Сяргей Тарасаў

Сярге́й Васі́льевіч Тара́саў (нар.

20 студзеня 1961 году, Менск) — беларускі археоляг, гісторык, пісьменьнік. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт.

Сяргей Тарасаў
Дата нараджэньня 20 студзеня 1961(1961-01-20) (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак археоляг, гісторык, кінасцэнарыст, пісьменьнік
Навуковая сфэра археалёгія, гісторыя і кінасцэнарыстыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1982—2006 гадох працаваў у Інстытуце гісторы НАН Беларусі, апошнія пяць гадоў загадваў аддзелам археалёгіі сярэдневяковага пэрыяду. У 1987—1999 гадоў быў аўтарам і вядоўцам праграмаў Беларускага тэлебачання: «Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларуская хата». У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст.».

Дасьледуе археалягічныя помнікі старажытнага Полацку; Верхняга і Ніжняга замкаў, першапачатковага гарадзішча і селішча, Вялікага і Запалоцкага пасадаў паселішча на Востраве ды іншыя. Адкрыў месца знаходжаньня Полацкага пасаду IX—X стагодзьдзяў, некалькіх невядомых раней паселішчаў — спадарожнікаў Полацку XI—XIII стагодзьдзяў. У 1984—1986 гадох удзельнічаў у археалягічным дасьледаваньні менскага Замчышча, гарадзішча на Менцы. У 2001—2005 гадох дасьледаваў старажытны Менск, рабіў раскопкі і назіраньні на вуліцах Нямізе і Зыбіцкай, у Ракаўскім і Траецкім прадмесьцях.

Навуковыя інтарэсы ў галіне старажытнай архітэктуры XI—XII стагодзьдзяў, урбаністыкі, пашырэньня хрысьціянства, гістарычна-культурных ландшафтаў. Сябра ўправы Беларускага камітэту «ІКАМОС», Эўрапейскай асацыяцыі археолягаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дацэнт і выкладнік Інтытуту парлямэтрарызму і прадпрымальніцтва, сябра Музэю гораду Менску, аўтар звыш 150 навуковых працаў.

Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў: «Иди и смотри», «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» ды інш.

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Tags:

Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭканомікаДругая сусьветная вайнаВэб-сайтКоргіПрымакі (п’еса)ВялікабрытаніяІксвідэаСьцяг КанадыСлова2024Павал ДураўБярозка (часопіс)Красны Бераг (Гомельская вобласьць)БэерБраніслаў ТарашкевічБагуслаў РадзівілАндрэй ЖукавецСтарыя ДарогіЭротыкаЭліза АжэшкаАнатоль ІвашчанкаДзейнікБумонтІмёны ліцьвінаўШчучынРыгор БарадулінКрэўскі замакТэракт у «Крокус Сіці Холе»ПружаныМенская вобласьцьISO 4217Ігар БабкоўПятрусь БроўкаІсьляндзкі коньСмаленскЛетува (каралеўства, 1918)АзіяМужчына зьверхуКадзіла сармацкаеДэмакратыяАндрэй ФедарэнкаБудынакМы выйдзем шчыльнымі радаміМікола ПапекаГотаўтКультура (радыё)ПохваВерасеньПольская літаратура (рэнэсанс)ЛезьбіянстваРэжым ЛукашэнкіРадаўніцаМэрТожабеларусЧовенПрыдатак (мовазнаўства)Бойрыкс (імя)ВарэнікіТадзіяна КляшторнаяБарыс РагуляКірыл КоктышПаставы1493Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііЮрась БарысевічСтрахАляксандар ЛукашэнкаАнгельская моваБеларуская мінуўшчына (часопіс)1769Сэрца🡆 More