Слуцкі Раён

Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 91 059 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Слуцак.

Слуцкі раён
Слуцкі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Слуцак
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Уладзімер Гога[d]
Насельніцтва (2018) 91 059
Шчыльнасьць 50 чал./км²
Плошча 1821,12 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 150 м
Месцазнаходжаньне Слуцкага раёну
Слуцкі раён на мапе
Мапа Слуцкага раёну
Слуцкі раён, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-95
Паштовыя індэксы 223 6хх
Афіцыйны сайт
Слуцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

На поўдні мяжуе з Салігорскім, на паўднёвым захадзе і захадзе — з Капыльскім, на поўначы — з Узьдзенскім, на паўночным усходзе — з Пухавіцкім, на ўсходзе — са Старадароскім, на паўднёвым усходзе — зь Любанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 212 м (каля вёскі Жылін Брод).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 625 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 193 дні.

Пад лясамі каля 24% тэрторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя.

Гідраграфія

Галоўная рака — Случ, даўжыня якой 197 км. Найвялікшыя вадаёмы — вадасховішча каля вёскі Рудня, плошчай 3,7 км² і вёскі Баславічы, плошчай 0,7 км².

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 95 106 чал. (перапіс); 2016 год — 92 100 чал.; 2017 год — 91 684 чал.; 2018 год — 91 059 чал.

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.

Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Праз тэрыторыю раёну праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіпавічы, Слуцак — Салігорск; аўтадарогі Менск — Мікашэвічы, Асіпавічы — Баранавічы, Івацэвічы — Старыя Дарогі і іншыя.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

Страчаная спадчына

  • Сьвята-Крыжа-Ўзьвіжанская царква ў в. Івань (XVIII ст.)
  • Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Бялевічы (XVIII ст.)
  • Сядзіба Даманскіх у в. Залядзьдзе (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў у месьце Слуцак (XVIII ст.)
  • Кальвінскі збор у месьце Слуцак (XVIII ст.)
  • Сьвята-Траецкі манастыр у месьце Слуцак (XVIII ст.)

Мінуўшчына

1 ліпеня 2013 году лік сельскіх Саветаў у Слуцкім раёне скарацілі з 18 да 14.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Слуцкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Слуцкі Раён Геаграфічнае становішчаСлуцкі Раён Рэльеф і карысныя выкапніСлуцкі Раён Клімат і расьліннасьцьСлуцкі Раён ГідраграфіяСлуцкі Раён НасельніцтваСлуцкі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьСлуцкі Раён Інфармацыя для турыстаўСлуцкі Раён МінуўшчынаСлуцкі Раён АсобыСлуцкі Раён КрыніцыСлуцкі Раён ЛітаратураСлуцкі Раён Вонкавыя спасылкіСлуцкі РаёнБеларусьГорадМенская вобласьцьСлуцак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АвечкаВербавічыПрыслоўеСамасейGoogleМэтафараПрацоўная дамоваГайла (імя)Данута БічэльВасіль ЖуковічБілінгвізмСпадарПавал КалечыцПрыказкаПорнгабПравы чалавека ў БеларусіАляксандар СазанкоўКарл Фрыдрых ГаўсАфтальмалёгіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСловаЛетуваМінэтСьвятлана АлексіевічМашэкаПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіДрама (аповесьць)БалалайкаГрэцкая моваІгар БабкоўУправа КДБ па Гомельскае вобласьціВуліца Янкі Лучыны (Менск)Парнаграфія ў БразылііЎэйлзЛеў ЧайлыткаАлесь КажадубБанкруцтваVirusTotalЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)КлеапатраАнатоль ІвашчанкаПарнаграфія для жанчынДотык пісі рукоюISO 4217Граматычнае значэньнеДзеяслоўІндыяБярэзаньЛічэбнікЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ПалешукіВагінальны сэксБісэксуальная парнаграфіяДругая сусьветная вайнаВілаСпадчына (верш)ЖамойцьГукКрэдытРасеяПятро ВасючэнкаМаксім БагдановічБаркэмпЧэлесАрцём ДзенісенкаМарыя АнтуанэтаВікізьвесткі🡆 More