Слуцак: горад у Беларусі

Слу́цак — места ў Беларусі, на рацэ Случы.

Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 61 818 чалавек. Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Івацэвічы, Салігорск.

Слуцак
лац. Słucak
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй
Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй
Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Слуцку Сьцяг Слуцку
Першыя згадкі: 1116
Магдэбурскае права:
  • 21 красавіка 1441
  • 27 жніўня 1652
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Плошча: 24,6 км² 
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 61 818 чал.
шчыльнасьць: 2512,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223610
СААТА: 6246501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 27°33′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.01667; 27.55 27°33′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.01667; 27.55
Слуцак на мапе Беларусі ±
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://slutsk.gov.by/ru/

Слуцак — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Колішняя рэзыдэнцыя князёў Алелькавічаў, якая за Радзівіламі стала цэнтрам вытворчасьці шаўковых паясоў, аднаго з сымбаляў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленьне ў абарону незалежнасьці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Сьвятога Міхала Арханёла і жылы корпус кляштару бэрнардынаў, клясыцыстычныя будынкі шляхецкага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мескія ўмацаваньні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама царква Сьвятой Тройцы, касьцёл Сьвятога Антонія, кальвінскі збор і сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі. Апроч таго, у месьце знаходзілася вялікая колькасьць помнікаў традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Назва

Тапонім Слуцак утварыўся ад назвы ракі Случы. У сваю чаргу, гідронім утварыўся ад слова лука — 'выгін ракі, лукавіна' (злуч, злучына). Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Случеск, Слуцек.

У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) старажытны тапонім аформіўся з устаўным «а» ў канцавым спалучэньні -цк — Слуцак, што адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. Пісьмовае выкарыстаньне гэтай формы пачалося ў канцы XIX ст. у новым беларускім правапісе, які грунтаваўся на фанэтычным прынцыпе. Пазьней у 1920-я гады форма Слуцак як нарматыўная пачала шырока ўжывацца ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, а таксама ў Заходняй Беларусі да падзеяў 1939 году. Складальніца афіцыйнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» мовазнаўца Валянціна Лемцюгова прызнае, што форма Слуцак ужываецца ў вуснай мове беларусаў на працягу многіх стагодзьдзяў. Разам з тым яна сьцьвярджае, што гэтая форма не вытлумачваецца фанэтычнымі законамі беларускай мовы. Тым часам мовазнаўца Юрась Бушлякоў паказваў на тое, што ўстаўны гук [а] у назвах местаў адпавядае ўстаўным гукам [э] і [о] у шэрагу беларускіх словаў: Зьміцер, вецер, вузел, журавель, карабель, бабёр, віхор і іншых. Цяперашняе афіцыйнае напісаньне назвы места — Слуцк (рас. Слуцк).

Гісторыя

Раньнія часы

Першым пісьмовым упамінам пра Слуцак традыцыйна лічыцца запіс у «Аповесьці мінулых гадоў»: «В лѣто 6624. Приходи Володимеръ на Глѣба; Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ…». Між тым, у некаторых гістарычных крыніцах існуюць ўпаміны Слуцку, ранейшыя за 1116 год, якія ня маюць спасылак на дакумэнты: паводле зьвестак кіеўска-пячэрскага архімандрыта Ёсіфа Трызны (XVII ст.), Уладзімер Сьвятаславіч надаў Тураўскай япархіі ў 1005 годзе разам зь іншымі гарадамі і Слуцак.

У 1160 годзе Слуцак стаў сталіцай удзельнага Слуцкага княства, першым князем якога быў Уладзімер Мсьціславіч, унук Уладзімера Манамаха. Княжаньне яго доўжылася два гады, па чым яго зрынула група князёў, ачоленых Расьціславам Мсьціславічам, ягоным братам і кіеўскім князем. На кароткі час Слуцкае княства ўвайшло ў склад Тураўскага, але ў 1190-я гады канчаткова адасобілася ад іншых.

Вялікае Княства Літоўскае

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў

У першай палове XIV ст. Слуцкае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Уладзімер Альгердавіч, брат Ягайлы, замест Кіеўскага княства атрымаў меней магутнае Слуцкае. Алелькавічы, нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, валодалі княствам у 1395—1612 гадох. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Слуцак значыцца сярод «літоўскіх» замкаў.

