Расейцы

Расейцы (гістарычныя маскалі, маскоўцы, маскавіты; сучасная саманазва рас.

русские, да сярэдзіны XIX ст. — рас. россияне, да 1917 году — рас. великороссы, великоруссы) — эўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Расеі (каля 80% насельніцтва краіны).

Расейцы
Колькасьць каля 137 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг Расеі Расея:
   115 900  000 (2002, перапіс)
Сьцяг Украіны Украіна:
  8 334 000 (2001, перапіс)
Сьцяг Казахстану Казахстан:
  3 962 100 (2007, ацэнка)
Сьцяг ЗША ЗША:
   3 105 965 (паходжаньне)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь:
  785 084 (2009, перапіс)
Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан:
   620 000
Сьцяг Бразыліі Бразылія:
   578 000
Сьцяг Латвіі Латвія:
   556 000
Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан:
   500 000
Сьцяг Эстоніі Эстонія:
   342 000
Сьцяг Канады Канада:
   337 960
Сьцяг Ізраілю Ізраіль:
   320 000
Сьцяг Летувы Летува:
   278 000
Сьцяг Малдовы Малдова:
   259 000
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:
   178 600
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан:
   144 000
Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан:
   142 000
Сьцяг Францыі Францыя:
   115 000
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія:
   100 000
Сьцяг Аргентыны Аргентына:
   100 000
Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан:
   79 000
Сьцяг Грузіі Грузія:
   70 000
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія:
   60 200
Сьцяг Парагваю Парагвай:
   55 000 (2005)
Сьцяг Кубы Куба:
   50 200
Сьцяг Румыніі Румынія:
   36 397
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя:
   30 401
Сьцяг Турэччыны Турэччына:
   20 000
Сьцяг Кітаю Кітай:
  15 609
Сьцяг Армэніі Армэнія:
  14 660
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя:
    15 595
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны:
    12 000
Сьцяг Індыі Індыя:
   5000
Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла:
   4600
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя:
   4581 (2006)

Сьцяг Манголіі Манголія:
   3000
Мовы расейская
Рэлігіі праваслаўныя, частка атэісты і язычнікі
Блізкія этнасы славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, украінцы)

Назва

Гістарычна ў беларускай мове да расейцаў ужываліся назвы маскалі, маскоўцы, маскавіты, масквіціны, масква, масквічы, масквічаніны. Тым часам, паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова рускі (ст.-бел. руский, русский) мела чатыры значэньні: усходнеславянскі, старабеларускі, праваслаўны і кірыліцкі. Беларускія назвы маскаль і масковец як адпаведныя да рас. москвитянин, великорус, русский падае Беларуска-расейскі слоўнік Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча (1925 год). Слова маскоўка з азначэньнем рас. русская женщина, а таксама масква ў розных значэньнях, датычных расейцаў, прыводзяцца ў «Слоўніку беларускай гаворкі» Івана Насовіча (1870 год).

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, беларуская асабовая форма расейцы, відаць, утварылася ад назвы Расея (пры гэтым рас. россеец, россейцы зафіксаваў у сваім слоўніку яшчэ Ўладзімер Даль), якая не нясе абражальнай сэмантыкі і, магчыма, прыйшла ў беларускую мову з расейскіх дыялектаў (або ў выніку ўласных фанэтычных працэсаў — паводле той жа мадэлі, што і беларускія народныя формы імёнаў Аўдакея і Захвея / Сахвея ад Еўдакія і Сафія), дзе лічылася першасным, народным словам у адрозьненьне ад штучнай назвы Расія (рас. Россия), што пашыралася ў Масковіі з пачатку XVI ст. як слова высокага стылю беспасярэдне пад уплывам грэцкай мовы

Расьсяленьне

Расейцы 
Расейцы ў Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 году

Налічваюць каля 137 мільёнаў чалавек і часам разглядаюцца як найбуйнейшы паводле колькасьці народ у Эўропе, адзін з найбуйнейшых народаў сьвету. Прыкладна 116 мільёнаў этнічных расейцаў жывуць беспасярэдне ў Расеі, каля 18 мільёнаў — у суседніх краінах. Яшчэ 3 мільёны жывуць ва ўсім сьвеце, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе, а таксама ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.

Рэлігія

Праваслаўнае хрысьціянства дамінуе сярод расейцаў. Большасьць расейскіх вернікаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, якая адыграла значную ролю ў фармаваньні і разьвіцьці расейскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Нават расейцы-атэісты пераважна асацыююць сябе з праваслаўнай верай.

Некаторыя расейцы прытрымліваюцца стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзьнікла ў выніку расколу ў Расейскай праваслаўнай царкве ў XVII стагодзьдзі.

Нягледзячы на тое, што рэлігія ў Расеі вярнула свае пазыцыі па савецкім перасьледзе і абмежаваньняў, адносна малы працэнт расейцаў рэгулярна наведвае набажэнствы.

