Радзівілы: магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага

Радзіві́лы — магнацкі род гербу «Трубы», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны.

Радзівілы
лац. Radziviły
Герб Радзівілаў
Радавы герб Радзівілаў «Трубы»
Дэвіз: «Бог нам радзіць!»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытул: князі
Прызнаныя ў: Сьвятая Рымская імпэрыя

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі

У час перапісу 1917 году некалькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах. Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу».

Прозьвішча

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Генэалёгія Радзівілаў, 1699 г.

Ратвіл (Ratwilius) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs, германскага rad- 'рада', а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі».

Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt).

Уладаньні

Радзівілы — буйныя землеўладальнікі, якія сваім эканамічным значэньнем у сярэдзіне XVI — першай палове XVIII стагодзьдзяў займалі 1-е месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў другой палове XVI ст. яны валодалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі местамі і мястэчкамі: Геранёны, Давыд-Гарадок, Клецак, Койданаў, Копысь, Лахва, Мір, Нясьвіж, Чарнаўчыцы, Шчучын, мноствам вёсак; на тэрыторыі сучаснай Украіны — местам Алыкай зь дзясяткамі вёсак (Валынскае ваяводзтва); на тэрыторыі сучаснай Польшчы — местам Шыдлоўцам зь вёскамі (Сандамірскае ваяводзтва), на тэрыторым сучаснай Летувы — Біржамі, Дубінкамі (Віленскае ваяводзтва), Кейданамі (Жамойць) і інш. Пэўны час у XV—XVI стагодзьдзях адна з галінаў роду мела маёнткі зь местамі Гонядзю і Райгорадам на Падляшшы. У XVII—XVIII стагодзьдзях мелі шэраг іншых маёнткаў. У 1612 годзе атрымалі Слуцкае княства зь местамі Слуцкам і Капылём. Таксама валодалі маёнткамі ў Францыі і Італіі.

Апрача гэтых уласных спадчынных маёнткаў рэгулярна атрымлівалі ў пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўныя маёнткі (староствы) разам з пасадамі старостаў: Ашмяны, Барысаў, Берасьце, Крычаў, Ліда, Мазыр і інш.

У 1586 годзе браты Мікалай Крыштап, Альбрэхт і Станіслаў склалі пагадненьне пра стварэньне Нясьвіскай, Клецкай і Алыцкай ардынацыяў (непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі паводле мужчынскай лініі, пазьней — толькі старэйшаму сыну). Іншыя маёнткі Радзівілаў знаходзіліся на аляідальным праве (маглі перадавацца ў спадчыну жанчынам, свабодна адчужацца). У XIX ст. утварылася Давыд-Гарадоцкая ардынацыя.

Радзівілы мелі ўласныя фартэцыі з залогамі — Нясьвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя. За часамі росквіту ў XVII стагодзьдзі Радзівілам належалі 23 замкі, 426 местаў і мястэчак, 2032 маёнткі і звыш 10 000 вёсак у Вялікім Княстве Літоўскім і за мяжой.

Паходжаньне

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імпэратара Карла V

Пра паходжаньне Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: паводле некаторых зьвестак, род мае зьвязкі з найвышэйшым жрэцкім станам паганскай Літвы, а ягоным пачынальнікам быў Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдзівіл, Манцівіл і інш.) сьведчаць пра глыбокую старажытнасьць роду.

