Салігорск: горад у Беларусі

Саліго́рск — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Случы.

Адміністрацыйны цэнтар Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 рок — 106 289 чалавек. Знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Менску. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак — Салігорск ад лініі Баранавічы — Асіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы й Бабруйск — Вызна.

Салігорск
лац. Salihorsk
Салігорск
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Салігорску Сьцяг Салігорску
Гімн Салігорску: «Салігорск малады»
Дата заснаваньня: 1958
Места з: 1963
Былая назва: Новастаробінск
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Плошча: 15 км² 
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 106 289 чал.
шчыльнасьць: 7085,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223700 — 223709
СААТА: 6250501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′2.98″ пн. ш. 27°32′33.00″ у. д. / 52.7841611° пн. ш. 27.5425° у. д. / 52.7841611; 27.5425 27°32′33.00″ у. д. / 52.7841611° пн. ш. 27.5425° у. д. / 52.7841611; 27.5425
Салігорск на мапе Беларусі ±
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://soligorsk.by

Салігорск — адно з найбольш маладых местаў Беларусі. Ягонае будаваньне пачалося ў 1958 року на гістарычнай Случчыне, каля старажытнага мястэчка Старобіна ў зьвязку з прамысловай распрацоўкай Старобінскага радовішча калійнай солі. Першапачатковую назву — Новастаробінск — у 1959 року зьмянілі на Салігорск разам з наданьнем статусу мястэчка. У 1963 року атрымаў статус места, з 1965 року — цэнтар раёну. У наш час тут працуе вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў.

Назва

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Помнік заснаваньню Новастаробінску

Назву «Салігорск» афіцыйна зацьвердзілі ў 1959 року. Раней у некаторых дакумэнтах Старобінскага райвыканкаму места звалася Новастаробінскам (Нова-Старобінскам), аднак дэ-факта ня мела такой назвы. Адмову ад першай назвы тлумачаць нягучнасьцю зьліцьця ў ёй словаў «Новы» і «Стары».

Назва «Новастаробінск» была на памятным камяні, пастаўленым на месцы заснаваньня Салігорску:

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  10-VIII-1958 тут заснавалі места Нова-Старобінск. Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 

Аднак пазьней камень быў перанесены на іншае месца, і яму надалі новую таблічку, на якой замест старой назвы ўжо напісана «Салігорск».

Гісторыя

Зьяўленьне першых паселішчаў ў ваколіцах сучаснага Салігорску датуецца 9—5 тыс. да н. э. У час плямённых аб’яднаньняў тут сяліліся дрыгавічы. У эпоху Раньняга Сярэднявечча тэрыторыя места ўваходзіла ў склад Тураўскага, Кіеўскага і Тураўска-Пінскага княстваў. Пазьней гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўваходзілі ў склад Слуцкага княства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснага Салігорску апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У Першую сусьветную вайну з 18 лютага да сярэдзіны сьнежня 1918 року раён Случы займалі войскі Кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтыя землі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У Другую Сусьветную вайну тэрыторыя места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Помнік першаму камяню места

У 1949 годзе каля вёскі Чыжэвічаў Старобінскага раёну Менскай вобласьці правялі геалягічную экспэдыцыю, якая выявіла значныя паклады калійнай солі. На глыбіні 349,5 м сьвідраваная шчыліна раскрыла тоўшчу, у прарэзе якой былі знойдзеныя прамысловыя паземы калійных соляў. У 1949―1952 роках на радовішчы зьдзяйсьняліся геолягавыведніцкія працы з мэтаю выяўленьня формы й абсягу прамысловай часткі радовішча, выяўленьня якасьці калійных рудаў і атрыманьня зыходных зьвестак для геоляга-экалягічнай ацэнкі радовішча. Паводле вынікаў гэтай працы былі выяўленыя буйныя столкі сырых калійных соляў. У 1952 року шэраг навукоўцаў, якія працавалі ў галіне адкрыцьця й распрацоўкі Старобінскага радовішча калійных соляў, былі адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй СССР.

9 чэрвеня 1958 року Ўрад СССР прыняў пастанову аб пабудове I Старобінскага (потым — Салігорскага) калійнага камбінату (цяпер 1 Рудаўпраўленьне ААТ «Беларуськалій»). А 10 жніўня таго ж року на месцы вёскі Вішнёўкі Старобінскага раёну пачалося будаваньне паселішча для будучых шахцёраў. Пазьней у склад места ўвайшлі вёскі Кавалёва Лаза, Пяшчанка, Пакроўка, Круты Бераг, Сяльцо і Цэсьліны. 8 жніўня 1959 року Салігорск атрымаў цяперашнюю назву і афіцыйны статус рабочага пасёлку.

