Бабру́йская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з цэнтрам у Бабруйску ў 1924—1930 гадах.
Бабруйская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | акруга СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бабруйск |
Найбуйнейшыя гарады | Жлобін, Рагачоў, Слуцак і іншыя |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 |
Насельніцтва (1926) | 530,9 тыс. чал. |
Нацыянальны склад | беларусы 81,0%, жыды 9,9%, расейцы 6,0%, палякі 2,1%. |
Плошча | 14,5 тыс. км² |
Скасаваная | 26 ліпеня 1930 |
Месцазнаходжаньне Бабруйскае акругі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораная 17 ліпеня 1924 на месцы былога Бабруйскага павету. У 1924—1927 уключала 12 раёнаў: Асіпавіцкі, Бабруйскі 1-ы, Бабруйскі 2-і, Буда-Кашалёўскі, Гарадзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Стрэшынскі, Сьвіслацкі. У акрузе было 3 гарады: Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, 4 мястэчкі — Асіпавічы, Глуск, Парычы, Стрэшын, 145 сельсаветаў. У 1926 у акрузе жыло 530,9 тыс. чалавек, зь іх беларусы — 81,0%, жыды — 9,9%, расейцы — 6,0%, палякі — 2,1%.
9 чэрвеня 1927 у склад Бабруйскае акругі былі перададзеныя Вызьненскі, Любанскі, Слуцкі, Старадароскі і Старобінскі раёны з былое Слуцкае акругі, адначасова былі скасаваныя Бабруйскі 1-ы, Гарадзецкі й Стрэшынскі раёны, а Буда-Кашалёўскі быў перададзены ў склад Гомельскае акругі. Такім чынам у акрузе стала 13 раёнаў і 204 сельсаветы, 4 гарады (Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Слуцак), 7 мястэчак (Асіпавічы, Глуск, Любань, Парычы, Старобін, Старыя Дарогі, Стрэшын). 26 ліпеня 1930 Бабруйская акруга была скасаваная, а раёны перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР. Тэрыторыя акругі была падзеленая пазьней паміж Гомельскай, Магілёўская, Менскай абласьцямі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бабруйская акруга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.