Асіпавічы: горад у Беларусі

Асі́павічы (афіцыйная назва — Асіповічы) — места ў Беларусі, каля ракі Сіняй.

Адміністрацыйны цэнтар Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 31 129 чалавек. Знаходзяцца за 136 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км на поўдзень ад шашы МенскГомель. Чыгуначны вузел 4 кірункаў — на Менск, Гомель, Магілёў і Баранавічы.

Асіпавічы
лац. Asipavičy
Будынак адміністрацыі раёну
Будынак адміністрацыі раёну
Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Асіпавічаў Сьцяг Асіпавічаў
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Насельніцтва: 31 129 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовыя індэксы: 213759—213761, 213763—213765
СААТА: 7248501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д. / 53.3; 28.65 28°39′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д. / 53.3; 28.65
Асіпавічы на мапе Беларусі ±
Асіпавічы
Асіпавічы
Асіпавічы
Асіпавічы
Асіпавічы
Асіпавічы
Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://osipovichi.gov.by

Назва

Традыцыйная гістарычная назва места — Асіпавічы (адпавядае той жа словаўтваральнай мадэлі, што Алёхнавічы і Радашкавічы). Тапонім мае патранамічнае паходжаньне ад імя Восіп і вытворных ад яго прозьвішчаў. Таксама існуе народнае паданьне, якое зьвязвае назву места з асілкам Асіпам, што меў непадалёк ад сёньняшніх Асіпавічаў карчму.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

На XVIII стагодзьдзе прыпадае верагодны час узьнікненьня Асіпавічаў. Вёска ўваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзілася непадалёк ад межаў з Рэчыцкім паветам і Слуцкім княствам.

У 1777 годзе, паводле тарыфу Слуцкай парафіі, у Асіпавічах было 16 дымоў. Вёска ўваходзіла ў склад фальварку Пратасевічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Плян мястэчка, 1909 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Асіпавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час вёска была ў валоданьні Дамініка Гераніма Радзівіла, тут існавала карчма. У другой палове 1794 году ў час паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі палкоўнік Стэфан Грабоўскі зьдзейсьніў рэйд у Менскую губэрню з 3-тысячным аддзелам паўстанцаў, які прайшоў у тым ліку і праз Асіпавічы, аднак 4 верасьня быў разьбіты пад Любаньню. На 1805 год у вёсцы было 22 дымы, на 1834 год — 26.

У 1872 годзе за 2 км ад Асіпавічаў заснавалі аднайменную станцыю Лібава-Роменскай чыгункі, дзе існавала 5 двароў. У канцы 1880-х — 1-й палове 1890-х гадоў у Асіпавічах збудавалі 2 лесапільныя заводы і млын, адкрыўся паштовы аддзел. На 1886 год вёска ўваходзіла ў склад Замашанскае воласьці, у ёй было 18 двароў. На 1890 год станцыя Асіпавічы займала на Лібава-Роменскай чыгунцы трэцяе месца паводле звароту грузаў пасьля Рудзенску і Бярэзані, а ў 1896 годзе адкрылася вузкакалейка Асіпавічы — Дараганава. Паводле перапісу 1897 году, існавалі тры асобныя населеныя пункты з назвай Асіпавічы: вёска (78 двароў), чыгуначная станцыя (11 двароў) і пасёлак (38 двароў, заезны двор і 4 крамы). У 1899 годзе каля станцыі збудавалі лесапільны завод, праз 5 гадоў — яшчэ адзін, а таксама млын і некалькі жылых будынкаў.