У XV ст. Слуцак стаў адным з буйных фэадальных гарадоў. Тут існавалі Верхні, Ніжні і Новы замкі. Узрасла роля Слуцку ў палітычным жыцьці Вялікага Княства Літоўскага. У 1433 годзе места было цэнтрам выступленьня незадаволеных фэадалаў супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1481 годзе тут сплянавалі і распачалі выступленьне ўжо супраць Казімера Ягайлавіча.

У грамаце 1441 году кароль і вялікі князь Казімер пералічыў 15 найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх значыўся Слуцак. 21 красавіка 1441 году трэцім зь местаў сучаснай Беларусі яму надалі Магдэбурскае права паводле граматы. Слуцак таксама стаў першым прыватнаўласьніцкім местам, які атрымаў права на самакіраваньне, бо ўсе папярэднія належалі да дзяржаўнага скарбу. Органам самакіраваньня зьяўляўся магістрат, ачолены войтам і бурмістрамі.

Улетку 1502 году адбыўся першы набег татараў на Слуцак. Князь Сямён Алелькавіч з ваяводам падольскім Янам Бучацкім разьбілі загон татараў колькасьцю 150 чалавек (паводле зьвестак Хронікі Літоўскай і Жамойцкай — 1500) на рацэ Вушы пад Бабруйскам. У Хроніцы Быхаўца ёсьць зьвесткі на гэты конт:

Тою ж восеньню прыйшла вестка каралю Аляксандру, што татары, перайшоўшы раку Прыпяць, ваююць па воласьцях. І кароль напісаў да князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага і паслаў яму на дапамогу ваяводзіча падольскага Яна Бучацкага, а зь ім дваран сваіх літоўскіх ды рускіх і радцаў нямала. Князь жа Сямён Слуцкі з панам ваяводзічам і з усімі вышэйназванымі дваранамі гналіся за татарамі і дагналі некаторых за Бабруйскам, за шэсьць міляў ад гораду, на рацэ Вушы. Было іх усяго паўтары сотні. І, дагнаўшы, пабілі іх і назад вярнуліся.

— Хроніка Быхаўца частка трэцяя

5 жніўня 1506 году, у час аднаго з наступных набегаў, войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Міхалам Глінскім ўшчэнт разьбіла крымскіх татараў пад Клецкам.

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Алелькавічы: Юры ІІІ, Аляксандар, Алелька, Ян Сямён.

З 1507 году Слуцак увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут існавалі замкавы суд і паспалітае рушаньне. У 1508 годзе князь Міхал Львовіч Глінскі ўчыніў фэадальны мяцеж, у час якога Слуцак быў спалены, акрамя замка. З прычыны разбурэньня места і зьнішчэньня большай часткі ягонага насельніцтва татарамі, а таксама паўстаньня князь слуцкі Сямён Алелькавіч адклікаў права на самакіраваньне.

Па сьмерці Юрыя Алелькавіча (1578 год) у 1582 годзе Слуцак падзялілі паміж сабой тры ягоныя сыны на тры часткі: Старое Места, Новае Места і Востраў (прадмесьце па-за мескімі ўмацаваньнямі) — у кожнай зь якіх быў свой князь і войт. Такім чынам, места кіравалася трыма князямі і трыма войтамі. Слуцак быў зноў аб’яднаны ў 1592 годзе: па сьмерці Юрыя ў траўні 1586 году, Аляксандра — у чэрвені 1591 году і Яна Сямёна — у сакавіку 1592 году ўся спадчына дасталася малалетняй дачцы Ю. Алелькавіча Соф’і, якую апякаў спачатку Юры, а потым яго брат Геранім Хадкевіч.

Соф’я Алелькавіч, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, памерла 19 сакавіка 1612 году ў час родаў, нарадзіўшы нежывое дзіця, па чым ўся маёмасьць перайшла да яе мужа Януша VI Радзівіла.

