З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем

Вайна́ ХАМА́Су з Ізра́ілем, таксама Апэра́цыя «Пато́п Аль-А́кса» (па-арабску: عملية طوفان الاقصى‎), ці Трэ́цяя інтыфа́да — уварваньне палестынскіх груповак на чале з ХАМАС у Ізраіль, распачатае 7 кастрычніка 2023 году, на габрэйскае сьвята Сімхат Тора. Падзеі пачаліся з маштабных ракетных удараў па ізраільскай тэрыторыі, за якімі рушыла ўсьлед наземнае ўварваньне палестынскіх баевікоў з Сэктара Газа.

Вайна ХАМАСу з Ізраілем
Палестынска-ізраільскі канфлікт
З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем

     Сэктар Газа

     Тэрыторыі Ізраіля, у якія ўвайшлі баевікі

     Эвакуяваныя раёны

Дата: 7 кастрычніка 2023 — цяпер
Месца: Ізраіль, Палестына, Лібан і Сырыя
Вынік: Працягваецца
  • Палестынскія баевікі прарываюць барʼер паміж Газай і Ізраілем і ўрываюцца ў Паўднёвую акругу Ізраіля;
  • Ізраільскія вайскоўцы наносяць авіяўдары па сэктары Газа;
  • Ізраіль уводзіць поўную блякаду Газы;
  • Каля 200 Ізраільскіх і замежных закладнікаў захопленыя палестынскімі баевікамі;
  • Ізраіль аддае загад аб эвакуацыі паўночнай часткі Газы, уключаючы места Газа;
  • Ізраіль ўрываецца ў Газу.
Супернікі

Ізраіль Ізраіль
Камандуючыя
Сьцяг Палестыны Махамад Дэйф
Сьцяг Палестыны Абу Абайда
З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Бэньямін Нэтаньягу
З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Ёаў Галант
Колькасьць
  • Брыгады:
    • З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем брыгады «Аль-Касам»
    • брыгады «Аль-Кудз»
    • брыгады «Абу Алі Мустафа»
    • З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем

З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем ЦАХАЛ
З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Паліцыя Ізраіля
Шабак
Страты
1 900 загінулі

1 990 параненыя.

423 000 перамешчаныя
1 300+ грамадзянскіх асобаў, салдат і паліцэйскіх забіта,
2 156 параненыя параненыя.

Паводле ЦАХАЛ і паліцыі Ізраіля: Забіта 44 салдаты і 30 паліцэйскіх.

Паводле ХАМАС: 53+ выкрадзеныя.

ХАМАС забіў сотні жыхароў Ізраіля, у адказ на гэта ўлада Ізраіля абвясьціла ваеннае становішча й распачала апэрацыю «Жалезныя мячы».

Грамадзянскія асобы й салдаты былі ўзятыя ў закладнікі, зьдзейсьненыя масавыя забойствы грамадзянскіх асоб Ізраіля, адбыліся шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненьні да ізраільскіх жанчын.

Напярэдадні

Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля разьдзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі. 29 верасьня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы.

Адначасна Ізраіль і Саудаўская Арабія пачалі перамовы аб нармалізацыі адносін.

У якасьці прычыны да апэрацыі Махамэд Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход габрэяў на Храмавую гару» падчас Сьвята кушчаў. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэт Аль-Акса й тысячы палестынскіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем.

Ход падзеяў

Наступ баевікоў

Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы, калі палестыны запусьцілі ў бок ізраільцян ад 2200 да 5400 ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Ерусаліма на ўсходзе. Пад прыкрыцьцём абстрэлаў каля 1000 баевікоў на матацыклах, грузавіках, параплянах, пікапах і квадрацыклах праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцяне былі засьпеты нападам зьнянацку.

Баевікі ўварваліся ў чатыры невялікія сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзьве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі. Разам зь ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз». Сутыкненьні ахапілі гарады Афакім, Зікім і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адлюстраваўшы напад ворага. У палестынскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сэктара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацьверджаная ўладамі Ізраіля.

Тым часам ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасьці й пачалі наносіць ўдары па аб’ектам у Газе. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал». Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу склікаў экстраны сход органаў бясьпекі. Пазьней ён абвясьціў насельніцтву пра «стан вайны». Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную апэрацыю «Жалезныя мячы» ў сэктары Газа. Міністар абароны краіны паведаміў аб масавым прызыве рэзэрвістаў.