Беларусь

Расейцы 
Грамата Жыгімонта I (1432 г.) «Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры» — сьведчаньне канфэсійнасьці назвы «рускія», пад якой разумелі ліцьвінаў рускай веры

Перасяленьне жыхароў Маскоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае адзначаецца з канца XV ст. У пісьмовых крыніцах захаваліся зьвесткі пра апальных князёў, што пайшлі супраць маскоўскага гаспадара, перад якім мусілі называцца гаспадарскімі халопамі (рас. государевы холопы), і вальнадумцаў, што ратаваліся ад перасьледу Маскоўскай царквы. З другой паловы XVII ст. у Вялікае Княства Літоўскае ад зьдзекаў і ўціску маскоўскіх уладаў зьбеглі дзясяткі тысячаў старавераў. Па падзелах Рэчы Паспалітай перасяленьне набыло іншы характар, калі ўлады Расейскай імпэрыі накіроўвалі ў Беларусь сьвятароў, чыноўнікаў і вайскоўцаў дзеля ажыцьцяўленьня палітыкі русіфікацыі. Новая магутная хваля перасяленцаў з Расеі абрынулася на Беларусь па Другой сусьветнай вайне. Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў, улады СССР адводзілі ім важную ролю ў русіфікацыі Беларусі і стварэньньні «новай этнічнай супольнасьці» (рас. новой этнической общности) — бяспамятнага, абязмоўленага народу, зь якім можна праводзіць хоць-якія экспэрымэнты.

Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, 785 тыс. чалавек (звыш 8% насельніцтва) аднесьлі сябе да расейцаў. Паводле вобласьцяў іх доля вагалася ад 6,4% ў Берасьцейскай вобласьці да 10,2% — у Віцебскай. Амаль 85% расейцаў пражывалі ў гарадзкіх паселішчах. Найбольш высокая іх доля назіралася ў агульнай колькасьці насельніцтва гарадоў Наваполацак (15,5%, Віцебская вобласьць), Полацак (14,8%, Віцебская вобл.), Бабруйск (13,2%, Магілёўская вобласьць), Горадня (12,2%) і Берасьце (10,7%), таксама ў Бабруйскім раёне (11,9%). У сталіцы складалі 10% насельніцтва.

Параўнальна зь перапісам 1999 году колькасьць расейцаў зьменшылася на 356,6 тыс. чалавек (на 31%). Адначасна скарацілася іх доля ў агульнай колькасьці насельніцтва з 11,4% ў 1999 годзе да 8,3% ў 2009-м найперш праз старэньне. Параўнальна з 1999 годам доля старэйшых за працаздольны век расейцаў у агульнай іх колькасьці павялічылася на 11,4% і наблізілася да 33%. Адначасна доля дзяцей і падлеткаў у веку да 16 гадоў сярод расейцаў зьнізілася з 15,2% да 7,4%. Пры гэтым расейская мова была асноўнай мовай зносінаў насельніцтва Беларусі. На ёй размаўляла дома 6 млн. 673 тыс. чалавек (70% насельніцтва).

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, у Беларусі стала пражывала 83,6 тыс. расейскіх грамадзянаў, што складала 2/3 агульнай колькасьці замежных грамадзянаў, якія стала пражывалі ў краіне. Звыш 90% расейскіх грамадзянаў прыбылі ў Беларусь да 2005 году. Амаль 40% зь іх на час перапісу былі ў веку, большым за 50 гадоў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Расейцы НазваРасейцы РасьсяленьнеРасейцы РэлігіяРасейцы БеларусьРасейцы Глядзіце таксамаРасейцы КрыніцыРасейцыМаскаліНародРасейская моваРасеяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сымболіка БеларусіДзед ТалашЗШАE (літара)Сьпіс сысуноў БеларусіРак (знак задыяку)Павал ЖаўрыдМадзі ЎотэрзВікінавіныНэшвілПадарожжы ГулівэраАпавядальны сказСтаробінВіківэрсытэтГарацыё НэльсанВятрак (млын)ІнтэрнэтВольная Беларусь (газэта)ХартумАрыштІсламская дзяржаваГомасэксуальнасьцьАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііФёдар ДастаеўскіМіграцыя нумароўУнівэрсытэтІнфармацыяФранцішак АляхновічПраская вяснаБелы колерКанстытуцыя ССРБ 1919 годуПрыдатак (мовазнаўства)Apple Inc.GoogleАзоўскае мораБлакітны колерКойданаўБайкаАлесь БяляцкіПакаленьне ZФранцыяПерабудоваД’Артаньян і тры мушкетэрыДотык пісі рукоюАральны сэксАліўкавы алейВінцэнт дэ ПольБел-чырвона-белы сьцягМаркёрВугоршчынаГарнастайСьвятлана ЦіханоўскаяМіндоўгБібліятэка Белавежы (БЛА)Юр’яMazdaУладзімер ДубоўкаВербная нядзеляТрогірВялікая сініца🡆 More