Расены

Расе́ны (лет.

Raseiniai) — горад у Летуве, на рацэ Госенцы. Адміністрацыйны цэнтар Расенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 102 56 чалавек. Знаходзяцца за 75 км ад Коўна.

Расены
лет. Raseiniai
Расены
Расены
Герб Расенаў
Першыя згадкі: 1253
Горад з: 1492
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Расенскі
Плошча: 8,48 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 256 чал.
шчыльнасьць: 1209,43 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 55.36667; 23.11667 23°7′0″ у. д. / 55.36667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 55.36667; 23.11667
Расены на мапе Летувы
Расены
Расены
Расены
Расены Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.raseiniai.lt

Расены — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Расены паходзіць ад германскага асабістага імя Resino (такое імя меў біскуп Камбрэ).

Гісторыя

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 году, калі Расены зьяўляліся сталіцай Жамойцкага княства. У ХIII—ХIV стагодзьдзях Расены ўзгадваюцца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расены сталі адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 1416—1421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касьцёл (адзін зь першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касьцёл які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Ежы Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расены атрымалі магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай Расены засталіся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў у Расенах выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць ў сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, Магдэбурскае права было скасаванае.

У складзе Расейскай імпэрыі Расены былі цэнтрам павету Віленскай губэрні (1801—1843), а потым Ковенскай губэрні (пасьля 1843 году). У ХIХ стагодзьдзі Расены атрымалі разьвіцьцё як лякальны цэнтар гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасьці ад чынуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў Расены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 году паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але празь некалькі дзён расейскія войскі захапілі горад.

Расены, таксама, былі адным з цэнтраў габрэйскай абшчыны. У 1926 годзе габрэі складалі 40% насельніцтва гораду.

Падчас Першай сусьветнай вайны, вясной 1915 году горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасьля стварэньня Летувіскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расены ўвайшлі ў яе склад, дзе сталі цэнтрам павету. У 1940 годзе Расены апынуліся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеяньняў было разбурана 90% пабудоваў гораду.

Крыніцы

Tags:

Ковенскі паветКоўнаЛетуваЛетувіская моваРасенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атлетыку Паранаэнсі КурытыбаКанапаАнатоль БутэвічРасейская імпэрыяСпакусьнікіІгар БабкоўМаксім ГарэцкіПратакол перадачы гіпэртэкстуЖывапісКанстытуцыя БеларусіГаўрыіл (арханёл)ТыльзытЯскільГісторыя БеларусіАнтон ЛёсікДзяржава ПалестынаАлі ХамэнэіБагоўкаДзяды (паэма)АльгімонтЛюдміла РублеўскаяЗаходняя БеларусьМаладосьць (часопіс)У краіне райскай птушкіВетразьКрумкачЭрэкцыяСяргей ШупаАлена МаслаПшаніцаЧорны сьпіс ЭўразьвязуСьвятлана АлексіевічНастаўнікТутэйшыя (п’еса)Пошукавая аптымізацыяКастусь КаліноўскіЦыбуля (расьліна)ГомасэксуальнасьцьГрупавы сэксГайла (імя)10 красавікаВэб-дызайнАндрэй ХадановічЯгайла (імя)Некамэрцыйная арганізацыяКасіў Ясь канюшыну20 красавікаПрацяжнікПастава 69Уладзімер КараткевічВіктар МарціновічБерасьцейская вобласьцьСтарое места (Ерусалім)НаркотыкПаўлюк ТрусВінтоўкаГісторыя беларускай мовыЦаркоўнаславянская моваЛесьбійская эротыкаТроцкае ваяводзтваВэб-сайтПершая ПрачыстаяПрыметнікМарат КазейАлесь Кажадуб13 красавікаСяргей КазекаАзэрбайджанская моваДротСан-Хасэ (Каліфорнія)БірнейкаРасейцы🡆 More