У траўні 1617 году ў Слуцку заклалі кальвінскую гімназію, якую адкрылі ў 1624 годзе. Таго ж году таксама адкрылася школа для месьцічаў. У 1630—1640 гады Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцак у места-фартэцыю; пры княскім двары вёўся Слуцкі летапіс, існавала бібліятэка, на падставе кніг і летапісу якой напісаў сваю «Хроніку» Мацей Стрыйкоўскі.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Слуцку і ваколіцаў ліцьвінамі: «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год), «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год), «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год), «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады). У матрыкуле Марбурскага ўнівэрсытэту пад 1682 годам значыцца Florianus Svida Lithuanus Sluccensis, у матрыкуле Франкфурцкага ўнівэрсытэту пад 1695 годам — Daniel Borźimowski, Slucensis Litwanus, у матрыкуле Гданьскага ўнівэрсытэту пад 1700 годам — Vladislaus et Boguslaus Kopiewicz, Slucensis, Lithvani, у матрыкуле Гальскага ўнівэрсытэту пад 1707 годам — Petr. Wolck, Slucko-Litvanus, у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1711 годам — Myslick Joh., Schluzka-Litthuan. <…> Chomontowski Mich., Schluzka-Litthuan., таксама пад 1717 годам — Joschmannus Joh., Sluzko-Lithvan.

На просьбу жыхароў Слуцку, перададзеную Багуславам Радзівілам каралю 27 жніўня 1652 году, места паўторна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае 24 сакавіка 1653 году соймам Рэчы Паспалітай. Згодна з прывілеем, Слуцку таксама надалі герб. Паводле адных зьвестак, гэта была «Пагоня» («у чырвоным полі на белым кані збройны рыцар імчыцца ўлева»). Згодна зь іншымі крыніцамі, места атрымала герб «Пагоньчык» («у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княскай каронай манаграма Radzivil Dux»; таксама разглядаецца вэрсія, што манаграма расшыфроўваецца як Boguslaus Radzivil Dux), што таксама пацьвярджаецца знаходжаньнем гэтага гербу на мескай пячатцы ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі некалькі разоў спрабавалі захапіць места, але здабыць яго так і ня здолелі. Хоць сам Слуцак ня быў разбураны, аднак захопнікі спалілі і зруйнавалі ягоныя прадмесьці. У той час грамадзка-палітычная сытуацыя ў Слуцку была нестабільнай, што прыводзіла да выступленьняў супраць уладаў места. Гэтак, у 1661 годзе мяшчанаў незадаволіла ўвядзеньне новага гандлёвага падатку. У 1684, 1685, 1695 і 1699 гадох адбыліся выступленьні жыхароў.

З 1672 годзе ў Слуцку працавала друкарня, перавезеная сюды зь Мітавы. На ёй друкаваліся як кнігі рэлігійнага зьместу, гэтак і сьвецкая літаратура, календары, геаграфічныя даведнікі. У 1673—1687 гадох з друкарні выйшла 23 кнігі агульным накладам 24 200 асобнікаў. Аднак у 1705 годзе яе перавезьлі ў Каралявец.

У Вялікую Паўночную вайну Слуцак тройчы наведваў маскоўскі гаспадар Пётар I, а 12 траўня 1706 году ў месьце спыняўся швэдзкі кароль Карл XII. У гэты час тут праходзіў Генэральный сынод пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага.

На 1683 год у Слуцку працавала 16 рамесных цэхаў (у 1777 годзе — 18). У 1730—1740-я гады ў месьце ўзьніклі суконная, палатняная мануфактуры, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. У XVII ст. у Слуцку зьявілася першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі аптэка.

20 сакавіка 1767 году ўтварылася Слуцкая канфэдэрацыя, мэтай якой было прымусіць Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўраўнаць у правах канфэдэратаў і каталіцкую шляхту. Фактычна мэтай гэтай канфэдэрацыі, як і Торунскай пратэстанцкай і Радамскай каталіцкай канфэдэрацыяў, была дэстабілізацыя ўнутранага становішча Рэчы Паспалітай. Канфэдэрацыю прыняла пад «найвышэйшую пратэкцыю» Кацярына II, расейская імпэратрыца.

У лістападзе 1791 году на базе Слуцкага княства ўтварыўся Случарэцкі павет у складзе Наваградзкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Магдэбурскі і расейскі мескія гербы

