Крожы

Кро́жы (лет.

Kražiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Кражанце. Цэнтар староства Кельменскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 784 чалавекі. Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Ворнямі і Расенамі.

Крожы
лет. Kražiai
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
Крожы
Герб Крожаў
Першыя згадкі: 1253
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Раён: Кельменскі
Насельніцтва: 784 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-86026
Геаграфічныя каардынаты: 55°36′0″ пн. ш. 22°41′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 22.68333° у. д. / 55.6; 22.68333 22°41′0″ у. д. / 55.6° пн. ш. 22.68333° у. д. / 55.6; 22.68333
Крожы на мапе Летувы
Крожы
Крожы
Крожы
Крожы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крожы — даўняе магдэбурскае места, колішні галоўны адміністрацыйны цэнтар Жамойці.

Назва

Тапонім Крожы, магчыма, утварыўся ад назвы ракі Кражанты, але лінгвісты ня могуць патлумачыць такую трансфармацыю (скарачэньне) пачатковай назвы. Зь іншага боку, назву ракі Кражанты (відаць, праз брак адэкватнага тлумачэньня зь летувіскай мовы) спрабуюць выводзіць ад назвы мястэчка.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладаньняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну. З 1410 году зьяўляюцца зьвесткі пра Кроскую воласьць. Каля 1421 году тут заснавалі касьцёл.

З пачатку XV стагодзьдзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытуляваўся графам «на Крожах». З 1554 году — у валоданьні Завішаў і Шэметаў, з 1568 году — Радзівілаў.

У 1607 годзе жамойцкі біскуп М. Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 году ў месьце працавала езуіцкая місія, а з 1618 году — калегіюм. Пры калегіюме дзейнічаў тэатар. У 1629—1742 гадох у Крожах месьцілася духоўная сэмінарыя Жамойкага біскупства.

У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бэнэдыктынак, у 1758 годзе — дом марыявітак. У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. На 1790 год тут было 160 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крожы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 году — у складзе Летувы.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1895 год — 3375 чал.; 1897 год — 1761 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 998 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 784 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1757—1763) і кляштар бэнэдыктынак
  • Калегіюм езуітаў (XVII ст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Крожы НазваКрожы ГісторыяКрожы НасельніцтваКрожы Турыстычная інфармацыяКрожы ГалерэяКрожы КрыніцыКрожы ЛітаратураКрожыВорніКельменскі раёнКельмыЛетуваЛетувіская моваМястэчкаРасеныШавельскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ойча наш24 верасьняРасейцыАнгельская моваПольшчаБудучы часУладзімер ПуцінІсая КазінецНадвор’еЛявон БаразнаБоўэн БайрамДзяржаваГішпанская моваПавал ДавідовічЛеон Батыста АльбэрціБлогПаўночная зоркаМіхась ФіліповічРэжым ЛукашэнкіПрышцінаКанстытуцыя 3 траўня 1791 годуТрасянкаКамароўскі рынакВіктор ЮгоБеларускія народныя казкіАльгерд Бахарэвіч.jpВікіцытатнікТудаўлянскія гаворкіІсьляндзкі коньБоская камэдыяТэхналёгіяЛітаратура і мастацтва (неадназначнасьць)АмсьціслаўПангеяСунізмÜbers Meer (Radio Edit)Дзяржаўны тэатар музычнай камэдыі БеларусіПружаныКарлес Пудждэмон23 лютагаАндрэй МукавозчыкСлуцакІндыйскі нацыянальны каляндар30 красавікаНіл ГілевічРыбыБайкаСтаніслаў Нарбут (лекар)Мадрыд900КіеўКастусь Каліноўскі (драма)АбстракцыяКрупнікШашкіБарыс ПастарнакПляц436Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьціБеларуская энцыкляпэдыяМусульманскі каляндарE (літара)Марат МаркаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуТалачынВэб-сайт🡆 More