Урэчча: мястэчка ў Беларусі

Урэ́чча — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы.

Цэнтар сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2961 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Любані, за 177 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы. Аўтамабільныя дарогі на Слуцак, Любань, Старыя Дарогі.

Урэчча
лац. Urečča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Урэцкі
Насельніцтва: 2961 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 223831
СААТА: 6234836905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′43″ пн. ш. 27°53′54″ у. д. / 52.94528° пн. ш. 27.89833° у. д. / 52.94528; 27.89833 27°53′54″ у. д. / 52.94528° пн. ш. 27.89833° у. д. / 52.94528; 27.89833
Урэчча на мапе Беларусі ±
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча
Урэчча: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Урэчча — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). Галоўнай мясцовай славутасьцю была шкляная мануфактура, заснаваная князямі Радзівіламі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Урэчча: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Эскізы люстэрак мясцовай вытворчасьці

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўрэчча як маёнтак Слуцкага княства датуецца 1635 годам, калі тут адкрылася люстраная мануфактура. Да 1600 году гэтая мясьціна знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў, пазьней перайшла да Радзівілаў.

У 1734 годзе Ганна Кацярына Радзівіл заснавала тут Урэцкую шкляную мануфактуру, прадукцыя якой вылучалася высокай мастацкай вартасьцю. У складзе мануфактуры працавалі 2 гуты, шліфавальня, паліравальная, рысавальная і іншыя майстэрні, дзе выраблялі сталовы посуд з каляровага, малочнага шкла і крышталю, жырандолі, кандэлябры, падсьвечнікі, шкло да акуляраў, лупаў, гадзіньнікаў. У ХVІІІ стагодзьдзі ў мястэчку зьявіўся касьцёл, таксама дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая і сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Урэчча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У гэты час мясьціна перайшла ў валоданьне Вітгенштэйнаў.

З 1830 году ва Ўрэччы працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, на 1841 год — 2 мануфактуры вытворчасьці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла. На іх месцы ў канцы XIX ст. адкрыліся керамічныя майстэрні. На 1848 год у мястэчку было 79 двароў, на 1885 год — 60, на 1892 год — каля 70 будынкаў у мястэчку і каля 20 — у вёсцы.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўрэччы было 78 двароў, дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая, касьцёл, сынагога і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 заводы ганчарнага посуду і 7 крамаў, у аднайменным сяле было 129 двароў, хлебазапасны магазын і карчма, у аднаменным маёнтку — 4 двары і вінакурня. У пачатку XX ст. працавалі народная вучэльня, царкоўнапрыходзкая школа, пошта, аптэка, пажарная дружына. У 1904 годзе за 1 км ад мястэчка збудавалі чыгуначную станцыю Ўрэчча на лініі Асіпавічы — Слуцак. У 1907 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл (зьнішчаны бальшавікамі ў 1930-я гады). У 1915 годзе на лініі Асіпавічы — Слуцак адкрылася чыгуначная станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Урэчча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Урэчча займалі польскія войскі. У 1920—1930-я гады ў мястэчку дзейнічалі хата-чытальня зь бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая расейская школы. У 1924 годзе Ўрэчча ўвайшло ў склад Слуцкага раёну, 27 верасьня 1938 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 20 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 25 сьнежня 1962 году Ўрэчча ўваходзіць у склад Любанскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1814 год — 174 чал.; 1886 год — 595 чал.; 1897 год — 510 чал. у мястэчку Ўрэччы, 810 чал. у сяле Ўрэччы, 32 чал. у маёнтку Ўрэччы
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1165 чал. (зь іх 863 жыды) у мястэчку Ўрэччы, 299 чал. у сяле Ўрэччы, 49 чал. у маёнтку Ўрэччы; 1924 год — 1064 чал. у мястэчку Ўрэччы і 1140 чал. у сяле Ўрэччы; 1939 год — 5591 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3745 чал.; 2002 год — 3 тыс. чал.; 2006 год — 3,4 тыс. чал.; 2008 год — 3,3 тыс. чал.; 2009 год — 3168 чал. (перапіс); 2011 год — 3165 чал.; 2015 год — 3008 чал.; 2016 год — 2959 чал.; 2017 год — 2938 чал.; 2018 год — 2961 чал.

Адукацыя

Ува Ўрэччы працуюць 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (сьпіртовы і хлебны заводы) і машынабудаваньня.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Будынак сьпіртовага заводу (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Мікалая (1951)

Страчаная спадчына

  • Ваданапорная вежа (1915)
  • Капліца, што належала да Слуцкай Фары
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (ХVIII ст.; Сьвяты Пасад)

Войска

На 2022 год ва Ўрэччы месьцілася 969-я база рэзэрву танкаў Узброеных сілаў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Урэчча ГісторыяУрэчча НасельніцтваУрэчча ЭканомікаУрэчча Турыстычная інфармацыяУрэчча ВойскаУрэчча КрыніцыУрэчча ЛітаратураУрэчча Вонкавыя спасылкіУрэччаАсіпавічыБаранавічыБеларусьБярозаўка (прыток Таліцы)Гарадзкі пасёлакЛюбанскі раёнЛюбаньМенскМенская вобласьцьСлуцакСтарыя ДарогіУрэцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Малы гасьціны дворЭлектрычны токЯдзерная зброяВэб-сайтУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЦукровы буракСавілаДразды (гурт)Моўная нормаАнальны сэксБлакітная валошкаМы выйдзем шчыльнымі радаміПрэшаўскі саборСям’яМэрытакратыяРасейская акупацыя БеларусіСьпіс сысуноў МалдовыАкторы парнафільмаўФранцішак БагушэвічБраніслаў ТарашкевічКіеўДыяніз ІлкавічКузьма ЧорныПарнаграфія ў ЯпонііСэкс-індустрыяАлесь СавіцкіМаскальСьпіс гарадоў БеларусіМатэматыкаЯсмантІрына Ханунік-РамбальскаяДобрускі раёнGoogleШвайцарыяOperaОйча нашУладзіслаў ГарбацкіКрадзежКаханьне без пранікненьняСельская гаспадарка Беларусі16 красавікаГрэбляТуркі (Берасьцейская вобласьць)КалямбурВільгодМіхал ВітушкаВалошкаДаўгердКувэйтМаршы недармаедаўСьпіс стагодзьдзяўПалерма (футбольны клюб)ЭлектронікаДынама БерасьцеВількамірЗлучаныя Штаты АмэрыкіАнархізмДаўгерд (імя)Станіслаў ВалодзькаДэкадансПагоняКітайДастасунакВіктар МарціновічВольныя матэрыялыМікола Гусоўскі1918БіскупЕрусалімДзьвінскНадбярэзінцыКрывічыБэнэдыкт Дыбоўскі🡆 More