Па падпісаньні канвэнцыі аб другім падзеле Рэчы Паспалітай 23 студзеня [ст. ст. 12 студзеня] 1793 году Слуцак разам зь іншымі местамі Вялікага Княства Літоўскага апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі, дзе ў якасьці павятовага цэнтру ўвайшоў у склад Менскай губэрні. Новыя ўлады пайшлі на паступовае выкараньне практыкі прыватнаўласьніцкіх местаў і мястэчак, што было неўласьціва самой Расеі. Працэс набыцьця дзяржавай Слуцку цягнуўся амаль паўстагодзьдзя. Дамінік Радзівіл, уласьнік Слуцку ў пачатку XIX ст., прапанаваў міністру ўнутраных справаў Аляксею Куракіну(be) адкласьці выплату доўгу на 15 гадоў з дазволам набыць Слуцак. Але ў вайну 1812 году Д. Радзівіл перайшоў на бок Напалеона і браў удзел у кампаніі супраць Расейскай імпэрыі. Улетку 1813 году расейскія ўлады сэквэстравалі ўсю ягоную ўласнасьць, а 11 лістапада на бітве пад Ханаў Д. Радзівіл загінуў. У 1814 годзе ўсю маёмасьць вярнулі ягоным сваякам — дачка Стэфанія атрымала Слуцак і Капыль.

Па сьмерці Стэфаніі Радзівіл у 1832 годзе ўся маёмасьць, у тым ліку і Слуцак, перайшла да яе мужа — Людвіга Вітгенштэйна. Па некалькіх гадох ліставаньня 10 сьнежня 1846 году места набылі ў дзяржаўны скарб за 342 821 рубель срэбрам.

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Дакумэнт Слуцкай духоўнай вучэльні Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у якім загадваецца прымушаць вучняў як у час заняткаў, так і па-за заняткамі размаўляць выняткова на расейскай мове, а за беларускую мовуштрафаваць

У 1823 годзе быў складзены плян забудовы Слуцку, які прадугледжваў упарадкаваньне вулічнай сеткі, будаваньне новых будынкаў, зьліцьцё цэнтру з ускраінамі. У 1831 годзе завяршылася будаваньне дзялянкі Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцак і павет (работы на самой шашы скончыліся ў 1846 годзе).

У 1896 годзе распачалося будаваньне чыгуначнай лініі Асіпавічы — Слуцак, але на 1904 год лінію давялі толькі ад Асіпавічаў да Ўрэчча. Работы на чыгунцы скончыліся толькі ў 1915 годзе. Таксама існавала вузкакалейная чыгунка да Ляхавічаў. Да гэтага пасажыры перавозіліся ў адных зь першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі аўтобусах. У часе выбараў у 1909 годзе ў мескую раду абралі 10 праваслаўных, 4 каталікоў і 1 юдэя.

Этнограф і фальклярыст Аляксандар Сержпутоўскі засьведчыў бытаваньне на Случчыне ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў саманазвы «ліцьвіны». Бытаваньне ў гэты час саманазвы «ліцьвіны» таксама засьведчыў беларускі паэт і эміграцыйны дзяяч Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар). Яшчэ ў 1808 годзе ў матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту адзначыўся Cichanski Alexander aus Sluczk in Russia Lithuan[us].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Слуцак занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Таго ж году ў месьце дзеяў Беларускі нацыянальны камітэт, адкрылася беларуская гімназія.

Найноўшы час

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Сьцяг I Слуцкага палку стральцоў БНР

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Слуцак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада, а жыхары Слуцку і Вязьненскай, Грэскай, Кіявіцкай, Круговіцкай, Ляхавіцкай, Пагосцкай, Пацейкаўскай, Раманаўскай, Слуцкай, Царэвіцкай і Цялядавіцкай воласьцяў Слуцкага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Слуцак увайшоў у склад Беларускай ССР. Таго ж году пачала дзеяць культурна-асьветніцкая арганізацыя «Папараць-кветка». 10 жніўня 1919 году Слуцак занялі польскія войскі, а 15 верасьня яго ўлучылі ў склад Грамадзкай управы Ўсходніх земляў (ГУУЗ), часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі; цэнтар павету Менскай акругі ГУУЗ. 15 ліпеня 1920 году Слуцак занялі бальшавікі.

У лістападзе — сьнежні 1920 году на Случчыне адбылося ўзброенае антыбальшавіцкае паўстаньне, мэтай якога была абарона незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; Слуцкі збройны чын жорстка здушыла Чырвоная Армія. У 1924 годзе Слуцак стаў цэнтрам акругі і раёну. 27 верасьня 1938 году ён атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, у час якой дзеялі 3 лягеры сьмерці. Агулам нацысты зьнішчылі больш за 25 тысячаў чалавек, а жыдоўскае насельніцтва Слуцка было амаль цалкам зьнішчанае.

