Полацак Сафійскі Сабор

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква саборная Сьвятой Соф’і
Сафійскі сабор
Сафійскі сабор
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′10.00″ пн. ш. 28°45′31.40″ у. д. / 55.4861111° пн. ш. 28.7587222° у. д. / 55.4861111; 28.7587222 28°45′31.40″ у. д. / 55.4861111° пн. ш. 28.7587222° у. д. / 55.4861111; 28.7587222
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідзтва[d] і віленскае барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Дата заснаваньня XI ст.
Дата скасаваньня 1705
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт sophia.polotsk.museum.by
Царква саборная Сьвятой Соф’і на мапе Беларусі
Царква саборная Сьвятой Соф’і
Царква саборная Сьвятой Соф’і
Царква саборная Сьвятой Соф’і
Полацак Сафійскі Сабор Царква саборная Сьвятой Соф’і на Вікісховішчы

Сафійскі сабор — помнік архітэктуры XI—XVIII стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Верхнім Замку, пад адрасам вуліца Замкавая, 1. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней — Сьвятога Пасаду. У наш час выкарыстоўваецца як музэй і канцэртавая заля. Твор архітэктуры мясцовай школы і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Полацкі Сафійскі сабор — першы помнік мураванага хрысьціянскага царкоўнага дойлідзтва на беларускіх землях, які меў фундамэнтальнае значэньне ў разьвіцьці мясцовай архітэктуры і вызначыў кірункі яе гістарычна-мастацкага разьвіцьця. Сваім прызначэньнем і велічным маштабам адлюстроўваў уздым і незалежнасьць Полацкага княства. У ім адбываліся найбольш значныя грамадзкія падзеі, тут пачала свой духоўны шлях Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая. Стаў першым творам сакральнай архітэктуры, цалкам збудаваным у стылістыцы віленскага барока. Утвараў адзіны архітэктуры ансамбль з манумэнтальнымі карпусамі Сафійскага манастыра, зьнішчанымі расейскімі ўладамі ў пачатку XX ст.

Гісторыя

Полацкае княства

Будаваньне саборнай царквы Сьвятой Соф’і ў Полацку традыцыйна датуецца шырока, у межах пачатковага пэрыяду княжаньня Ўсяслава Брачыславіча — 1044—1066 гадамі. Яе ўзводзілі з арыентацыяй на бізантыйскія ўзоры і на такія ж цэрквы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Існуе гіпотэза, што саборную царкву збудавалі на месцы ранейшага капішча, прысьвечанага Перуну або Вялесу. Асноўны дасьледнік помніка археоляг Валянцін Булкін у 1970-х гадох выявіў культурны пласт зь сьлядамі пажару, які папярэднічаў часу будаваньня мураванай царквы і мог належаць першапачатковаму драўлянаму будынку.

Полацак Сафійскі Сабор 
Меркаваны пачатковы выгляд

Будаваньне саборнай царквы ў Полацку можна тлумачыць амбіцыямі Ўсяслава Брачыславіча на гегемонію ўва ўсходнеславянскім сьвеце. Зьяўленьне ўласнай Сафіі ня толькі падкрэсьлівала незалежны статус Полацку датычна Кіева, але і давала падставы да параўнаньня места з «Новым Ерусалімам», або «Другім Канстантынопалем». Такім чынам, Полацак разам з Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляваньне цэнтру хрысьціянскага сьвету. Разьмяшчэньне Сафійскага сабору на ўскраіне мыса, на ўзгорку ў дзядзінцы было адной з асноўных рысаў, апроч трыкутнай формы гарадоў у пляне і разьмяшчэньня іх на сямі ўзгорках, якая зьвязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусьветным цэнтрам усходнехрысьціянскай рэлігіі — местам Канстантынопалем, саборная царква якога знаходзілася на акропалі грэцкага места Бізантыя.

Полацкі Сафійскі сабор упершыню ўпамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх канца XIV ст.: «Полотескъ на Двине и на Полоте, древянъ, святая София камена о седми връсехъ».

Вялікае Княства Літоўскае

У 1494—1501 гадох саборную царкву грунтоўна перабудавалі пад абарончы храм з чатырма нарожнымі вежамі. Будынак стаў важным пунктам абароны Полацку. У ім захоўваліся скарбы места, земскія кнігі Полацкага ваяводзтва, адбываліся сходы месьцічаў. Выгляд царквы на 1579 год адлюстраваў на сваёй гравюры С. Пахалавіцкі.

