Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) — беларуская грамадзкая недзяржаўная арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца ахова помнікаў.
Беларускае таварыства аховы помнікаў | |
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры | |
Абрэвіятура | БДТАПГіК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 19 чэрвеня 1965 (58 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Захаваньне помнікаў |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Кальцова, 8 – 1 – 89 |
Старшыня | Антон Астаповіч |
Сайт | pomniki.budzma.org |
Кіроўным органам таварыства зьяўляецца Рэспубліканская рада, у якую ўваходзяць кіраўніцтва рады, аддзелы арганізацыйна-масавай працы, прапаганды і бухгальтар. Яе ўзначальвае старшыня.
Старшыні БДТАПГК:
Намесьнікамі старшыні ў розны час былі: Ф. Барысевіч, А. Ваніцкі, В. Кулік, У. Гілеп, С. Марцалеў, М. Ткачоў, І. Чарняўскі, Г. Саўчанка.
Пры Рэспубліканскай радзе працуюць сэкцыі (грамадзкія фармаваньні): архітэктуры, археалёгіі, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, моладзі. У склад таварыства ўваходзяць 6 абласных (Берасьцейскае, Віцебскае, Гарадзенскае, Гомельскае, Магілёўскае, Менскае) і 1 гарадзкое (Менскае) аддзяленьне.
Створана 19 чэрвеня 1965 году пастановай ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР. Першы ўстаноўчы зьезд адбыўся ў сьнежні наступнага году, які прыняў Статут Таварыства і абраў огран кіраваньня. Першапачаткова мэтаю таварыства стала «прыцягненьне шырокай грамадзкасьці да актыўнага ўдзелу ў ахове помнікаў гісторыі і культуры, павышэньне іх ролі ў камуністычным выхаваньні савецкіх людзей». Дзякуючы спэцыфічна «савецкай» форме арганізацыі ўжо напачатку 1970-х гадоў колькасьць чальцоў дасягнула амаль 1 мільёна, што спрыяльным чынам адбілася на справе аховы помнікаў.
У 1973 годзе пры Цэнтральнай радзе ствараецца бюро прапаганды, падобныя адзінкі арганізуюцца пры абласных аддзяленьнях. У 1976 годзе Цэнтральная рада перайменавана ў Рэспубліканскую раду, у 1977 годзе зьмены замацаваны ў статуце арганізацыі. Пастановай 1984 году бюро прапаганды было скасавана, тады ж была зацьверджана новая структура Рэспубліканскай рады: кіраўніцтва рады, аддзелы арганізацыйна-масавай працы, прапаганды і бухгальтар.
За нядоўгі пэрыяд дзейнасьці з 1968 па 1970 гады з дапамогаю таварыства было выяўлена і пастаўлена на ўлік 12 450 помнікаў, сярод якіх 6142 помнікі археалёгіі, 525 помнікаў архітэктуры, 206 помнікаў выяўленчага мастацтва і інш.
У 1966—1970 гады за сродкі сабраныя таварыствам рэстаўрацыйныя працы праводзіліся на такіх аб’ектах як Мірскі замак, Сафійскі сабор, Слуцкая брама ў Нясьвіжы і іншыя. У гэты час адным з асноўных кірункаў дзейнасьці таварыства была ўстаноўка помнікаў Другой сусьветнай вайне (з 1965 па 1972 гады было ўсталявана каля шасьці тысячаў рознага кшталту помнікаў і памятных знакаў).
Паводле справаздачы за 1981 год колькасьць помнікаў на ўліку таварыства павялічылася да 17,5 тысячаў.
Свае мэты таварыства рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, конкурсаў і фотаконкурсаў рознай тэматыкі, сэмінараў і нарадаў, чытаньні лекцыяў і дакладаў. З дапамогаю таварыства пабачылі сьвет мноства манаграфіяў і зборнікаў, сярод якіх: М. Ткачоў «Замкі Беларусі» (1977), У. Чантурыя «Старонкі каменнага летапісу Беларусі» (1976), Ю. Якімовіч «Драўлянае дойлідства беларускага Палесся» (1978) і іншыя.
На зьездах таварыства за 1991 і 1995 гады востра было пастаўлена пытаньне аб рэстаўрацыі найбольш унікальных каштоўнасьцяў. У канцы 1990-х пачатку 2000-х таварыствам праведзена шэраг навукова-практычных канфэрэнцыяў, на аснове якіх выдадзены зборнікі артыкулаў.
Помнікі, адноўленыя за кошт таварыства:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.