12 кастрычніка 1967 году ў Слуцку прайшлі масавыя хваляваньні, у час якіх жыхары места спалілі будынак савецкага суду. У 2003 годзе знайшлося страчанае ў апошнюю вайну Слуцкае Эвангельле, якое ўпершыню трапіла ў Слуцак 22—24 траўня 2009 году.

Геаграфія

Агульныя зьвесткі

Слуцак знаходзіцца ў цэнтры паўднёвай часткі Беларусі, усярэдзіне Слуцкай раўніны. Стаіць на рацэ Случы і яе прытоку Бычку. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 156 м.

Клімат

Клімат характаразуецца пераходам ад кантынэнтальнага да морскага, адметнага мернай цеплатою і павышанай вільготнасьцю. У сярэднім за год Слуцак мае 580 мм ападкаў.

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія  Кліматычныя зьвесткі для Слуцку Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Абсалютны максымум t, °C 10,5 14 19 27,7 31 33,2 35 36,1 34,4 25,7 18 10,9
Абсалютны мінімум t, °C −34,9 −36,2 −35,4 −10,2 −4,5 −0,2 4,2 −0,6 −4 −13,4 −21,5 −31,4
Крыніца: Гідрамэтэацэнтар Беларусі (рас.)

Насельніцтва

Дэмаграфія

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • ХVI стагодзьдзе: 1593 год — 7 тыс. чал.
  • ХVII стагодзьдзе: 1683 год — 9 тыс. чал.
  • ХVIII стагодзьдзе: 1728 год — 7,5—8 тыс. чал.; 1767 год — 6 тыс. чал.
  • ХIХ стагодзьдзе: 1858 год — 6694 чал. (3374 муж і 3320 жан.); 1867 год — 15 689 чал., у тым ліку 758 каталікоў, 112 пратэстантаў, 5406 юдэяў, 10 магамэтанаў; 1869 год — 9,9 тыс. чал.; 1877 год — 16 651 чал., зь іх 4545 праваслаўных, 822 каталікі, 154 пратэстанты, 10 881 юдэй, 39 магамэтанаў.; ~1890 год — 14 180 чал. (6764 муж. і 7416 жан.); 1897 год — 14 349 чал.
  • ХХ стагодзьдзе: 1907 год — 15 618 чал.; 1939 год — 21 947 чал.; 1944 год — 7 тыс. чал.; 1970 год — 35,6 тыс. чал.; 1974 год — 40,5 тыс. чал.; 1991 год — 60,1 тыс. чал.; 1995 год — 62,0 тыс. чал.
  • ХХI стагодзьдзе: 2001 год — 63,4 тыс. чал.; 2004 год — 62 278 чал.; 2006 год — 61,4 тыс. чал.; 2007 год — 61,1 тыс. чал.; 2008 год — 60,9 тыс. чал.; 2009 год — 61 444 чал. (перапіс); 2015 год — 62 192 чал.; 2016 год — 62 226 чал.; 2017 год — 62 147 чал.; 2018 год — 61 818 чал.

Адукацыя

На 1 верасьня 2009 году ў Слуцку было 11 агульнаадукацыйных школаў і 2 гімназіі (сярэдняя школа №7 пераўтварылася ў гімназію №2), 4 сярэдне-спэцыяльныя адукацыйныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка, стаматалягічная і дзіцячая паліклінікі, жаночая кансультацыя, скурна-вэнэралягічны і супрацьсухотны дыспансэры, санітарна-эпідэміялягічная станцыя, станцыя пераліваньня крыві, цэнтар здароўя, дом дзіцяці, звыш 20 пунктаў аховы здароўя.

Культура

Дзеюць 4 бібліятэкі і дом культуры.

Спорт

Слуцак мае стадыён на 700 месцаў, дзіцячую спартовую школу і іншыя спартовыя аб’екты. Плянавалася пабудова лядовага палацу на 280 месцаў да 2014 году. У месьце існуюць дзьве футбольныя каманды: «Слуцак» (гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі) і «Аграсэрвіс» (гуляе ў першай лізе чэмпіянату Менскай вобласьці).