1 верасьня 1959 року ў Салігорску адкрылася пачатковая школа з расейскай мовай навучаньня, пераўтвораная ў 1960 року ў сярэднюю школу. У лістападзе 1961 року пачаліся заняткі ў Салігорскім горнахімічным тэхнікуме. У канцы 1959 року пачалося будаваньне мескай паліклінікі, у 1962 року — лякарні (адкрылася ў 1965 року). 4 лістапада 1959 року пачаў працаваць Дом культуры будаўнікоў. У траўні 1961 року адкрылася першая ў месьце бібліятэка. 28 красавіка 1961 року адбыўся ўвод ў эксплюатацыю кінатэатру.

У 1962 року Салігорск злучылі чыгункай з Слуцкам. У 1963—1979 роках у месьце ўвялі ў эксплюатацыю 4 калійныя камбінаты. У 1964—1967 роках вялося будаваньне Салігорскага вадасховішча. 1 жніўня 1984 року адкрыўся новы будынак чыгуначнай станцыі.

25 сьнежня 1962 року Салігорск увайшоў у склад Любанскага раёну. 7 сакавіка 1963 року Загадам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета БССР рабочаму пасёлку Салігорску надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. 6 студзеня 1965 року места стала цэнтрам Салігорскага раёну.

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
«Паход на Менск» 1992 року

У 1989 року салігорскія шахцёры зладзілі акцыю пратэсту, якая паводле некаторых крыніцаў запачаткавала пратэставы рух у Беларусі. Мітынгоўцы вылучылі патрабаваньні палітычнага й эканамічнага кшталту: падвышэньне заработнай платы (у той час шахцёры атрымлівалі менш за іншых працаўнікоў), паляпшэньне ўмоваў працы, ліквідацыя палітычнай манаполіі КПССКПБ. У сакавіку-красавіку 1992 прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту, якая працягвалася 44 дні. Пасьля беспасьпяховых перамоваў з уладамі пачаўся бестэрміновы страйк. Страйкоўцы перакрылі чыгуначныя пуці, каб на вытворчасьць ня трапіла гатовая прадукцыя. Аднак гэтыя захады таксама ня далі патрэбнага эфэкту, тады на 4 РУ распачалася галадоўка, якая пазьней перайшла й на «Беларуськалій». Аднак і па галадоўцы ўлады не задаволілі патрабаваньні страйкоўцаў. У красавіку на 12-тысячным мітынгу Беларускага незалежнага прафсаюзу пастанавілі ісьці з патрабаваньнямі ў Менск, і 10 красавіка калёна з плякатамі й нацыянальнымі сьцягамі Беларусі выйшла зь места й рушыла ў сталіцу. 14 красавіка адбыўся супольны зь менчукамі мітынг, на якім было больш за 50 тысячаў чалавек. У выніку ўладам давялося пайсьці на саступкі і выканаць патрабаваньні пратэстоўцаў. Таксама ў выніку гэтага пратэсту ў Беларусі ўпершыню была падпісаная тарыфная згода, у якой адзначалася, што мінімальны заробак павінен адпавядаць мінімальнаму спажывецкаму бюджэту. У 1996 і 1998 роках зьдзяйсьняліся яшчэ дзьве спробы падобных акцыяў, але ў абодвух выпадках прафсаюзных лідэраў і актывістаў затрымлівала міліцыя, а гарнякоў, што дасягалі мэты, на падыходзе да Менску затрымліваў АМАП.

28 траўня 1998 року Салігорску надалі мескі герб. У 2009 року афіцыйны статус Салігорску панізілі да гораду раённага падпарадкаваньня.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Салігорск знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Менску. Празь места цячэ рака Случ, на якой месьціцца Салігорскае вадасховішча. У вадасховішча ўпадае невялікая рэчка Рутка.