Па складаньні Берасьцейскай уніі ў 1596 годзе царква стала ўніяцкай. Па пажары і частковым разбурэньні ў 1607 годзе будынак заняпаў, у 1618 годзе архіяпіскап Язафат Кунцэвіч аднавіў і значна перабудаваў яго.

У 1642 годзе царква зноў пацярпела ад пажару, аднак неўзабаве яе аднавілі. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Полацак акупавалі маскоўскія войскі Аляксея Міхайлавіча, які наведаў царкву. Паводле маскоўскага вопісу, «в той церкви… пять сундуков с книгами печатными и с писмеными и со всякими литовскими письмами <…> пять сундуков с рускими и с литовскими и с латынскими с розными книгами». Да 1667 году будынак гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскай царквы. Па вызваленьні места царква вярнулася да ўніятаў.

Полацак Сафійскі Сабор 
Старажытны абраз з панарамай Полацку

За часамі Вялікай Паўночнай вайны 11 ліпеня 1705 году маскоўскі гаспадар Пётар I забіў у царкве 6 уніяцкіх сьвятароў і манахаў. Пра гэтую падзею паведамляе ў Віцебскі летапіс: Eodem anno [1705], mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia («Таго ж [1705] року месяца ліпеня 11 дня ў царкве Сьвятой Соф'і сам [гаспадар Пётр I] забіў 4 базылянаў у Полацку»). Па забойстве манахаў Пётар I з выкарыстаньнем расейскіх войскаў гвалтоўна зачыніў царкву і загадаў разьмясьціць у ёй парахавы склад. 1 траўня 1710 году напярэдадні адыходу зь места расейцы ўзарвалі парахавыя запасы і такім чынам практычна цалкам зьнішчылі помнік. Захаваліся толькі руіны алтарных апсыдаў вышынёй да 9 мэтраў.

У 1738 годзе з ініцыятывы і на ўласныя сродкі архіяпіскапа Флярыяна Грабніцкага пачалося аднаўленьне зруйнаванай царквы. Да 1750 году з выкарыстаньнем захаваных фрагмэнтаў архітэктар Ян Гляўбіц збудаваў базыліку ў стылі віленскага барока. У гэты ж час побач з царквой збудавалі манумэнтальны корпус манастыра базылянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак у Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве), па чым будынак занядбалі. У пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі манастырскі корпус.

У 1911—1914 гадох праводзіўся капітальны рамонт царквы.

Найноўшы час

У 1924 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў ёй краязнаўчы музэй. У Другую сусьветную вайну у 1942—1944 гадох у будынку праводзіліся набажэнствы. Пэўны час помнік служыў як збожжасховішча, а потым як архіў.

У 1975 годзе пачалася рэстаўрацыя Сафійскага сабору. У 1985 годзе ў будынку ўсталявалі новы арган «Рыгер-Клос» работы чэскіх майстроў.

Архітэктура

Першая царква

Полацак Сафійскі Сабор 
Рэшткі старажытнай царквы

Полацкі Сафійскі сабор быў першай мураванай царквой на тэрыторыі Беларусі. Памеры будынка з поўначы на поўдзень — 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м. Галоўны купал меў у дыямэтры 5,85 мэтру. Архітэктурны разьвязак царквв пераклікаецца з аднайменнымі цэрквамі Кіева і Ноўгарада. Гэта 4-кутны ў пляне будынак зь пяцьцю нэфамі і трыма апсыдамі гранёнай формы. Тры сярэднія нэфы вылучаліся, што стварала ўражаньне выцягнутасьці і набліжала крыжова-купальны будынак да базылікальнага тыпу. Над уваходам разьмяшчаліся княскія хоры, уздоўж сьценаў цэнтральнай апсыды ішоў сынтрон. Да царквы далучаліся хрысьцільня і вежа з усходамі на княскія хоры. Паводле пісьмоваых крыніцаў можна меркаваць, што царква мела 7 купалоў: 4 купалы разьмяшчаліся сымэтрычна ад галоўнага, а хрысьцільня і вежа мелі ўласныя купалы, што стварала своеасаблівы вобраз царквы. Муроўка сьценаў у тэхніцы бізантыйскай кладкі «з схаваным радам». Аснову яе складала чаргаваньне радоў цэглы (плінфы) — адзін супадаў знадворку з роўніцай сьцяны, другі трохі заглыбляўся датычна верхняга і ніжняга. Утвораная ніша запаўнялася вапнавай рашчынай з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку маляўнічы выгляд. У некаторых месцах сыстэмная кладка «з схаваным радам» чаргавалася ўстаўкамі з апрацаваных камянёў. Галоўныя адрозьненьні ад Кіева і Ноўгарада — гэта адсутнасьць галерэяў, няўнасьць троў апсыдаў замест пяці, адкрыцьцё княскіх хораў у цэнтральнае памяшканьне падвойнымі аркамі (абапіраліся на 1 прамежкавы слуп) і наяўнасьць вімы (дадатковы падзел ў апсыднай частцы падкупальнай прасторы), характэрнай для Бізантыі. Як і наўгародзкі, полацкі сабор меў толькі фрэскавы росьпіс, тады як у Кіеве спалучаліся фрэскавае і мазаічнае дэкаратыўнае аздабленьне.

