПрага.szВіцебскŠyba 48.by1860Кінбурнская пярэспаМенск.lv.ws.pn.ruБіятэхналёгіяПарэчча (горад)Тарас ПрахаськаІгумен.maКастусь КаліноўскіЖанчына зьверхуМаксім Багдановіч.ac1985Пружаны.vn.eg1997🡆 More