Адлегласьць ад Салігорску да розных местаў (аўтамабільнымі шляхамі)
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія Рыга ~ 607 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Вільня ~ 311 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Горадня ~ 320 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Санкт-Пецярбург ~ 934 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Талін ~ 915 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Менск ~ 136 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Масква ~ 838 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Смаленск ~ 451 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Віцебск ~ 414 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Магілёў ~ 259 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Беласток ~ 328 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Варшава ~ 513 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Бэрлін ~ 1089 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Ружа вятроў
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Гомель ~ 287 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Бранск ~ 548 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Берасьце ~ 307 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Кракаў ~ 781 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Брно ~ 1063 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Хмяльніцкі ~ 491 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Кішынёў ~ 842 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Бухарэст ~ 1192 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Кіеў ~ 473 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Севастопаль ~ 1374 км
Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Тбілісі ~ 2467 км

Клімат

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Кліматычныя зьвесткі для Салігорску Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C −3,3 −1,8 3 12,1 19,1 22,5 23,4 22,6 17,6 11 3,9 −0,6 23,4
Сярэдняя t, °C −6,3 −5,1 −0,7 7,3 13,5 17,1 18,2 17,3 12,8 7,3 1,5 −3,1 6,7
Сярэдні мінімум t, °C −9,3 −8,4 −4,3 2,5 8 11,8 13 12,1 8,1 3,6 −0,8 −5,6 −9,3
Крыніца: Клімат Салігорску (рас.) Праверана 17 красавіка 2014 г.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • XX стагодзьдзе: 1959 рок — 0,5 тыс. чал.; 1963 рок — 17 тыс. чал.; 1965 рок — 25 тыс. чал.; 1970 рок — 38,3 тыс. чал.; 1975 рок — 52 тыс. чал.; 1976 рок — 54 тыс. чал.; 1978 рок — 60 тыс. чал.; 1980 рок — 68 тыс. чал.; 1991 рок — 96 тыс. чал.; 1996 рок — 101 тыс. чал.; 2000 рок — 101 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 рок — 101,9 тыс. чал.; 2006 рок — 100,8 тыс. чал.; 2007 рок — 100,8 тыс. чал.; 2009 рок — 102 297 чалавек (перапіс); 2012 рок — 104 тыс. чал.; 2016 рок — 106 503 чал.; 2017 рок — 106 839 чал.; 2018 — 106 627 чал.; 2019 — 106 289 чал.

Рэлігія

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Царква Раства Багародзіцы

У Салігорску дзеяла царква Раства Багародзіцы (Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату) і касьцёл Сьвятога Францішка, а таксама супольнасьці Адвэнтыстаў Сёмага Дню, эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, Слова веры, сьведкаў Еговы.

Адукацыя

У Салігорску працуюць 32 дашкольныя ўстановы, 3 гімназіі, 10 сярэдніх школаў, музычная й мастацкая школы, 2 коледжы, горна-хімічны тэхнікум, ёсьць філія «БНТУ» з завочным навучаньнем.

Мэдыцына

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
ДК «Будаўнікоў»

Лекавальна-прафіляктычную працу ажыцьцяўляе Салігорскае тэрытарыяльна-мэдычнае аб’яднаньне. Яно ўлучае раённую лякарню на 875 ложкаў, дзіцячую мескую лякарню на 150 і 3 участковыя лякарні на 75 ложкаў. Абслугоўваньне працаўнікоў ПА «Беларуськалій» ажыцьцяўляе спэцыялізаваная паліклініка. У шахтах Першага рудакіраваньня абсталяваная ўнікальная спалеалячэбніца, дзе атрымліваюць эфэктыўнае лекаваньне хворыя бранхіяльнай астмай і алергічнымі захворваньнямі. Таксама існуюць 2 санаторыі.

Культура

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Лядовы палац спорту

Для баўленьня часу да паслугаў жыхароў мескія ДК ПА «Беларуськалій», ДК «Будаўнікоў», дыскатэкі, Цэнтар культуры і вольнага часу, сетка бібліятэк, шырокафарматны кінатэатар «Зорка Вэнэра» на 806 месцаў. Дзеюць некалькі аматарскіх аб’яднаньняў — клюбы маладых паэтаў і аўтарскай песьні.

Спорт

У Салігорску ёсьць 2 стадыёны на 8 тысячаў месцаў, 2 лёгкаатлетычныя манэжы, 3 басэйны й 6 міні-басэйнаў, 26 спартовых заляў, 4 ДЮСШ на 2,5 тысячы чалавек, лядовы палац на 1800 месцаў. Маюцца футбольная й хакейная каманды «Шахцёр».