Забудова

Плян

Гістарычна складзеная структура Слуцку значна зьмянілася. Сучасная забудова вядзецца згодна з плянам 1988 году. У цэнтральнай частцы радыкальна-кальцавая, у сумежных з цэнтрам — прастакутныя сеткі вуліцаў (разам з завулкамі іх больш за 280). У цэнтры места ў асноўным малапавярховыя забудовы, у мікрараёнах — шматпавярховыя. Тэрыторыя Слуцку падзяляецца на жыльлёвую, прамысловую і зялёную зоны.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Крывасёлкі вуліца
14 партызанаў вуліца Могілкавая вуліца
Жукава вуліца Балотная вуліца Пакроўскага вуліца
Камсамольская вуліца Зарэцкая вуліца
Сэнатарская вуліца
Шырокая вуліца
Гогалеўская вуліца
Канановіча вуліца Падвальная вуліца
Корзуна вуліца Завальская вуліца
Падвальная вуліца
1-я Падвальная вуліца
Скарбовая вуліца
Леніна вуліца Шашэйная вуліца Раманаўская вуліца
Пралетарская вуліца
Ленінская вуліца Новацішкоўскі бульвар
Максіма Багдановіча вуліца Вялікая вуліца
Навамеская вуліца
Маставая вуліца
Валадарскага вуліца (1919—1991)
Манахава вуліца Завальская вуліца Турэмная вуліца
Чарнышэўскага вуліца
Парыскай Камуны вуліца Зьвяроўская вуліца
Жыдоўская вуліца
Школьная вуліца
Бабруйская вуліца
Піянэрская вуліца Замкавая вуліца (частка)
Кажамяцкая вуліца (частка)
Пліева вуліца Красная вуліца
Працоўных вуліца Падвальная вуліца
Розы Люксэмбург вуліца Іванаўская вуліца Карповіча вуліца
Рэвалюцыйная вуліца Крапівенская вуліца
Востраўская вуліца
Фарская вуліца
Багадзельная вуліца
Луначарскага вуліца
Сацыялістычная вуліца Вялікая вуліца
Вялікая Міхайлаўская вуліца
Вялікі гасьцінец
Гасьцінная вуліца
Сялянскі завулак Брышчыха вуліца
Востраўская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Талстога вуліца Юраўская вуліца
Тупіковы завулак Езуіцкая вуліца вуліца Духаўскі завулак
Цэнтральная плошча Рынак пляц
Чырвонаармейская вуліца Усьцінаўская вуліца Казацкая вуліца
Чырвонагвардзейская вуліца Гарбарская вуліца
Якуба Коласа вуліца Крапіўная вуліца
Саньніцкая вуліца

З урбананімічнай спадчыны Слуцку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Віленская (гістарычная назва часткі сучаснай вуліцы — Трайчанская), Зімняя (Зімная), Капыльская, Красная і Садовая. Таксама ў Слуцку існавалі вуліцы Бачковая, Вайтоўская (у пачатку XX ст. Бабруйская), Глінская, Затыльная (з XVIII ст. Мікольскі завулак), Зуеўская, Кавальская, Крывасельская, Крыжовая Завальская (пазьней Гузенная, Гузенская, Кручковая, Гузінскі завулак), Мыльніцкая, Надрэчная, Новая Польная (Навапольная), Прозараўская (пазьней Новая Саская, Лютэранская), Саская, Спаская (пазьней Прозараўскі завулак), пляцы Замкавы і Лютэранскі, завулкі Гарбарскі і Кажамяцкі.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Слуцку: Старое Места, Новае Места, Востраў, Трайчаны, Сёлкі, Крывасёлкі, Выгода, Ямпаль, Пупарава, Горкі, Калёнія, Школішча.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, мэталаапрацоўчай прамысловасьці. У 2004 годзе ў месьце працавала 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістраваныя 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасьць прадстаўленая 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасьці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Значнае пашырэньне маюць дрэва- і мэталаапрацоўчая галіны («Слуцкая мэблевая фабрыка», «Слуцак-Модуль», «Ямполь»).

Транспарт

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Чыгуначны вакзал
Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Аўтобусны вакзал

Праз Слуцак праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы Р23, Івацэвічы — Старыя Дарогі Р43, Асіпавічы — Баранавічы Р91 і іншыя. Аўтавакзал абслугоўвае прымескія і міжмескія маршруты.

Адзіным відам грамадзкага транспарту, што працуе ў Слуцку, зьяўляюцца аўтобусныя перавозкі. У месьце налічваецца 22 рэгулярныя маршруты, якія злучаюць яго розныя пункты. Рухомы склад зьмяшчае шараговыя мадэлі МАЗ, Нёман-5201 і іншыя, якія былі перададзеныя ў Слуцак у час падрыхтоўкі да сьвята дажынак у 2005 годзе і пазьней з мэтай абнаўленьня састарэлага рухомага складу.

