Старобін: мястэчка ў Беларусі

Старо́бін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Случы.

Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6287 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 145 км ад Менску. Аўтамабільныя дарогі на Салігорск, Любань, Мікашэвічы.

Старобін
лац. Starobin
Сажалка ля местачковай школы ў Старобіне
Сажалка ля местачковай школы ў Старобіне
Першыя згадкі: 1646
Мястэчка з: 1938
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Плошча: 8,23 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6287 чал.
шчыльнасьць: 763,91 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223730
СААТА: 6250562000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.73333; 27.46667 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.73333; 27.46667
Старобін на мапе Беларусі ±
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старобін — мястэчка гістарычнай Случчыны.

Гісторыя

Старобін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Дэлегаты зьезду, 1925 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Старобін упамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі як слабада Слуцкага княства. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлёэ.

У 1654 годзе Старобін атрымаў права на штотыднёвы торг і 4 штогадовыя кірмашы, пад 1680 годам ён ўпамінаецца як мястэчка Наваградзкага ваяводзтва. У 1791 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старобін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. З 1863 году тут працавала народная вучэльня і паштовая станцыя. На 1886 год у мястэчку было 62 двары, валасная ўправа, 2 царквы, школа, 3 юдэйскія школы, піваварня, 2 крамы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў Старобіне было 108 дамоў, 724 жыхары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старобін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старобін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. З 17 ліпеня 1924 да 25 сьнежня 1962 году мястэчка было цэнтрам аднайменнага раёну. 27 верасьня 1938 году Старобін атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

25 сьнежня 1962 году Старобін увайшоў у склад Любанскага раёну, 7 сакавіка 1965 году — Салігорскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Старобін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Торфабрыкетны камбінат у Старобіне
  • XIX стагодзьдзе: 1846 год — 469 чал. дарослага насельніцтва; 1886 год — 496 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,9 тыс. чал.; 2000 год — 5,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6 тыс. чал.; 2006 год — 6 тыс. чал.; 2009 год — 5568 чал. (перапіс); 2010 год — 5600 чал.; 2013 — 5755 чал.; 2016 год — 6055 чал.; 2017 год — 6175 чал.; 2018 год — 6287 чал.

Адукацыя

У Старобіне працуюць гімназія, музычная школа, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць паліклініка і лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка

Прадпрыемствы паліўнай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія
  • Помнікі: мэмарыяльны комплекс савецкім ваярам, партызанам і землякам; помнік на магіле Героя Савецкага Саюзу Д. Гуляева.
  • Царква Сьвятога Мікалая (1859)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Старобін ГісторыяСтаробін НасельніцтваСтаробін ЭканомікаСтаробін Турыстычная інфармацыяСтаробін АсобыСтаробін КрыніцыСтаробін ЛітаратураСтаробін Вонкавыя спасылкіСтаробінБеларусьГарадзкі пасёлакЛюбаньМенскМенская вобласьцьМестаМікашэвічыСалігорскСалігорскі раёнСлучСтаробінскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПолк імя Кастуся КаліноўскагаУладзімер КаткоўскіМіжнародны стандартны кніжны нумарВерасеньСахалінская вобласьцьАрцём АрашонакКастусь КаліноўскіКамаіСтраўнікМужчына зьверхуГрамадзкі набытакОндрэй ДудаВацлаў ЛастоўскіЮрась ШамецькаКурдзкая моваЛірыкаГрамадзянінАртур ВольскіАхоўны статусМаёнтакГенадзь Валер’евіч ШутаўГішпаніяВадзім БолбасМоладава (Берасьцейская вобласьць)Тутэйшыя (п’еса)СурвэткаВялікае Княства ЛітоўскаеКітабыМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПрыпяцьЛохГеоргі МарчукКунілінгусАнтонімыФундацыя «Вікімэдыя»Дразды (гурт)FTPАнатоль ЗэкаўЖамойтыАдэсаЯнка КупалаЗьміцер СаўкаЛінкарЛаскаценьРаіса БаравіковаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьНайвышэйшая Літоўская РадаГомасэксуальнасьцьБушкаЯўгенія ЯнішчыцАльгерд БахарэвічКазахстанГабрэіРусіны (этнічная група)Пабуджальны сказДарожная сеткаПастава на каленяхЧэлесПасталыСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваАлесь ДуброўскіРАУСПалітыкМарыя Мартысевіч🡆 More