«Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш» — дзяржаўны гімн Беларускае Народнае Рэспублікі, песьня нацыянальна-вызвольнага змаганьня.
Марш 1-е Слуцкае стралковае брыгады войскаў БНР у час Слуцкага збройнага чыну. Традыцыйна выконваецца разам зь беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа». Адзін з нацыянальных сымбаляў беларусаў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам.
Мы выйдзем шчыльнымі радамі лац. My vyjdziem ščylnymi radami | |
Аўтар словаў | Макар Краўцоў, 30 кастрычніка 1919 |
---|---|
Кампазытар | Уладзімер Тэраўскі, 1919 |
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка |
Мы выйдзем шчыльнымі радамі ў Вікісховішчы |
Гімны Беларусі | |
---|---|
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі) | |
Гімн БНР (1919) | |
Гімн БССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Мы, беларусы (з 2002 году) | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
Аўтар тэксту гімну — Макар Касьцевіч (Краўцоў), які ўпершыню апублікаваў яго 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назваю «Ваяцкі марш». Адметнасьцю гэтай песьні сярод іншых беларускіх гімнаў стала апяваньне беларускага нацыянальнага сьцяга: «Штандар наш бел-чырвона-белы пакрыў сабой народны рух». Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.
У якасьці гімну Беларускае Народнае Рэспублікі марш прынялі ў 1920 годзе. Ён выкарыстоўваўся ў час Слуцкага збройнага чыну — абароны ад бальшавікоў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 году. Слуцкі фронт БНР стаў рэальным вайсковым змаганьнем за незалежнасьць, а Слуцкая брыгада — увасабленьнем волі беларусаў да свае дзяржаўнасьці. З гэтага часу «Ваяцкі марш» пачалі называць таксама «маршам Слуцкае брыгады».
Неўзабаве «Ваяцкі марш» апярэдзіў іншыя песьні (прынамсі на непадкантрольнай бальшавікам беларускай тэрыторыі) у ролі нацыянальнага гімну. У мадыфікаваным выглядзе ён атрымаў пашырэньне і ў Беларускай ССР: у «Беларускім сьпеўніку» Ўладзімера Тэраўскага (Менск, 1921) радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» замянілі на «Свабодны сьцяг, штандарт чырвоны». Але ноты сьпеўніка набралі раней, бо выданьне рыхтавалася ў 1920 годзе сэкцыяй Беларускае вайсковае камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сьцяг чорнай фарбай. У 1922 годзе гімн зьмясьцілі ў сьпеўніку «Беларускі лірнік», выдадзеным у Бэрліне на заказ і за грошы ўраду Савецкае Беларусі. Мадыфікаваны «Ваяцкі марш» бесьперашкодна выконваўся харавымі калектывамі БССР да канца 1920-х гадоў. Тым часам у міжваеннай Польскай Рэспубліцы гэты гімн трапіў пад негалосную забарону, дзе ўлады інтэрпрэтавалі яго як заклік да рэвалюцыі.
У час кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у 1938 годзе савецкія ўлады арыштавалі і забілі Ўладзімера Тэраўскага. Праз год, па далучэньні да БССР Заходняе Беларусі, Макара Краўцова закатавалі ў час допытаў у беластоцкай турме. У Другую сусьветную вайну «Ваяцкі марш» у першай рэдакцыі стаў адным з гімнаў Саюзу беларускай моладзі.
Па вайне «Ваяцкі марш» актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях. Яго прыняцьце як нацыянальнага гімну, апроч часу і абставінаў зьяўленьня, таксама абумовіла выяўленьне беларусаў як суб’ектаў актыўнага дзеяньня, якія бяруць свой лёс у свае рукі.
У 1991 годзе, па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» афіцыйным дзяржаўным гімнам, побач з аднаўленьнем беларускіх нацыянальных гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін.
З усталяваньнем у Беларусі прарасейскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі марш выкарыстоўваецца ў асяродку беларускае дэмакратычнае апазыцыі і рэгулярна фігуруе сярод прапанаваных альтэрнатываў афіцыйнаму гімну.
Кірыліца | Лацінка |
---|---|
Першы куплет | |
|
|
Другі куплет | |
|
|
Трэці куплет | |
|
|
Чацьверты куплет | |
|
|
Пяты куплет | |
|
|
Тэкст гімну зазнаў пэўныя аўтэнтычныя рэдакцыйныя зьмены ў параўнаньні зь першаўзорам 1919 году. Яго аўтар Макар Краўцоў (або ўжо Хведар Ільяшэвіч — на думку Алены Глагоўскай) зьмяніў пачатковае азначэньне «народу беднага» на «народу слаўнага», а радкі «Хай ажыве закамянелы / Наш беларускі родны дух» сталі гучаць «Няхай жыве магутны, сьмелы…». Гэтыя рэдагаваньні ўдала ўзмацнілі паказаны ў гімне вобраз беларускага народу як суб’екту (а не аб’екту) гісторыі.
Адна з асаблівасьцяў тэксту гімну — выкарыстаньне формы займеньніка сваей (замест прынятага ў сучаснай літаратурнай беларускай мове сваёй), што адпавядала нормам скланеньня прыналежных займеньнікаў у тагачаснай літаратурнай мове, якія мелі розныя формы ў родным (сваей) і давальным склонах (сваёй).
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мы выйдзем шчыльнымі радамі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.