Слуцак зьяўляецца вузлом чыгуначнай лініі Асіпавічы — Баранавічы. У пачатку XX ст. тут збудавалі вузкакалейную чыгунку да Ляхавічаў, але ў грамадзянскую вайну яе разабралі. Ад Слуцку таксама адыходзіць лінія Слуцак — Салігорск, збудаваная ў другой палове XX ст. каб ажыцьцяўляць пастаўкі прадукцыі прадпрыемства Белкалій. Пасажырскі вакзал абслугоўвае маршруты ў населеныя пункты СНД, Летувы і Эстоніі.

Слуцак мае больш за 280 вуліцаў, агульная даўжыня якіх складае 90,3 км.

Турыстычная інфармацыя

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Краязнаўчы музэй

Інфраструктура

Працуе Слуцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Слуцак».

Помнікі: Соф’і Слуцкай; вязьням Слуцкага гета; Г. Жукаву.

Славутасьці

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Царква Сьвятога Міхала

Страчаная спадчына

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Замчышча

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Слуцак: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Соф’я Слуцкая
  • Альгерд Абуховіч (1818—1898) — беларускі пісьменьнік
  • Сямён Алелькавіч (1420—1470) — князь слуцкі, апошні князь кіеўскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
  • Марк Асьвяцімскі (1886—1938) — беларускі палітычны дзяяч
  • Сьцяпан Баркоўскі (1905—1966) — беларускі крытык, літаратуразнавец, этнограф
  • Галіна Барташэвіч (нар. 1932) — беларуская фальклярыстка, доктар філялягічных навук, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
  • Уладзімер Басалыга (нар. 1940) — беларускі графік
  • Міхаіл Басалыга (нар. 1942) — беларускі графік
  • Алег Белавусаў (1945—2009) — аніматар, сцэнарыст, кінарэжысэр
  • Іцхак Доў Беркавіч (1885—1967) — габрэйскі пісьменьнік і перакладнік
  • Пятро Бранявіцкі (1891—1949) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр берагавой службы
  • Юрка Гаўрук (1905—1979) — беларускі перакладнік, крытык, паэт і рэжысэр
  • Хаім-Янкель Гельфанд (1877—1932) — габрэйскі пісьменьнік, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч, сябар Украінскай Цэнтральнай Рады
  • Зэеў Глускін (1859—1949) — габрэйскі грамадзкі дзяяч і прадпрымальнік, актывіст сыянісцкага руху, папулярызатар іўрыту
  • Віктар Грузінскі (1933—1997) — фізык, доктар фізыка-матэматычных навук
  • Яўген Гучок (нар. 1940) — беларускі паэт і перакладнік
  • Анатоль Давідовіч (1965—1992) — нацыянальны герой Азэрбайджану
  • Леанід Дашук (нар. 1932) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
  • Вячаслаў Дубінка (1942—2010) — фотамастак, пісьменьнік і майстра выцінанкі
  • Язэп Дыла (1880—1973) — беларускі пісьменьнік
  • Вітальд Ёдка-Наркевіч (1864—1924) — польскі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, дыплямат
  • Рамуальд Ёдка (1894—1974) — скульптар, мастак
  • Юры Жукаў (1933—2010) — вайскавод, генэрал-лейтэнант, начальнік касмадрому Байканур
  • Барыс Ігнатовіч (1899—1976) — фатограф, кінаапэратар і журналіст, пачынальнік савецкай авангарднай фатаграфіі і фотажурналістыкі
  • Арыстарх Кашкурэвіч (1912—1989) — мастак і вітражыст у Бразыліі
  • Кандрат Карсалін (1809—1883?) — мастак, іканапісец, акадэмік партрэтнага жывапісу пры Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў
  • Анатоль Карташэвіч (нар. 1949) — беларускі навуковец у галіне аўтатрактарабудаваньня, доктар тэхнічных навук
  • Сямён Косбэрг (1903—1965) — канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў
  • Пётар Кошаль (нар. 1946) — пісьменьнік, гісторык, перакладнік беларусай паэзіі на расейскую мову