Забудова

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Плян першапачатковай забудовы

Першасна Салігорск плянаваўся як невялічкае паселішча на 18—20 тысячаў чалавек з трыма мікрараёнамі. У 1960-я рокі места забудоўвалася пераважна адна- і двухпавярхоўнымі «хрушчоўкамі». Першы мікрараён (Паўночны) быў гатовы праз 2-3 рокі. Аднак праз тое, што радовішчы соляў былі значна большымі, чым здавалася раней, у Салігорск ехала ўсё больш працоўных з усяго СССР. Такім чынам перад уладамі паўстала задача скласьці новы плян места, разьлічаны ўжо прынамсі на 50 тысячаў жыхароў. Гэта прывяло да зьяўленьня вялікай колькасьці пяціпавярховак, што псавала вонкавы выгляд места. Адначасна з жытлом будаваўся другі калійны камбінат.

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Тыповыя жылыя дамы

У канцы 1960-х — пачатку 1970-х рокаў забудову Салігорску перадалі іншаму прадпрыемству — «Менскцывілпраэкт». Пачалі ўзводзіцца высокія дзевяціпавярхоўкі, якія патрабаваліся на той момант з прычынаў высокай хуткасьці росту насельніцтва й вельмі абмежаванай тэрыторыі места (трохі больш за 1000 га). На канец 1970-х рокаў завяршылася будаваньне ўсіх трох заплянаваных мікрараёнаў (Паўночны, Паўднёвы, Заходні). Далейшае будаваньне ўскладнялася (і на дадзены момант таксама) рознымі перашкодамі (напрыклад, будынкам «Белкалію», Салігорскім вадасховішчам і аўтамагістральлю).

Эканоміка

Салігорск — буйны цэнтар горназдабыўной прамысловасьці Беларусі. Тут месьціцца адзін з найбольшых у сьвеце вытворцаў і пастаўнікоў калійных мінэральных угнаеньняў — вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў Эўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор’я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую й Паўночную Амэрыку — разам больш чым у 50 краінаў сьвету.

Агулам у Салігорску працуюць 62 дзяржаўныя і акцыянэрныя прадпрыемствы машынабудаваньня, мэталаапрацоўкі, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасьці. Сярод найбольшых — заводы горна-шахтавага абсталяваньня, рамонтна-мэханічны, зборнага жалезабэтону, жалезабэтонных канструкцыяў, досьледна-экспэрымэнтальны, клееных драўляных канструкцыяў, ліцейна-мэханічны, трыкатажны камбінат «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». У месьце ёсьць добра разьвіты будаўнічы комплекс, які ўлучае ААТ «Будтрэст № 3», народнае прадпрыемства «Шахтаспэцбуд» і Домабудаўнічы камбінат.

Абслугоўваньнем грамадзянаў займаюцца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — зь дзяржаўнай формай уласнасьці, 42 — зь недзяржаўнай) і 11 фірмовых крамаў. У месьце — 72 прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня на 7026 пасадачных месцаў. Служба побыту прадстаўленая камбінатам побытавага абслугоўваньня на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі. Таксама працуе 6 банкаў і 155 прыватных камэрцыйных структураў.

Транспарт

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Чыгуначная станцыя

Дзее канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак — Салігорск ад лініі БаранавічыАсіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі МенскМікашэвічы й БабруйскВызна.

Галоўнае прадпрыемства, якое ажыцьцяўляе пасажырскія перавозкі аўтобуснымі маршрутамі, — філія «Аўтобусны парк №1» дзяржаўнага прадпрыемства «Менскаблаўтатранс» (пачала працу ў 1967 року для дастаўкі працоўчых на тры калійныя камбінаты). У 1971 року парк быў ініцыятарам увядзеньня ў БССР талённай бяскасавай сыстэмы аплаты за праезд. У наш час штодзень зьдзяйсьняецца больш за 1200 рэйсаў. Грузавыя перавозкі ажыцьцяўляе Аўтапарк № 3.

Турыстычная інфармацыя

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Гатэль «Алеся»

Інфраструктура

Дзее Салігорскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлях «Алеся» і «Новае Палесьсе».

