Любань: горад у Беларусі

Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэсе.

Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 917 чалавек. Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіпавічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.

Любань
лац. Lubań
Гістарычная Новая сынагога
Гістарычная Новая сынагога
Любань: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Любань: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Любані Сьцяг Любані
Першыя згадкі: 1566
Горад з: 1968
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Насельніцтва: 10 917 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 222451
СААТА: 6234501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. / 52.8; 27.99444
Любань на мапе Беларусі ±
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань
Любань: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lyuban.minsk-region.by/

Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.

У 1560-я гады ў Любані было 35 двароў. У 1582 годзе сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра. У 1589—1621 гадох Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617 годзе мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.

На 1648 год у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сярэдзіну XVII стагодзьдзя — 161 двор. 28 лістапада 1661 году князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 год — 100 двароў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзейнічала царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 годзе Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 год — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 год — 133 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.

На 1884 год у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 157 двароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 годзе ў Любані адкрылася народная вучэльня. На 1909 год — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Любань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 году каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 году мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 год тут было 232 двары, на 1924 год — 351. 17 ліпеня 1924 году Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1966 годзе на поўнач ад Любані, на рацэ Арэсе збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 году паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 году мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Любань: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XVI стагодзьдзе: 1566 год — 225 чал.
  • XVII стагодзьдзе: 1677 год — 75 чал.; 1682 год — каля 650 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 286 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 499 чал.; 1834 год — 197 чал.; 1867 год — 628 чал.; 1884 год — каля 500 чал.; 1897 год — 941 чал. у мястэчку Любані і 815 чал. у сяле Любані
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2014 чал.; сьнежань 1919 году — 2211 чал.; 1923 год — 1680 чал., зь іх 863 беларусы і 817 жыдоў; 1939 год — 3048 чал.; 1959 год — 3,7 тыс. чал.; 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1991 год — 11,6 тыс. чал.; 1997 год — 12,1 тыс. чал.; 1998 год — 12,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 11 256 чал. (перапіс); 2011 год — 11,3 тыс. чал.; 2015 год — 11 114 чал.; 2016 год — 11 000 чал.; 2017 год — 10 973 чал.; 2018 год — 10 917 чал.

Рэлігія

У Любані дзейнічаюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская) і касьцёл Маці Божай Фацімскай.

Адукацыя

У Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Паддубская вуліца
Леніна вуліца Новажыдоўская вуліца
Тальская вуліца
Першамайская вуліца Надрэчная вуліца
Савецкая вуліца Шырокая вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань».

Славутасьці

  • Дом сьвятара (пачатак ХХ ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (цяпер музычная школа)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (ХІХ ст.)

Галерэя

Асобы

  • Міхаіл Стралец (нар. 1959) — гісторык-германіст, доктар гістарычных навук, прафэсар
  • Іван Сяржанін (1898—1973) — заоляг, сябар-карэспандэнт НАН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Любань ГісторыяЛюбань НасельніцтваЛюбань ЗабудоваЛюбань ЭканомікаЛюбань Турыстычная інфармацыяЛюбань ГалерэяЛюбань АсобыЛюбань КрыніцыЛюбань ЛітаратураЛюбань Вонкавыя спасылкіЛюбаньАрэсаАсіпавічыБаранавічыБеларусьВызнаГлускГорадЖыткавічыЛюбанскі раёнМенскМенская вобласьцьСалігорскСлуцакУрэчча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Google MapsМоўная нормаТравеньГіпстэрыАглядЯўген ГлебаўЕсьманМарыё ЛемінаГомельская вобласьцьКапаніца12 красавікаksb6fКрыштаф КанановічУнівэрсальны чалавекФутурызм1950МастаПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)ЛацінкаВальядалідBet365Гента (імя)William HillЗыгмунт НагродзкіРэжым ЛукашэнкіСССРКіляграмНью-ДжэрзіСуд Астравецкага раёну1xbetХатыньКарл XIV ЮганАнтон ЛуцкевічПарагвайКрысталь БойдВялікабрытаніяГеоргіеўская стужкаМаргарыта ЛатышкевічБраніслаў Эпімах-ШыпілаБэнэдыкт I (папа рымскі)1917a7l01КліматСан-ФранцыскаТэхналёгіяТэхасПартэнонДалас МэвэрыксТэсалёнікіЯўхім КарскіПадвойнае пранікненьнеНямецкая Дэмакратычная РэспублікаСакрат ЯновічАўкштотаВольга ЧамаданаваКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Лязьбійская парнаграфіяМенскТэнісЛявон БаршчэўскіРаўкіФёдар КлімчукЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Беларуска-летувіская граніцаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)КарльскірхэАжынаІван ПташнікаўРасея🡆 More