  • Эдвард Антон Красоўскі (1831—1898) — акадэмік, лейб-акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расейскай імпэрыі
  • Георгі Крышталь (1939—2011) — актор тэатру і кіно
  • Генрых Кулакоўскі (1808—1890) — доктар мэдыцыны і прафэсар ваеннай Мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу
  • Васіль Маркіянавіч (1730—?) — мастак-іканапісец
  • Піт Паўлаў (нар. 1966) — беларускі музыка-гітарыст, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, Garadzkija, KRIWI
  • Расьціслаў Платонаў (1930—2001) — беларускі гісторык і грамадзка-палітычны дзяяч, доктар гістарычных навук, прафэсар
  • Ян Пятроўскі (1905—2001) — пратэстанцкі прапаведнік, беларускі рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі і эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменьнік і перакладнік
  • Рыгор Родчанка — беларускі пісьменьнік, краязнаўца
  • Аляксандар Рубанаў (1936—2003) — фізык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь
  • Алег Румо (нар. 1970) — беларускі лекар-хірург, трансплянтоляг, доктар мэдыцынскіх навук
  • Хаім Сегал — мастак 2-й паловы XVIII стагодзьдзя, прадзед Марка Шагала
  • Ян Скрыган — беларускі пісьменнік
  • Аляксандар Слупскі (1864—1907) — гісторык і археоляг
  • Соф’я Слуцкая (1585—1612) — княжна з роду Алелькавічаў, хрысьціянская сьвятая
  • Валянціна Сямашка (1868—1938) — беларуская піяністка і музычны пэдагог
  • Эліяху Файнштайн (1843—1929) — аўтарытэтны рабін і грамадзкі дзяяч
  • Анатоль Фядзюшын (1891—1972) — доктар біялягічных навук, прафэсар, навуковец у галіне заалёгіі, арніталёгіі, паразыталёгіі, аховы прыроды і паляўнічай гаспадаркі, заслужаны дзяяч навукі
  • Вітольд Цэраскі (1849—1925) — астраном, сябар-карэспандэнт Пецярбурскай Акадэміі навук
  • Уладзімер Цэсьлер (нар. 1951) — мастак, дызайнэр
  • Фабіян Шантыр (1887—1920) — беларускі пісьменьнік
  • Юры Шаўцоў (нар. 1959) — савецкі і беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР, трэнэр па гандболе, галоўны трэнэр мужчынскай зборнай Беларусі, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён сьвету
  • Ігар Шаўчук (1953—2011) — авіякантруктар
  • Лідыя Ярмошына (нар. 1953) — дзяржаўная дзяячка, кіраўнік Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Слуцак НазваСлуцак ГісторыяСлуцак ГеаграфіяСлуцак НасельніцтваСлуцак ЗабудоваСлуцак ЭканомікаСлуцак ТранспартСлуцак Турыстычная інфармацыяСлуцак ГалерэяСлуцак Месты-сябрыСлуцак АсобыСлуцак ЗаўвагіСлуцак КрыніцыСлуцак ЛітаратураСлуцак Вонкавыя спасылкіСлуцакІвацэвічыАсіпавічыБабруйскБаранавічыБеларусьГорадМенскМенская вобласьцьСалігорскСлуцкі раёнСлуч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПохваФранцішак СавічБеларусьВіктар МарціновічПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Вайна за незалежнасьць ЛатвііЯнка СіпакоўМэдыяВікіСтарабеларуская мова1589ЛіцьвіныГальяш ЛеўчыкСловаСтрахАбэрдын (футбольны клюб)Ігнат ГрынявіцкіСмаленскМаршы недармаедаўМенскІрына Ханунік-РамбальскаяГалоўная старонкаВільгодЎЮрка ЛявонныЧытагонгМенскі радыётэхнічны інстытутВоршаПраскі мэтрапалітэнЛеанід ЛевінЛекі-адпаведнікіКлічаўскі раёнСвабодныя выбаршчыкі (Нямеччына)СтасунакX (сацыяльная сетка)УУС Менскага аблвыканкамуDVDБэлькаВяснаВікіманіяТацяна Сапач800Creative CommonsПукуЛязьбійская парнаграфіяРымскі дагаворБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуАльгердавічыМікола ПапекаКалі-югаАльфонса Гарсія РоблесКітайМоршынБой (імя)ПрыназоўнікМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануПарнафільм у ФранцыіНазоўнікФрыдрых ШылерВусякіСусьветнае павуціньнеУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРасейцыBlogger🡆 More