Азія: частка сьвету

Азія — найвялікшая частка сьвету, утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію.

Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2021 год — 4695 млн чал.

Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне
Азія на мапе сьвету

Межы

Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўнач ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавале, рацэ Рыоні, па Чорным і Мармуровым морах, пралівах Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «#Асноўныя геаграфічныя зьвесткі».

Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне 
Зялёная вобласьць — Эўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэньні межаў

Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:

  • Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал
  • Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскім моры
  • Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале зьмяшчаецца 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца самай глыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-430 мэтраў ніжэй за узровень мора). Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондзкія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км².

У падмурку Азіі ляжаць чатыры вялізныя плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвету займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнай сыравінай).

Клімат

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе. Ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі — Чэрапунджы), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустэльны і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш за 10 млн км².

Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне 
Азія з космасу

Фізыка-геаграфічнае раянаваньне

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны:

Краіны Азіі

У Азіі на дадзены момант знаходзіцца 55 краін (зь якіх 7 транскантынентальных краін і адна часткова прызнана незалежнай), адна краіна падтрымліваецца некалькімі краінамі на дыпляматычным узроўні і 2 залежныя тэрыторыі.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Дата ацэнкі колькасьці насельніцтва Сталіца
Паўночная Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Расея Т 17 098 246 145 478 097 1.1.2022 Масква
Цэнтральная Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Казахстан Т 2 724 900 19 967 964 1.10.2023 Астана
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Кыргыстан 199 951 7 100 000 1.9.2023 Бішкек
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Таджыкістан 143 100 10 077 600 1.1.2023 Душанбэ
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Туркмэністан 488 100 6 342 000 2021 Ашгабад
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Узбэкістан 447 400 36 599 764 1.10.2023 Ташкент
Заходняя
(Блізкі Ўсход)
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 83 600 9 282 410 31.12.2020 Абу Дабі
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азэрбайджан Т 86 600 10 156 366 1.1.2021 Баку
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Аман 309 500 4 527 446 31.12.2021 Маскат
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Армэнія Т 29 743 2 976 800 2022 Ерэван
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Бахрэйн 785 1 501 635 17.3.2020 (перапіс) Манама
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Грузія Т 69 700 3 736 357 2023 Тбілісі
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Емэн 555 000 32 982 000 2021 Сана
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Ізраіль 20 770 9 450 000 30.12.2021 Ерусалім — фактычна
Тэль-Авіў — прызнаецца ААН
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Іран 1 648 195 85 350 820 4.11.2023 Тэгеран
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Ірак 438 317 41 190 700 2021 Багдад
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Катар 11 586 2 799 202 2019 Доха
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Кіпр 9251 904 700 2021 Нікасія
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Кувэйт 17 818 4 670 000 2023 Кувэйт
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Лібан 10 452 5 593 000 2021 Бэйрут
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Палестына 6020 5 483 450 1.7.2023 Рамала, Газа — фактычна
Усходні Ерусалім — дэ-юрэ
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Саудаўская Арабія 2 149 690 32 175 224 2022 (перапіс) Рыяд
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Сырыя 185 180 21 324 000 2021 Дамаск
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Турэччына Т 23 764 85 279 553 2022 Анкара
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Ярданія 89 342 11 512 366 4.11.2023 Аман
Паўднёвая Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Аўганістан 652 864 40 099 000 2021 Кабул
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Банглядэш 148 460 165 158 616 2022 (перапіс) Дака
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Бутан 38 394 876 181 2023 Тхімпху
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Індыя 3 287 263 1 375 586 000 2022 Нью-Дэлі
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Мальдыўскія астравы 300 382 751 13.9.2022 (перапіс) Мале
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Нэпал 147 181 29 164 578 2021 (перапіс) Катманду
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Пакістан 881 913 241 499 431 2023 (перапіс) Ісламабад
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Шры-Ланка 65 610 22 156 000 2021 Шры-Джаявардэнэпура-Катэ
Усходняя Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Ганконг (залежная тэрыторыя Кітая) 2755 7 472 600 31.12.2022
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная) 120 540 26 072 217 2023 Пхэньян
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Кітай 9 596 961 1 411 750 000 31.12.2022 Пэкін
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Макао (залежная тэрыторыя Кітая) 31 678 800 1.7.2023
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Манголія 1 564 110 3 457 548 31.12.2022 Улан-Батар
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Рэспубліка Карэя (Паўднёвая) 100 210 51 439 038 31.12.2022 Сэул
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Рэспубліка Кітай (Тайвань) 36 193 23 404 300 2023 Тайбэй
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Японія 377 976 124 340 000 1.10.2023 Токіё
Паўднёва-Ўсходняя Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Брунэй 5765 445 400 2022 Бандар-Сэры-Бэгаван
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Віетнам 331 212 97 446 800 2021 Ханой
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Усходні Тымор 14 919 1 317 780 2021 Дылі
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Інданэзія Т 1 904 569 272 229 372 2021 Джакарта
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Камбоджа 181 035 15 552 211 13.3.2019 (перапіс) Пнампэнь
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Лаос 236 800 7 443 000 2022 Віенцьян
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Малайзія 330 803 33 400 000 1.7.2023 Куала Лумпур
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  М'янма 676 578 55 294 979 2021 Найп’іда
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Сынгапур 728 5 917 600 2023
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Тайлянд 513 120 66 090 475 2022 Бангкок
Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Азія: Межы, Клімат, Фізыка-геаграфічнае раянаваньне  Філіпіны 300 000 110 742 140 4.11.2023 Маніла

