Менск Замчышча

Замчышча — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на тэрыторыі ўтварэньня места, пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач.

У старажытнасьці атачалася валамі і драўлянымі ўмацаваньнямі Менскага замку. У наш час мае статус помніка археалёгіі, які ахоўваецца дзяржавай.

Менск Замчышча
Замчышча на малюнку Я. Драздовіча, 1920

Гісторыя

Менск Замчышча 
Замчышча на малюнку Я. Драздовіча, 1920
Менск Замчышча 
Аэрафотаздымак, 1941

Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня да сярэдзіны XX ст. была вуліца Замкавая. Яе траса была найбольш старажытнай з усіх вуліцаў Менску. Яна перасякала Замчышча дыяганальлю з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукаванай. Пазьней вуліца прадаўжалася і за валам да скрыжаваньня зь Вялікай Татарскай. 3 паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак.

У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку места.

Менск Замчышча  Вонкавыя выявы
Менск Замчышча  Эскізная прапанова карэктыроўкі праекту ўзнаўленьня Менскага замчышча, распрацаваная спэцыялістамі БДТАПГіК

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады скапалі Замкавую гары і часткова вывезьлі яе за межы места. Пазьней на тэрыторыі Замшчышча збудавалі Дом спорту, а таксама адміністрацыйныя і жылыя дамы з крамамі «Алеся» і «Рамонак».

У 2013 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапанавала навукова абгрунтаваны праект аднаўленьня гістарычнай забудовы мясцовасьці.

Вуліцы

З каштоўнай урбананімічнай спадчыны Замчышча да нашага часу гістарычную назву захавалася вуліца Замкавая. На месцы эстакады праспэкта Пераможцаў праходзілася траса вуліцы Школьнай, самім праспэктам ішла вуліца Вялікая (пазьней Паркавая магістраль). Апроч таго, існавалі вуліцы Падзамкавая на Балоце, Рэзьніцкая і Новарэзьніцкая (апошнія па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі ў Мясьніцкую і Новамясьніцкую з мэтай маскалізацыі краю)

Галерэя

Літаратура

  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

Менск Замчышча  Замчышча (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Замчышча ГісторыяМенск Замчышча ВуліцыМенск Замчышча ГалерэяМенск Замчышча ЛітаратураМенск Замчышча Вонкавыя спасылкіМенск ЗамчышчаМенскМенскі замакМестаНямігаСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MelbetДарога Р6 (Беларусь)ПольшчаМадэль OSIМаскваУладзімер КараткевічЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Паўночная МакедоніяVPNПошукавая аптымізацыяВялікае Княства ЛітоўскаеРасонскі раёнСяргей СматрычэнкаПабуджальны сказМачанкаЯнка СіпакоўКліматАлесь ПетрашкевічJavaВалеры МаракоўВіцебская вобласьцьКадзіла сармацкаеАлесь ПісьмянкоўБлогДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВікісховішчаАдольф ГітлерЧорная ночАлесь БадакАўстраліяСанта-КляўсПрыматыРусіфікацыя БеларусіУсходнеславянскія мовыВольга ГапееваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГайлімінАлесь РазанаўЛетувісы1769Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыУладзімер ДубоўкаАўстрыяАкторы парнафільмаўАндрусь ГорватQR-кодГальвідПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 году1874СанскрытПокуцьМаланкаСалігорскСяброўстваМарына ВасілеўскаяNokia 6500 classicЛетува (каралеўства, 1918)Марыя АнтуанэтаРодВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Антон ЯльчынІмёны ліцьвінаўКарлес ПудждэмонПрымакі (п’еса)ТаўканіцаАнатоль БутэвічКойданаў25 красавіка🡆 More