Парычы: мястэчка ў Беларусі

Па́рычы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне.

Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1805 чалавек. Знаходзяцца за 33 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы. Рачная прыстань.

Парычы
лац. Paryčy
Заезны двор
Заезны двор
Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Парычаў Сьцяг Парычаў
Першыя згадкі: 1639
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Парыцкі
Насельніцтва: 1805 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 247413
СААТА: 3250852906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′10″ пн. ш. 29°25′9″ у. д. / 52.80278° пн. ш. 29.41917° у. д. / 52.80278; 29.41917 29°25′9″ у. д. / 52.80278° пн. ш. 29.41917° у. д. / 52.80278; 29.41917
Парычы на мапе Беларусі ±
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзеяла жаночая духоўная вучэльня.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Парычы ўтварыўся ад слова парэчча — 'мясцовасьць каля ракі'. Адпаведна, парычы — гэта жыхары парэчча.

Бара або Пара (Baro, Paro) — імя германскага паходжаньня.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Царква Сьвятога Духа

Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве.

У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Праект юдэйскай школы, 1885 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Парычах было 442 двары, дзеялі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзеялі 2 царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Парычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.

Геаграфія

Разьмяшчаюцца на раўніне Гомельскае Палесьсе, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Каля мястэчка — паклады гліны.

Знаходзяцца за 33 км ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Шацілавічы (лінія Жлобін — Каленкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы). Прыстань і паромная пераправа на рацэ Бярэзіне (басэйн Дняпра).

Насельніцтва

Дэмаграфія

Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • XVII стагодзьдзе: 1639 год — 239 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 129 чал., у тым ліку 111 сялянаў і 18 шляхты
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 2 тыс. чал.; 1897 год — 3884 чал., зь іх 3132 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4 тыс. чал.; 1908 год — 4485 чал.; 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1998 год — 2,8 тыс. чал.; 2000 год — 2,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.; 2006 год — 2,3 тыс. чал.; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2109 чал. (перапіс); 2016 год — 1833 чал.; 2017 год — 1816 чал.; 2018 год — 1805 чал.

Адукацыя

У Парычах працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Камсамольская вуліца Царкоўная вуліца
Майская вуліца Рынкавая вуліца
Майская вуліца плошча Рынак пляц
Маякоўскага вуліца 2-я Бабруйская вуліца
Сацыялістычная вуліца Палявая вуліца
? Мяшчанская вуліца
? 1-я Капцанская вуліца
? 2-я Капцанская вуліца
? 1-я Мікалаеўская вуліца
? 2-я Мікалаеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Парычаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Сянная і Шпітальная (Бальнічная), а таксама Сянны завулак.

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Парычы: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Здудзіцкі каменны крыж

Славутасьці

За 0,5 км на паўночны захад ад Парычаў знаходзіцца паселішча эпохі нэаліту (5—3 тыс. да н. э.).

Страчаная спадчына

  • Касьцёл
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Пушчыных (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (1816—1819)
  • Царква Сьвятой Марыі Магдалены (1863)

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

  • Мікалай Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзяяч

Жыхары

  • Міхаіл Пушчын (1800—1869) — генэрал-маёр, сябра А. С. Пушкіна
  • Абрам Баскін (1894—1838) — намесьнік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадох, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадох
  • Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; 1907—1986) — заслужаная дзяячка мастацтваў БССР (1966 год), мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы. У 1916—1922 гадох жыла ў Парычах.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Парычы НазваПарычы ГісторыяПарычы ГеаграфіяПарычы НасельніцтваПарычы ЗабудоваПарычы ЭканомікаПарычы Турыстычная інфармацыяПарычы ГалерэяПарычы АсобыПарычы КрыніцыПарычы ЛітаратураПарычы Вонкавыя спасылкіПарычыАўтамабільныя дарогі БеларусіБабруйскБеларусьБярэзінаГарадзкі пасёлакГомельская вобласьцьЖлобінКаленкавічыПарыцкі сельсавет (Шацілавіцкі раён)ЧыгункаШацілавіцкі раёнШацілавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтрахаваньнеЖыве Беларусь!Сяргей ДарожныUltraВожыкМольЭўропаДзеяслоўАлесь АркушСьвятлана АлексіевічІльля ХрэнаўРадСьцяг БанглядэшАнілінгусКрэдытАляксандар ЛукашэнкаРусіфікацыя БеларусіВасіль БыкаўЯсмантБуценьБірэйкаАстравецПрыказкаПрамысловасьцьПастава на каленяхРэжым ЛукашэнкіЮры БеленькіСусьветная служба Бі-Бі-СіІндаэўрапейскія мовыГалерэя ЎГедбудБелы вершСурвэткаМураўёўкіЯнка БрыльСьпіс стагодзьдзяўКарлес ПудждэмонСамароўкаСьвір (мястэчка)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіЛацінкаБерасьцеЛявон ВольскіКонрадГісторыя БеларусіРаман СкірмунтЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБеларуская Народная РэспублікаГенадзь ПашкоўПарнаграфія ў БеларусіТаварыства філярэтаўМаксім ТанкСпадарGoogleІвонка СурвілаАлесь ДуброўскіХлопчык як пальчыкБудынакМустафа Кемаль АтатуркРэформа беларускага правапісу 1933 годуЧарнобыльская катастрофаАмпэрсандРыгор МарцьянаўКаскадныя табліцы стыляўЖуавы сьмерціДыплёмСкідзельПаўднёвая АсэтыяСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаСельская гаспадарка Беларусі.neЭтнічная тэрыторыя беларусаўБілінгвізмІксвідэа2008🡆 More