Стэфан Грабоўскі

Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташын Наваградзкага павету — 4 чэрвеня 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал.

Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.

Стэфан Грабоўскі
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст.
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст.
Стэфан Грабоўскі
Герб «Окша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1767
Памёр 4 чэрвеня 1847
Род Грабоўскія
Бацькі Тамаш Марыян Грабоўскі
Дарота з Отэнгаўзэнаў
Дзейнасьць палітык

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх гербу «Окша», сын Тамаша Марыяна, генэрал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзэнаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.

Па сканчэньні Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Берасьцем.

Па перамозе Таргавіцкай канфэдэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстаньня ў Вільні, у часе вызваленьня якой ад расейскай залогі (красавік 1794) падыход ягонага аддзелу змусіў расейскія войскі пакінуць ваколіцы места. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794. У канцы жніўня 1794 уэначаліў рэйд 2-тысячнага аддзелу паўстанцаў на Меншчыну і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне. Аднак па Любанскім боі (4 верасьня 1794) мусіў капітуляваць.

Улады Расейскай імпэрыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губэрню. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.

У расейскую-францускую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона. Абіраўся берасьцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званьні генэрал-маёра з канца жніўня 1812 узначальваў Вайсковы камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленьні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцускай кааліцыі разам зь Ю. Панятоўскім. Пад Ляйпцыгам трапіў у палон.

Дзякуючы падтрымцы А. Чартарыйскага з захаваньнем вайсковага званьня ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Царства Варшаўскага. З 1825 міністар-сакратар Царства Польскага. Бараніў інтарэсы свайго краю. 3 1826 генэрал дывізіі. Браў удзел у расейска-турэцкай вайне (1826—1829). 3 1839 у адстаўцы.

У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Стэфан Грабоўскі БіяграфіяСтэфан Грабоўскі КрыніцыСтэфан Грабоўскі ЛітаратураСтэфан Грабоўскі Вонкавыя спасылкіСтэфан Грабоўскі1767184724 чэрвеня4 чэрвеняАсташынНаваградзкі паветПаўстаньне 1794 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мужчына зьверхуМаркёрГудвіловічыДужкіВасіль ІгнаценкаАнархіяБусел белыМэдыяВікіІгнат ДамейкаМіхал Казімер ПацКупальлеПрыназоўнікЎэйлз1200Іван МележЧалавекКлеапатраПростыя сказы800Расейская імпэрыяІван НавічкоўТурніры Вялікага шлемаАкторы парнафільмаўАляксандар МарозЖанчына зьверхуВойнаВалянцін АкудовічЁгаВінцук ВячоркаНатальля КачанаваЗаарляндФранцішак СкарынаСтаніслаў Булак-БалаховічКараль Гутэн-ЧапскіПерабудоваКліматАлесь РазанаўГотшалк (імя)ІсьляндыяРасоныПяршаіВіктар КалінаАльгерд (імя)Пол Энтані СамуэлсанЖаночая эякуляцыяНаваполацакПарталАўтарскае праваЛексычнае значэньнеМенск (кампутарная гульня)Усяслаў ЧарадзейРАУСІзі ХарыкСьпіс гарадоў БеларусіRSSГлеб ЛабадзенкаСноўбордынгЦацыкіЗвонЖлобінСяброўстваНародны каляндарЗалаты ключык, альбо прыгоды БурацінаПарнафільмСымон БудныЛітотаКупал-цыбуліна.com🡆 More