Славутасьці

Салігорск: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Пакроўская царква

Каля Салігорску ў вёсцы Чыжэвічах захавалася царква Покрыва Багародзіцы, збудаваная ў 1795—1808 гадох. У самім месьце ёсьць некалькі помнікаў, пастаўленых у найноўшы час:

  • Помнік першапраходцам Салігорскіх нетраў, пастаўлены ў 1977 року на вуліцы В. Казлова ў гонар салігорскіх шахцёраў гарнаруднай прамысловасьці (разьбяр Г. Буралкін, архітэктары С. Ткачэнка і У. Блахін)
  • Помнік у гонар заснаваньня места Салігорску, адкрыты ў 1958 року каля вёскі Чыжэвічаў, цяпер месьціцца ў сквэры на вуліцы Ленінскага Камсамола, насупраць ДК Будаўнікоў
  • Помнік Уладзімеру Леніну, пастаўлены ў 1979 року ў форме бюста побач з цэнтральным пляцам, паміж скрыжаваньняў вуліцаў Леніна і Казлова, а таксама вуліцаў Леніна й Каржа (савецкі разьбяр Андрэй Бембель, архітэктары У. Блахін, А. Сідзельнікаў) — аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі
  • Манумэнтальна-дэкаратыўнае мазаічнае пано «Дрэва жыцьця», створанае ў 1993 року на муры 12-павярховага жылога дому на вуліцы Заслонава (мастак-манумэнталіст У. Крываблоцкі)
  • Помнік ваярам-інтэрнацыяналістам «Чорны цюльпан», пастаўлены ў 2003 року ў парку адпачынку «Кавалёва Лаза» (разьбяр В. Ламейка, архітэктар І. Далматовіч)

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Ураджэнцы

  • Ганна Глазкова (нар. 1981) — беларуская гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпійскіх гульняў 2000 року
  • Алег Елізараў (1969—2010) — мастак-авангардыст
  • Міхаіл Жураўкоў (нар. 1961) — міністар адукацыі Беларусі ў 2014—2016 роках
  • Леанід Купрыда — сцэнарыст, рэдактар Вышэйшай лігі КВЗ (2004—2012), былы актор КВЗ
  • Марына Маркевіч — барацьбітка вольнага стылю, срэбраная прызэрка чэмпіянату сьвету

Жыхары

  • Хведар Гурыновіч (нар. 1950) — паэт, журналіст
  • Міхаіл Кавалёў (1925—2007) — савецкі й беларускі дзяржаўны й партыйны дзяяч
  • Ірына Пад’ялоўская (нар. 1959) — савецкая спартоўка (лёгкая атлетыка), заслужаная майстарка спорту, шматразовая чэмпіёнка СССР
  • Лявон Случанін (1914—1995) — паэт
  • Ірына Сяржаніна (1967—1993) — беларуская мастачка
  • Леанід Іванавіч Шырын (1930—1994) — паэт
  • Леанід Якубовіч — паэт

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Салігорск НазваСалігорск ГісторыяСалігорск ГеаграфіяСалігорск НасельніцтваСалігорск ЗабудоваСалігорск ЭканомікаСалігорск ТранспартСалігорск Турыстычная інфармацыяСалігорск ГалерэяСалігорск Месты-сябрыСалігорск АсобыСалігорск КрыніцыСалігорск ЛітаратураСалігорск Вонкавыя спасылкіСалігорскАсіпавічыБабруйскБаранавічыБеларусьВызнаГорадМенскМенская вобласьцьМікашэвічыСалігорскі раёнСлуцакСлуч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

19905.cc1979СарманКлаўдзі Дуж-Душэўскі1918.ch606БутывілКілямэтарТалін.gqМіхал ВітушкаБелсатФэлікс ГуменДабрабыт (банк)1370Лошыцкі сядзібна-паркавы комплексІльняны алей99Memento moriАральны сэксРодны край (1919)КуфніцаБеларуская энцыкляпэдыяЮры Селівёрстаў.nfPdfВугляродКаракалХрысьціянстваВолгаМэтабалізм.etВід (імя)ФПарцалянавая фабрыка Чэлсі.kiШто й па моруПляц25 сакавікаІван Шамякін.ax4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства ЛітоўскагаАкторы парнафільмаў.as86.ls19772022Арабская моваСоф’я Слуцкая96Марк УтДрысаОрдэн Зялезнага Рыцара6Ганус (імя)Валошка.dd.fo.lvКарлес ПудждэмонАнгельшчынаФіксікіУ гушчарахАнгкор-ВатІнструкцыя па трансьлітарацыіПрагаБрагінКаханьне без пранікненьня🡆 More