Менскі Раён

Ме́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1902,66 км². Насельніцтва на 2018 год — 215 404 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Менск.

Менскі раён

(Мінскі раён)
Менскі Раён
Менскі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Заслаўе
Дата ўтварэньня 29 чэрвеня 1934
Старшыня райвыканкаму Іван Крупко
Насельніцтва (2018) 215 404
Шчыльнасьць 113 чал./км²
Плошча 1902,66 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 207 м
Месцазнаходжаньне Менскага раёну
Менскі раён на мапе
Мапа Менскага раёну
Менскі раён, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17
Паштовыя індэксы 223 0хх
Афіцыйны сайт
Менскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Лагойскім, Смалявіцкім, Ігуменскім, Пухавіцкім, Узьдзенскім, Койданаўскім, Валожынскім, Маладэчанскім, Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход — каля 61 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Большая частка раёну разьмяшчаецца на Менскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёну прыпаднятая, 92% яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максымальная вышыня — гара Лысая (342 м).

Ёсьць радовішчы мінэральнай вады, цагляная і агляпарытавая сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 698 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 7 рэспубліканскіх заказьнікаў: Глебкаўка, Купалаўскі (пераважна ў Лагойскім раёне), Падсады, Прылепскі, Прылуцкі, Траскоўшчына і Юхнаўскі.

Гідраграфія

Найбольшыя рэкі раёну — Пціч і Сьвіслач. Вадасховішчы — Заслаўскае (Менскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавічы, Крылова, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вялейска-Менскай і Сіганскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Берасьце — Менск — Масква, Менск — Магілёў, Менск — Горадня. Найбуйнейшыя аўтадарогі Берасьце — Масква, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Мікашэвічы, Менск — Горадня, Менск — Нарач. Вакол Менску — Менская кальцавая аўтамабільная дарога.

На 2010 год 80 тыс. (47%) з 170 тыс. улічаных жыхароў раёну працавалі ў сталіцы.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Праабражэнская царква) ў м. Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касьцёл у в. Раўбічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Сеніца, сядзіба ў в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касьцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба ў в. Сёмкаў Гарадок і іншыя.

Асобы

Меншчына — радзіма беларускіх пісьменьнікаў Язэпа Пушчы (1902—1964, в. Каралішчавічы), Хвядоса Шынклера (1903—1942, места Заслаўе), Івана Грамовіча (1918—1986, в. Закружка), в. Прылукі — беларускага мастака Зянона Паўлоўскага (1917—1977).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раён уваходзяць места Заслаўе, мястэчка Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 159 569 чалавек; 2015 год — 188 294 чалавекі; 2016 год — 200 115 чалавек; 2017 год — 208 787 чалавек; 2018 год — 215 404 чалавекі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Минский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менскі Раён Геаграфічнае становішчаМенскі Раён Рэльеф і карысныя выкапніМенскі Раён Клімат і расьліннасьцьМенскі Раён ГідраграфіяМенскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьМенскі Раён Турыстычная інфармацыяМенскі Раён АсобыМенскі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелМенскі Раён НасельніцтваМенскі Раён Глядзіце таксамаМенскі Раён КрыніцыМенскі Раён ЛітаратураМенскі Раён Вонкавыя спасылкіМенскі РаёнБеларусьМенскМенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міра (імя)Паўночна-Заходні крайГабрэіІгнат ДамейкаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Прыдатак (мовазнаўства)Zuzana (зброя)Жыве Беларусь!Сяргей ДавідовічГенадзь КарпенкаПтушкіКунілінгусМастаўтВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Расейска-ўкраінская вайнаНаша ўскраінаГрудзіАзіяШвайцарыяЖанна Некрашэвіч-КароткаяХрысьціянстваПалітыкСалігорскБортніцтваЯўгенія ЯнішчыцСямейныя традыцыі славян (манэты)Даўмонт (імя)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануАляксандар Македонскі1980БацькаўшчынаАркадзь СмолічАлесь АркушРусіны (гістарычны этнонім)Кубізм26 красавікаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Рэч ПаспалітаяСяброўстваДарога Р43 (Беларусь)Браніслаў ТарашкевічЮры ГумянюкНазоўнікТутэйшыя (п’еса)Касмадром імя Сатыша ДгаванаГрошыСэксуальныя пазыцыіПастава на каленяхПаліндромВіктар КаліноўскіМікола МаляўкаВіктар ЖыбульСтаніслаў МанюшкаСырыйскі КурдыстанВіды сувязі словаўГейтартРоднае слова (часопіс)Сельская гаспадарка БеларусіАлегорыяЮры БеленькіВікіКанадаКові (рэжысэр)Францішак БагушэвічШвэдзкая моваСказДзень ПерамогіСтапа (літаратуразнаўства)Лявон ВашкоПарнафільм🡆 More