Т — транскантынентальная краіна.

Насельніцтва

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя геаграфічныя зьвесткі

Плошча: 43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі)
Плошча абтокаў: 2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора: 960 мэтраў
Найбольшая вышыня над узроўнем мора: 8848 мэтраў (г. Эвэрэст)
Найменшая вышыня над узроўнем мора: −430 мэтраў (узровень Мёртвага мора)
Скрайні паўночны пункт: мыс Чалюскін
77° 43' паўн. ш.
104° 18' у. д.
Скрайні паўднёвы пункт: мыс Піяй
1° 16' паўн. ш.
103° 30' у. д.
Скрайні заходні пункт: мыс Баба
39° 29' паўн. ш.
26° 10' у. д.
Скрайні ўсходні пункт: мыс Дзяржнёва
66° 05' паўн. ш.
169° 40' з. д.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Азія МежыАзія КліматАзія Фізыка-геаграфічнае раянаваньнеАзія Краіны АзііАзія НасельніцтваАзія Асноўныя геаграфічныя зьвесткіАзія ЗаўвагіАзія КрыніцыАзіяЧастка сьветуЭўразіяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Летувісы ў БеларусіПінгвіны1266Алег СалтукМаршы недармаедаўЛіпкі (этнаграфічная група)6 красавіка1874MelbetПаўночная АмэрыкаПанцеляймон ПанамарэнкаКрама (гурт)Літаратурныя жанрыКатэхізіс Сымона БуднагаОйча нашБаркэмпКубак Ангельшчыны па футболеУсевалад ІгнатоўскіВісігерMozilla FirefoxПарнаграфія ў ЧэхііДзеяслоўВікіБеларускі клясычны правапісПагоняВэб-сайтЛіцьвіныЛесьбійская эротыкаЛідаМэксыкаСтрахаваньнеГалаўны больРовар6021744Юрась СьвіркаГенацыдЗямля (неадназначнасьць)Пастава на каленяхЛюдміла РублеўскаяДзень жартаўЦягнікСьпіска капітулаАмонімФундацыя «Вікімэдыя»Парнаграфія ў ЯпонііІзраільНародны АльбомC++Фэеноорд РатэрдамМаўнтын-Вію (Каліфорнія)ВільгетЖанчына зьверхуКаскадныя табліцы стыляўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСацыяльная сетка29 красавікаБелая РусьМіхась ДаніленкаМенскАнатоль СысКрывічыБеларуская энцыкляпэдыяІвонка СурвілаСьпіс гарадоў Беларусі🡆 More