Паводле меркаваньня навукоўцаў (першым гэтую вэрсію выказаў Міхась Ткачоў), у часы найбольш вострых сутыкненьняў з Маскоўскай дзяржавай царкву перабудавалі ў абарончы храм, які падобна вежы-данжону стаў апошнім пунктам абароны места. Перабудаваная Сафія з чатырма абарончымі нарожнымі вежамі, магчыма, была прататыпам абарончага храму, пачынальніцай усяе традыцыі абарончага царкоўнага дойлідзтва ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Адбудаваная царква

У выніку праведзеных ў сярэдзіне XVIII ст. аднаўленчых працаў да царквы з паўднёвага боку прыбудавалі новую апсыду, на поўдні зрабілі ўваход і збудавалі дзьве вежы. Гэта прывяло да пераарыентацыі падоўжнай восі будынка пэрпэндыкулярна да пачатковай. Будынак набыў выгляд 3-нэфавай базылікі, галоўны фасад якой упрыгожваюць дзьве сымэтрычныя вежы вышынёй 50 м.

У інтэр’еры зьявіліся калёны, ляпніна і фігурныя карнізы. Алтарную частку аддзялілі ад цэнтральнага нэфу высокай 3-яруснай перагародкай, да якой на скляпеньні прылягала барэльефная выява Тройцы Новазапаветнай. Другі і першы ярусы расьпісалі і ўпрыгожылі драўлянай скульптурай. З росьпісаў на алтарнай перагародцы захаваліся копія вядомай фрэскі Леанарда да Вінчы «Тайная вячэра» і Спас Нерукатворны.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Полацак Сафійскі Сабор  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  210Г000606

Tags:

Полацак Сафійскі Сабор ГісторыяПолацак Сафійскі Сабор АрхітэктураПолацак Сафійскі Сабор ГалерэяПолацак Сафійскі Сабор КрыніцыПолацак Сафійскі Сабор ЛітаратураПолацак Сафійскі Сабор Вонкавыя спасылкіПолацак Сафійскі Сабор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава на каленяхАміран-ДарэджаніяніСтаніслаў ВалодзькаЗавушніцыЖураўліны крыкРусіфікацыя Беларусі9 красавікаГрушаБезпрымЧас UnixВоины светаАпавядальны сказКарлес ПудждэмонІўрытVirusTotalГлеб ЛабадзенкаВясельная сукенкаМаршы недармаедаўRSSПрыслоўеЭйгерды (род)Міжнародны стандартны кніжны нумарРасейская акупацыя БеларусіШляхецкая сядзіба15 красавікаАндрэй МукавозчыкУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціКрыстыян Маня1946Судзімонт ДоргевічАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўУладзімер СодальКанадаВітольд ПілецкіАльбэрт АйнштайнБДСМЧорная дзіркаКаханьне без пранікненьняЧорная ночРасеяФранцішак СкарынаФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруМантыгердавічыБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубСьпіс гарадоў БеларусіАльгерд (імя)Юры ГумянюкКрыштыяну РаналдуГрыгарыянскі каляндарВалянцін АкудовічФартыфікацыяБразыліяМаксім ЛужанінБізнэсСадавінаПачобуты-АдляніцкіяЮры ГедыгольдКвопя1865Робін ЎільямзГанконгПётар МантыгердавічНазоўнікГраматычнае значэньнеТроіца (гурт)РумыніяРаўданскі рукапісДэніс МанЗалесьсе (Смаргонскі раён)Фламэнгу Рыю-дэ-ЖанэйруАлесь АркушВялікае Княства Літоўскае🡆 More