Наўгародзкая Вобласьць

Наўгаро́дзкая во́бласьць — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікі Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе зь Ленінградзкай вобласьцю, на поўдні — зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе — з Пскоўскай, а на ўсходзе — з Валагодзкай вобласьцю. Колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва 2010 году складала 634 100 чалавек.

Наўгародзкая вобласьць
рас. Новгородская область
Наўгародзкая Вобласьць
Герб
Наўгародзкая Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга
Паўночна-Заходняя эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Вялікі Ноўгарад
Дата ўтварэньня 5 ліпеня 1944
Губэрнатар Сяргей Міцін
Насельніцтва (2010)
634 435 (69-е месца)
Шчыльнасьць 11,6 чал./км²
Плошча 54 501 км² (51-е месца)
Месцазнаходжаньне Наўгародзкай вобласьці
Наўгародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-NGR
Тэлефонны код 89331
Код аўтам. нумароў 53
Афіцыйны сайт
Наўгародзкая Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Вобласьць разьмешчана на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі. Большая частка тэрыторыі ёсьць плоская, месцамі забалочаная Прыільменская нізіна, у цэнтры якой знаходзіцца возера Ільмень (самае вялікае ў вобласьці). Берагі Ільменю парэзаныя, часта нізкія й забалочаныя. У возера ўпадаюць 52 ракі, найбуйнейшыя зь іх ёсьць Мста, Шэлонь і Ловаць з Палісьцю, выцякае з возера толькі адна рака — Волхаў.

Карысныя выкапні

Сярод карысных выкапняў ёсьць радовішча торфу, бурага вугалю, вогнетрывалай і будаўнічай гліны, баксітаў і іншага. Вобласьць багатая на мінэральныя й радонавыя крыніцы, лячэбныя гразі (шырока вядомы з XIX стагодзьдзя курорт «Старая Руса»). Па ступені засваеньня пітных падземных мінэральных водаў, Наўгародзкая вобласьць зьяўляецца асноўным лідэрам у Паўночна-Заходнім рэгіёне. У апошнія гады актыўна ідзе працэс выяўленьня новых радовішчаў. Плянуецца геалягічнае вывучэньне вучасткаў нетраў на нафту, алмазы й марганец.

Гісторыя

Традыцыйна лічыцца, што ў VI стагодзьдзі на гэтую тэрыторыю прыйшлі плямёны крывічоў, а ў VIII стагодзьдзі ў працэсе славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны прыйшло племя ільменскіх славенаў. На гэтай жа тэрыторыі пражывалі фіна-вугорскія плямёны, якія пакінулі памяць пра сябе ў назвах шматлікіх рэкаў і азёр.

Насельніцтва

Колькасьць сталага насельніцтва Наўгародзкай вобласьці на 1 студзеня 2011 году склала 632,8 тысячы чалавек, у тым ліку гарадзкое насельніцтва — 447,2 тысячы чалавек (70,7% ад агульнай колькасьці), сельская — 185,6 тысячы чалавек (29,3%). У вобласьці пражывае больш за 100 нацыянальнасьцяў, зь якіх большасьцю зьяўдяюцца расейцы (93,9%). Беларусы зьяўляюцца трэцяй па велічыні этнічнай групай з колькасьцю ў 5294 чалавекі.

Эканоміка

Вытворча-прамысловы комплекс прадстаўлены 1519 прадпрыемствамі, зь іх актыўную вытворчую дзейнасьць ажыццяўляюць 1333, у тым ліку 187 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. Валавы рэгіянальны прадукт у апошні час павялічваецца й склаў у 2006 годзе каля 75 млрд расейскіх рублёў, у 2007 годзе каля 87,5 млрд расейскіх рублёў, у 2008 годзе ўжо каля 104,5 млрд расейскіх рублёў. Прамысловасьць вобласьці вырабляе каля 40% валавага рэгіянальнага прадукту, фармуе 88% усяго атрыманага прыбытку, у ёй занята каля 21,5% працуючага насельніцтва, у асноўным, сканцэнтраванага ў абласным цэнтры — Вялікім Ноўгарадзе, а таксама ў гарадах Баравічы, Старая Руса й Чудава.

Доля вобласьці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасьці ў Расеі складае менш за 1%. У 2013 годзе найбольшымі падаткаплатнікамі былі: 1) АТ «Акрон» (Ноўгарад), якое вырабляла мінэральныя ўгнаеньні, у тым ліку пастаўляла іх у Беларусь; 2) ААТ «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» (Баравічы), які з 1857 году выпускаў цэглу для доменных печаў у мэталюргіі і будаўніцтве, нафтахімічнай, шкляной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» налічваў 4500 супрацоўнікаў, якія складалі 10% насельніцтва Баравічоў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Наўгародзкая Вобласьць ГеаграфіяНаўгародзкая Вобласьць ГісторыяНаўгародзкая Вобласьць НасельніцтваНаўгародзкая Вобласьць ЭканомікаНаўгародзкая Вобласьць КрыніцыНаўгародзкая Вобласьць Вонкавыя спасылкіНаўгародзкая ВобласьцьВалагодзкая вобласьцьВобласьцьВялікі НоўгарадЛенінградзкая вобласьцьМестаПаўночна-Заходняя фэдэральная акругаПскоўская вобласьцьРасеяЦьвярская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кадзіла сармацкаеВалерыя КуставаТрстэнікДзьмухавецАлесь ЗайкаBaskin-Robbins.neАльшаны (Столінскі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеДзесяцідзённая вайнаАляксандар РужанцоўЧалавек-аўтапілаГісторыя МенскуГраматычнае значэньнеЎэйлзПростыя сказыСтрахаваньнеТрыбадызм2024СаўгутЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)СловаПоль СэзанМесны склонГаштольд (імя)Жыгімонт АўгустПаронімыGoogle DriveРадзімічыЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)КазМарт (імя)Жуавы сьмерці1874ForbesСьпіс стагодзьдзяўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПятро ВасючэнкаІгнат ПрановічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКрыж Эўфрасіньні ПолацкайПацолтДрама (аповесьць)РасеяСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаПольшчаБінейкаПрацоўная дамоваВольга ЧамаданаваБеларускае нацыянальнае адраджэньнеСьпіс гарадоў БеларусіСтаражытны РымДыялекты беларускай мовыКунілінгусБлакітная сойкаБеларуская Народная РэспублікаСпакусьнікіМаксім ТанкКарта растэрміноўкіКоўнаЛацінка16 красавікаМарат МаркаўСпадчына (верш)Інжынэрная справаGoogleЛеў Чайлытка🡆 More