У пытаньні паходжаньня Радзівілаў гісторык Павал Урбан зьвяртае на ўвагу на тое, як іх характарызаваў Сымон Будны. Адпаведную прадмову-прысьвячэньне ён зьмясьціў у выдадзеным у Нясьвіжы Катэхізьме:

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне  Абы вашы княжацкія міласьці ня толька ў чужаземскіх языцах кахалі, але бы ся тэж… і таго здаўна слаўнага языка славянскага разьмілаваці і оным ся бавіці рачылі. Слушная бо рэч ёсьць, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторам даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове атцы вашых княжацкіх міласьці слаўне праднейшыя пралажэнства нясуць. Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 

Сучасная навука лічыць заснавальнікам роду Радзівіла Осьцікавіча (?—1477), сына кашталяна віленскага Осьціка. Сын Радзівіла Осьцікавіча Мікалай «Стары» (?—1509) меў 4 сыноў, ад якіх пайшлі 3 галіны роду:

Упершыню тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі для ўласнай гонядзка-мядзельскай галіны атрымаў 25 лютага 1518 году Мікалай (каля 1470—1521). Для ўсіх прадстаўнікоў роду імпэрскі княскі тытул 10 сьнежня 1547 году здабыў Мікалай «Чорны» (1515—1565).

Нашчадак роду і апошні ардынат на Нясьвіжы Альбрэхт Антоні Вільгельм валодаў Палацава-замкавым комплексам у Нясьвіжы у часы Польскай Рэспублікі, а ў 1935 годзе эміграваў на Захад. У траўні 2009 ягоная дачка Альжбета Радзівіл наведала Нясьвіж, дзе зрабіла наступную заяву:

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне  Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выняткова па‑беларуску. Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Мікалай «Стары»

Сярод прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі каралева і вялікая княгіня Барбара Радзівіл (1520—1551) і віленскі кардынал Юры Радзівіл (1556—1600), 7 канцлераў і 8 гетманаў вялікіх літоўскіх, 3 япіскапы і 27 ваяводаў.

Пакаленьне 1

Пакаленьне 2

Пакаленьне 3

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Юры (кардынал)

Пакаленьне 4

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Барбара Радзівілянка

Пакаленьне 5

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Пакаленьне 6

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Януш (гетман)

Пакаленьне 7

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
Багуслаў

Пакаленьне 8

Радзівілы: Прозьвішча, Уладаньні, Паходжаньне 
«Пане Каханку»

Пакаленьне 9

Пакаленьне 10

Пакаленьне 11

Пакаленьне 15

Пакаленьне 17

Галерэя

Мужчынскі партрэт

Жаночы партрэт

Спадчына

У 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радзівілы ПрозьвішчаРадзівілы УладаньніРадзівілы ПаходжаньнеРадзівілы Найбольш вядомыя прадстаўнікіРадзівілы ГалерэяРадзівілы СпадчынаРадзівілы ЗаўвагіРадзівілы КрыніцыРадзівілы ЛітаратураРадзівілы Вонкавыя спасылкіРадзівілыАўстра-ВугоршчынаВялікае Княства ЛітоўскаеПадзелы Рэчы ПаспалітайПрусіяРасейская імпэрыяРодТрубы (герб)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнафільм у ФранцыіТхор стэпавыМарт (імя)Мастацкая літаратураЛюбАснабрукMonodontidaeРасеяЭквадорДрукарняГісторыя ВільніБэрсэнМіхал ФедароўскіСьпіс стагодзьдзяўАсенДзеяслоўАксана БязьлепкінаЯзэп СажычЗьміцер2024ВялікабрытаніяБодаШуляк-галубятнікГрэбляСловаЗамакЧорны сьпіс ЭўразьвязуЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАнатоль СысАндрусь Горват1589Ільля ХрэнаўЦэглаГрамадзянінДыназаўрКарусь КаганецУладзіслаў СыракомляКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)МенскПацукЗлучнікТаджыцкая моваЗімаBaskin-RobbinsМаксім ГарэцкіBayraktar TB2.orgЁзэф ГёбэльсМерулаСпарышСэрбіявозМікола ПапекаВершаваны памерСакрат ЯновічІвонка СурвілаПавал ДураўМаксім БагдановічПэрфэкт-10Усевалад ГарачкаЯн ГляўбіцПастава 69МараторыйМыш курганцаваБеларускі клясычны правапісЛічэбнікБаркэмпБілінгвізмКірыл РадзівонаўАральны сэксГалаўны мозаг🡆 More