На пачатак ХХ стагодзьдзя ў Асіпавічах было каля 150 будынкаў і 246 двароў, працавалі школа для дзяцей чыгуначнікаў і царкоўна-прыходзкая школа, паштова-тэлеграфны аддзел, з прамысловых прадпрыемстваў — паравознае дэпо, і 2 лесапільныя заводы, 2 млыны, сукнаваляльня, воўнабітная майстэрня, бровар, таксама некалькі дробных кавальскіх, бондарных, каўбасных, гандлёвых і іншых установаў. У 1900 годзе ў Асіпавічах заснавалі шпалапрапітны завод, у 1909 годзе — смалакурня. На 1904 год у Асіпавічах было каля 150 двароў, 4 пляцы, 41 вуліца і завулак, працавалі заезны дом, паштовы аддзел, млын, аптэчная крама, 3 заводы, 13 рамесных майстэрняў (47 рамесьнікаў), прыёмны пакой, акушэрка, фэльчар. У 1905—1907 гадох тут прайшлі буйныя выступленьня працоўных. У 1909 годзе адкрыўся тэлеграфны пункт. У 1913 годзе пачало дзейнічаць паравознае дэпо. На 1917 год на станцыі было 20 двароў, у вёсцы — 112, прыстанцыйны пасёлак ператварылі ў мястэчка (354 двары).

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асіпавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага да траўня 1918 году вёску займаў польскі корпус Ю. Доўбар-Мусьніцкага, з траўня да 4 сьнежня — нямецкія войскі, пазьней — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Асіпавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1919 да 10 ліпеня 1920 году вёску займалі польскія войскі.

Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Помнік жыдам-ахварам Галакосту

У студзені 1922 году Асіпавічы сталі цэнтрам воласьці, з 1924 году — цэнтрам раёну ў Бабруйскай акрузе. 17 ліпеня 1924 году яны атрымалі статус мястэчка. У 1922 годзе ў Асіпавічах пачала дзейнічаць электрастанцыя, у 1923 годзе — бібліятэка. У 1924 годзе ў мястэчку адкрыліся лякарня і амбуляторыя, у 1927 годзе — дзіцячы сад. На 1926 год у мястэчку было 450 двароў, у вёсцы — 113. З 1931 году пачало дзейнічаць чыгуначнае адгалінаваньне ад Асіпавічаў у бок Магілёву. У 1932 годзе ў мястэчку запрацавалі маслазавод і маторна-трактарная станцыя. 15 ліпеня 1935 году Асіпавічы атрымалі статус места. З 15 студзеня 1938 году — цэнтар аднайменнага раёну (з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскае вобласьці). На 1940 год у Асіпавічах быў 961 дом, на 1941 год — працавалі 2 сярэднія школы, 2 дзіцячыя сады, 2 амбуляторыі, лякарня, 12 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку паравознае дэпо, вагонарамонтны пункт, маторна-трактарная станцыя, маслазавод, прамысловы камбінат, лясная прамысловая гаспадарка і 4 арцелі.

У час Другой сусьветнай вайны з 30 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году Асіпавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, дзе яны падпарадкоўваліся вайсковаму камандаваньню на ўсходнім краі фронту. У 1941 годзе нацысты стварылі на поўдні места жыдоўскае гета, ліквідаванае ў 1942 годзе.

У 1946 годзе на паўднёвы ўсход Асіпавічаў зь вёскі Зборску перанесьлі царкву Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XIX ст. Як сьведчаць жыхары места, набажэнствы ладзіліся кожныя выходныя безь перапынкаў не зважаючы на адмоўнае стаўленьне савецкае ўлады да праяваў рэлігійнага жыцьця вернікаў. У 1953 годзе каля места стварылі Асіпавіцкае вадасховішча. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Асіпавічы ўваходзілі ў склад Бабруйскага раёну. 7 сакавіка 1963 году яны атрымалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня.

У 2002 годзе ў цэнтры Асіпавічаў паставілі помнік у выглядзе раней дзейнага паравоза Эм726-23 з усталяванай перад ім памятнай шыльдай. 3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Асіпавічаў.

