Вялейска-Менская Водная Сыстэма

Вялейска-Менская водная сыстэма — сыстэма водазабесьпячэньня Менску пасродкам перакіду вады зь Вяльлі (басэйн Нёмана) у Сьвіслач (басэйн Дняпра).

Пачатак будаўніцтва ў 1968 годзе, сыстэма здадзеная ў эксплюатацыю 15 студзеня 1976 году.

Вялейска-Менская Водная Сыстэма
Вялейскае вадасховішча
Вялейска-Менская Водная Сыстэма
Галоўны канал Вялейска-Менскай воднай сыстэмы

У Вялейска-Менскую водную сыстэму ўваходзіць Вялейскае вадасховішча, галоўнае ў сыстэме і самае буйное ў Беларусі. Вялейскае вадасховішча створана на рацэ Вяльлі, знаходзіцца ў вадазборным басэйне Нёмана і ляжыць на 75 м ніжэй Менску. Канал зь Вялейскага вадасховішча, па якім паступае вада ў Заслаўскае вадасховішча, мае працягласьць 62,5 км. На трасе канала маецца 5 помпавых станцыяў магутнасьцю 22 м³/с кожная, якія па 4 трубаправодах падымаюць ваду на 75 м да водападзелу ў раёне Радашкавічаў і перапампоўваюць яе ў Заслаўскае вадасховішча. Па трасе канала можа перакідацца да 480 млн м³ вады за год.

Заслаўскае вадасховішча прымае з канала вялейскую ваду.

Вадасховішчы Крыніца і Дразды разьмешчаныя ніжэй Заслаўскага вадасховішча на рацэ Сьвіслач. За вадасховішчам Дразды разьмешчана Камсамольскае возера.

Па каскадзе вадасховішчаў на Сьвіслачы вялейская вада паступае ў Менск, далей ідзе ў Бярэзіну. У межах гораду Менску пабудаваныя водна-дэкаратыўныя сыстэмы — Сьляпянская і Лошыцкая.

У выніку ўводу Вялейска-Менскай воднай сыстэмы адбылося істотнае павелічэньне воднасьці ракі Сьвіслач, палепшылася водазабесьпячэньне прамысловасьці Менску, праведзеныя значныя працы па водным добраўпарадкаваньні гораду, створаныя новыя водныя аб’екты, якія палепшылі ўмовы адпачынку насельніцтва ў прыгараднай зоне беларускай сталіцы.

Вонкавыя спасылкі

Вялейска-Менская Водная Сыстэма  Вялейска-Менская водная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

15 студзеня19681976ВяльляДняпроНёманСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучнікАркадзь КуляшоўКанстытуцыя ССРБ 1919 годуТутэйшыя (п’еса)Алена МаслаМіндоўгКірыл Стаселька633Георгі МарчукРагнедаДрысьвяты (вёска)ЛетувізацыяРыфмаНаша ўскраінаАнатоль СысАляксей ПысінПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуІвонка СурвілаНаша НіваГуда (імя)Пятрусь БроўкаПалесьсеАндрэй ХадановічБортніцтваБрыгада (войска)Спакусьнікі1589ПалітыкАфарызмПабуджальны сказБеларускае ПалесьсеЯўгенія ЯнішчыцГеалёгіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)МаркетынгРэгіёнВікіМікіта НескаромныПарнаграфія ў ЧэхііПаўночна-Заходні крайКыргыстанГейтартБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеОда салаўю1877Якасныя прыметнікіВэб-дызайнВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Сьпіс гарадоў БеларусіБДСМАнатоль ІвашчанкаСтарабеларуская моваЛіпеньГалоўная старонкаБеларуская літаратураПастава 69Каскадныя табліцы стыляўФартэпіянаСлуцакСафі ЭвансАпавядальны сказВугоршчынаСаргель27 красавікаВольныя матэрыялыГісторыя беларускай мовыМарфэмная будова словаІнданэзіяМаркёрОндрэй ДудаБеларуская АЭС🡆 More