Басэйн Дняпра Сьвіслач

Сьві́слач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра).

Цячэ ў Менскай і Магілёўскай абласьцях. Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 40—50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Рака
Сьвіслач
лац. Śvisłač
Рака Сьвіслач
Рака Сьвіслач
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шапавалаў
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць і Беларусь
Даўжыня 285 км
Сярэднегадавы сьцёк 40—50 м³/с
Плошча басэйну 5,2 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалаў Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслачы Асіпавіцкага раёну. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы і рыбагаспадарчыя сажалкі.

Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у ніжняй — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 1—2 км. Схілы ў верхняй і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхняй і 0,8—1 км у ніжняй плыні.

У вярхоўі ад вёскі Векшыцаў, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі Каралішчавічаў Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і ніжняй плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну Асіпавіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжняй плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае і пяскова-глеістае.

Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльлі Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. 3 вадасховішча Драздоў частка сьцёку ідзе ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаваньня рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па пабудове сыстэмы рэжым ракі мала вывучаўся.

Жывёльны сьвет

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 325—326.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Tags:

Басэйн Дняпра Сьвіслач Асноўныя прытокіБасэйн Дняпра Сьвіслач На рацэБасэйн Дняпра Сьвіслач Агульныя зьвесткіБасэйн Дняпра Сьвіслач Жывёльны сьветБасэйн Дняпра Сьвіслач ГалерэяБасэйн Дняпра Сьвіслач КрыніцыБасэйн Дняпра Сьвіслач ЛітаратураБасэйн Дняпра СьвіслачБеларусьБярэзінаВыдатак вадыДняпроМагілёўская вобласьцьМенская вобласьцьПраміле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КамянецОда салаўюКатэхізіс Сымона БуднагаДотык пісі рукоюMozilla FirefoxЁсіф СталінГомельская вобласьцьТураўСтанкевіцаБеларусыАкторы парнафільмаўКірыл СтаселькаТутэйшыя (п’еса)Украінская моваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Дэйвід ЎудардБеларускае ПалесьсеСалатная цыкорыяРадаўніцаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГеалёгіяМіра (імя)БлогГадзьКарэйская моваПятрусь БроўкаПагоня (песьня)Гісторыя МагілёваЛюдвік ЗьвяждоўскіДжулія ТэйларHTMLІнданэзіяГомасэксуальнасьцьСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЯўгенія ПфляўмбаўмУладзімер КараткевічСалігорскІмёны ліцьвінаўЯўген ВалошынЖанчына зьверхуСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЮры ГумянюкГрамадзкі набытакТрыбуна працыЯўгенія ЯнішчыцАнатоль ЗэкаўКантынэнтПарнаграфія для жанчынПагоняАлесь ПісьмянкоўЧасПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Сусьветнае павуціньнеАзэрбайджанская моваДзеяслоўНестар МахноБудынакКазахстанФартэпіяна27 красавікаАборДаўгерд (імя)ТэмпэратураВалошкаВікіПімен ПанчанкаВіталь ВольскіДротШыізмВіды сувязі словаў🡆 More