Геаграфія

На поўдзень і ўсход ад Асіпавічаў цячэ рака Сіняя (прытока Сьвіслачы), на паўднёвым захадзе места мяжуе зь лесам.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 154 чал. (83 муж. і 71 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1805 год — 146 чал.; 1872 год — 40 чал. на станцыі Асіпавічах; 1897 год — 449 чал. у вёсцы Асіпавічах, 190 чал. у пасёлку Асіпавічах, 99 чал. на станцыі Асіпавічах
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 1178 чал.; 1913 год — 1244 чал.; 1917 год — 4178 чал. у мястэчку Асіпавічах, 601 чал. у вёсцы Асіпавічах і 224 чал. на станцыі Асіпавічах; 1926 год — 3504 чал. у мястэчку Асіпавічах, 616 чал. у вёсцы Асіпавічах і 1141 чал. на станцыі Асіпавічах; 1939 год — 13,7 тыс. чал.; 1959 год — 15 777 чал.; 1974 год — 23 тыс. чал.; 1991 год — 34,6 тыс. чал.; 1995 год — 35,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 34,3 тыс. чал.; 2009 год — 32 543 чал.; 2013 год — 32,3 тыс. чал.; 2016 год — 31 498 чал.; 2017 год — 31 298 чал.; 2018 год — 31 129 чал.

Рэлігія

Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Новы касьцёл

Дзейнічаюць цэрквы Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (з 1946 году) і Ўвядзеньня Багародзіцы (з 2000 году), касьцёл (з 2005 году), пратэстанцкая царква.

Адукацыя

Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Новая царква

У Асіпавічах працуюць 12 дашкольных установаў, 4 сярэднія школы, Асіпавіцкая беларуская гімназія, Асіпавіцкі прафэсійны ліцэй №8, спэцыяльная школа — інтэрнат, спартовая школа, школа мастацтваў, прафэсійна-тэхнічны каледж.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць 2 лякарні і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 4 бібліятэкі: адна дзіцячая і 3 агульнага карыстаньня.

Спорт

У месьце ёсьць стадыёны «Юнацтва», «Лякаматыў», «Алімпіец», фізкультурна-аздараўленчыя комплексы на АЗАА і Асіпавіцкім заводзе «Камаш». Папулярнасьцю ў месьцічаў карыстаюцца клюбы «Юны дэсантнік», прыхільнікаў цяжкай атлетыкі «Мускул», аэробікі, валейболу, «Бадзёрасьць», мотавэласпорту, шахматна-шашачны «Дэбют».

У чэрвені 2003 году прайшла рэгістрацыя дзяржаўнай установы — фізкультурна-спартовага футбольнага клюбу «Асіпавічы».

Забудова

Плян

У пляне Асіпавічаў дамінуе лінія гістарычнай Лібаўска-Роменскай чыгункі, якая падзяляе места на дзьве прыкладна роўныя часткі — паўднёва-заходнюю і паўночна-ўсходнюю. Большая частка вуліцаў утвараюць прастакутныя кварталы. На захадзе места, між вуліцамі Гарбатава і Сташкевіча, праходзіць аўтамабільны мост над чыгункай, які дублюе іншы аўтамабільны пераезд на ўсходзе, між вуліцамі Якуба Коласа і Крыловіча.

Крайнюю поўнач і паўночны ўсход Асіпавічаў займаюць кварталы сучаснай забудовы. Агулам большая частка забудовы (асабліва ў паўднёва-заходняй палове места) прыватная, існуе некалькі кварталаў «сталінскае» забудовы і некалькі спальных раёнаў з шматпавярховых жылых дамоў. На захадзе Асіпавічаў чыгуначныя магістралі падзяляюцца на два рукавы — пасажырскі (на поўначы) і таварны (на поўдні), між імі забудова адсутнічае з выняткам невялікага кварталу на крайнім усходзе места.

У цэнтральнай частцы Асіпавічаў, пры гістарычнай Вакзальнай вуліцы, знаходзіцца чыгуначная пасажырская станцыя Асіпавічы, поруч зь якой месьціцца аўтастанцыя. На крайнім захадзе Асіпавічаў таксама дзейнічае станцыя Юбілейны.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Вакзальная вуліца
Карла Лібнэхта вуліца Лібаўская вуліца
Розы Люксэмбург вуліца Баравая вуліца

З урбананімічнай спадчыны Асіпавічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Бабруйская вуліца.

Эканоміка

У Асіпавічах працуюць прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, перапрацоўкі драўніны, лёгкай і харчовай прамысловасьці. Працуе рынак, існуе два гатэлі, два кінатэатры, рэстараны, клюбы, вялікая колькасьць дробных прадуктовых крамаў, некалькі ўнівэрсамаў, некалькі банкавых і паштовых аддзелаў.

