Вуліца Зыбіцкая: вуліца ў Менску (Беларусь)

Вуліца Зыбіцкая — вуліца ў гістарычным цэнтры Менску, адна з старэйшых вуліцаў места.

Праходзіць уздоўж ракі Сьвіслач, ля падножжа ўзгорка Высокага Места.

Бліжэй да рэчышча Сьвіслачы праходзіла траса Гандлёва-Набярэжнай вуліцы (цяпер не існуе).

У цяперашні час зьяўляецца папулярным гарадзкім шпацырам.

Этымалёгія назвы

Назва вуліцы пайшла ад яе разьмяшчэньня на «зыбі», балоце. Вуліца знаходзілася на хісткай абалоне і часта цярпела ад паводак.

Гісторыя

Утварылася да канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў і злучала Нізкі Рынак зь мясьцінай, якая звалася Валокі Полацкія (пазьней з малочным рынкам). У тыя часы тут зьявілася некалькі вадзяных млыноў.

У 1866 року па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады перайменавалі Зыбіцкую ў Балотную (разам зь яшчэ 16 вуліцамі і завулкамі Менску), а ў 1882 року паводле ініцыятывы жыхароў — у Гандлёвую.

17 сакавіка 2010 менскія ўлады вярнулі вуліцы гістарычную назву Зыбіцкая.

Забудова

Амаль усю гістарычную забудову вуліцы зруйнавалі ў 1960-я.

Апошнія ацалелыя аўтэнтычныя збудаваньні зьнішчылі ўжо ў пач. XXI ст. — тры дамы XVII—XIX стагодзьдзяў (№№27, 25 і №12 па вул. Герцана) і гаспадарчыя пабудовы ХІХ ст. На іх месцы збудавалі муляжы без захаваньня плянаваньняў і памераў. Асаблівую каштоўнасьць уяўляў разбураны будынак адной з пабудоваў жаночага бэрнардынскага кляштару XVII—XVIII стагодзьдзяў (меў аўтэнтычныя скляпеньні).

Пры будаўніцтве Асьветнага цэнтру Расейскай Праваслаўнай Царквы і паркінгу не было праведзена належных археалягічных раскопак, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя пласты ХІ—ХІХ стагодзьдзяў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вуліца Зыбіцкая Этымалёгія назвыВуліца Зыбіцкая ГісторыяВуліца Зыбіцкая ЗабудоваВуліца Зыбіцкая КрыніцыВуліца Зыбіцкая Вонкавыя спасылкіВуліца ЗыбіцкаяВысокае МестаМенскМестаСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШыізмМакс ШчурДуброўнаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»ГадзьЖаночая рыфмаGoogleГабрэіОйча наш1874Прыдатак (мовазнаўства)Вішнеў (Менская вобласьць)Юры ГумянюкКаханьне без пранікненьняГрамадзянінГуда (імя)ВялейкаСонечная энэргіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)Сусьветнае павуціньнеАляксандар ЛукашэнкаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)БелсатБрыгада (войска)Жазэф Люі Гей-ЛюсакПолымя (часопіс)Віцебскі сшытакМікола ПракаповічMemento moriКаскадныя табліцы стыляўФрыдрых ШылерСям’яЖамойцьШпакПаўлінка (п’еса)ЛацінкаЗямляТэхналёгіяБлакітная сойкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ПрыслоўеЛетувізацыяЯблыкВіетнамВячаслаў ЧамярыцкіВільгельмМішэль ВайлдПадвойнае пранікненьнеСьпіс гарадоў БеларусіВольга КараткевічУладзімер КараткевічC++M (неадназначнасьць)ДжыліРусіфікацыя БеларусіДрама (аповесьць)АрубаЗафіраNokia 5140АфарызмСэкс па тэлефонеСаюз вызваленьня БеларусіЯн Збажына🡆 More