Каля места (на поўнач) на рацэ Сьвіслачы разьмяшчаецца Асіпавіцкая ГЭС.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічаюць Асіпавіцкі гістарычна-краязнаўчы музэй і клюб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства.

На Сьвіслачы, за 5 км ад места знаходзіцца Асіпавіцкае вадасховішча, галоўная зона адпачынку месьцічаў. Спыніцца можна ў 2 гатэлях.

Славутасьці

  • Дом Жукава (пачатак XX ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1826)
  • Чыгуначная станцыя: адміністрацыйны корпус (канец XIX — пачатак XX ст.), лякаматыўнае дэпо (пачатак XX ст.), службовыя карпусы (канец XIX — пачатак XX ст.)
  • Школа чыгуначная (1931)
  • Электрастанцыя (1-я палова XX ст.)

На паўночна-ўсходняй ускраіне Асіпавічаў, за 0,5 км на поўдзень ад шашы Бабруйск — Менск, на левым беразе ракі Сіняй захавалася стаянка (3 — 2-е тысячагодзьдзі да н.э.).

Галерэя

Асобы

  • Мікалай Ананьеў (нар. 1949) — дзяржаўны дзяяч Беларусі
  • Юры Дарашкевіч (нар. 1962) — маляр
  • Ніна Каменская (1913—1986) — беларускі гісторык. Сябар-карэспандэнт АН Беларусі
  • Уладзімер Крукоўскі (нар. 1937) — мастак-плякатыст
  • Фёдар Крыловіч (1916—1959) — кіраўнік партызанскай дывэрсійнай групы ў Другую сусьветную вайну (яго імя носіць вуліца)
  • Барыс Майстрэнка (1924—1945) — камандзір танка, Герой Савецкага Саюзу (яго імя носіць вуліца)
  • Ганна Мятлюк (нар. 1939) — беларуская мовазнаўца
  • Тамара Раеўская — сьпявачка.
  • Георгі Шпак (нар. 1943) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал-палкоўнік

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Асіпавічы: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Асіпавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Асіпавічы НазваАсіпавічы ГісторыяАсіпавічы ГеаграфіяАсіпавічы НасельніцтваАсіпавічы ЗабудоваАсіпавічы ЭканомікаАсіпавічы Турыстычная інфармацыяАсіпавічы ГалерэяАсіпавічы АсобыАсіпавічы ЗаўвагіАсіпавічы КрыніцыАсіпавічы ЛітаратураАсіпавічы Вонкавыя спасылкіАсіпавічыАсіпавіцкі раёнАсіпавіцкі чыгуначны вузелБаранавічыБеларусьГомельГорадМагілёўМагілёўская вобласьцьМенскСіняя (прытока Сьвіслачы)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрывічыАдольф ГітлерНармандыяБеларускі рубельЗа Беларусь!Бычкі (Віцебская вобласьць)Ірына Ханунік-РамбальскаяСамасейОйча нашЯнка КупалаКлеапатраЯгмінЗянон ПазьнякЛютыНазоўнікМадэль OSIВарэнікіАдвечным шляхамМаякСтаніслаў ШушкевічСям’яЧарнобыльская катастрофаВоршаІзбутУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціДзень ЗямліІван ПташнікаўТадэвуш КасьцюшкаЭякуляцыяАляксандар КосінецVPNГенадзь ШутаўКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ВільняПарыжАрмэніяГарбатаЭйкаФэрамоныІгар ПракаповічЛезьбіянстваДаўгодПоўдзеньPHPКавалёўШляхтаЭйбарАльгерд БахарэвічНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяМаларытаE (літара)Парнаграфія ў ЯпонііТадзіяна КляшторнаяЯгайла (імя)1769АдвакатJavaУлёф МэльбэргМэдаль Францішка СкарыныКазаньСяргей СматрычэнкаЁгаVolvo CarsПарнаграфія ў Чэхіі1589Базыліка Сьвятога Эгідыя303🡆 More