Контранаступ ЦАХАЛу

Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка. Раніцай лібанскага групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лібану абстраляла ракетамі і знарадамі раён фэрм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Лібане. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты, у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце. Кабінэт бясьпекі Ізраіля афіцыйна абвясьціў стан вайны.

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 мэтаў у сэктары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перымэтры. Аднак у Сдэроце баі працягваліся. Ізраільцяне адключылі Газе электрычнасьць і блякавалі ўвоз прадуктаў харчаваньня й паліва. Міністар абароны краіны Ё. Галант заявіў, што

мы змагаемся з чалавечымі жывёламі й дзейнічаем адпаведным чынам.

Ё. Галант заявіў:

ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зьменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі ня вернецца да таго, што было.

Ён жа падкрэсьліў, што ізраільскія вайскоўцы ня будуць несьці адказнасьць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя. Тым часам

ізраільскія самалёты таксама нанесьлі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Эгіпет. Увечары з боку Сырыі быў абстраляны рэґіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сырыі.

11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанесьлі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўнівэрсытэту Газы. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон. Пад Наблусам габрэйскія пасяленцы атакавалі палестынскую вёску, забіўшы траіх чалавек. Таксама адбыліся новыя сутыкненьні на мяжы зь Лібанам.

Увечары 11 кастрычніка міністар-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністар Б. Нетаньяху зьвярнуліся да нацыі:

Габрэйскі народ ня ведаў такіх падзеяў з 1947 году, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі".

12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазыцыі «Нухба» (элітнага падразьдзяленьня ХАМАСу) і камандныя цэнтры праціўніка. Тым часам палестынскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа, а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палестынцаў. У той жа дзень, Халеб Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін зь іх цяжка, у другога — лёгкія раненьні, а сам тэрарыст ліквідаваны.

13 кастрычніка, паводле зьвестак ААІ, ізраільскія самалёты нанесьлі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч. Некаторыя палітыкі сьцьвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амэрыканская ваенная дапамога. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сэктары Газа.

Ахвяры

Станам на раніцу 7 кастрычніка з боку ізраільцян загінула 11 чалавек, страчаны 1 танк Merkava. Таксама 35 вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных асобаў трапілі ў палон. Палестыны страцілі 2 мірных грамадзянаў забітымі і 5 параненымі. Да абеду страты сярод ізраільцян склалі 22 загінулых мірных жыхароў і 545 пацярпелі, пазьней — каля 40 і 750 адпаведна (яшчэ 53 трапілі ў палон). У дадатак 17 грамадзянаў Нэпалу захоплены ў закладнікі, 7 пацярпелі. Да 17 гадзін паведамлялася, што ахвяры палестынцаў павялічыліся да 198 загінулых і 1 610 параненых, а ізраільцян — да 100 і 908 адпаведна. Да вечара ізраільскі бок страціў 150 загінулымі і 1 104 пацярпелымі. Крыху пазьней колькасьць ахвяр выглядала наступным чынам: 232 загінулых і 1 790 параненых палестынцаў, 250 загінулых і 1 800 пацярпелых ізраільцян.

На раніцу 8 кастрычніка паведамлялася пра 256 загінулых і 1 790 пацярпелых з боку Палестыны (дадаткова 20 000 жыхароў Палестыны вымушана пакінулі свае дамы), 300 і 1 864 адпаведна з боку Ізраіля, зь іх 2 беларуса. Акрамя таго, ізраільскія салдаты забілі мэдыка з Інданэзіі, таксама ад дзеяньняў бакоў загінула 2 рабочых з Тайлянду. Пазьней зраільскія вайскоўцы сьцьвярджалі, што страты праціўніка склалі 400 чалавек загінулымі. Паводле іншых крыніц, колькасьць палестынскіх ахвяр павялічалася да 313 забітымі. У сваю чаргу ізраільскія страты павялічыліся да 350 забітых.

Вечарам разьлікі ахвяр выглядалі наступным чынам: з боку палестынцаў — 380 загінулых і 2200 пацярпелых, зь іх 50 %+ цывільныя асобы (паводле мінстэрства аховы здароўя Палестыны) альбо 400 забітых баевікоў (паводле ЦАХАЛ), з боку Ізраіля — 700 загінулых грамадзянскіх, 2 156 пацярпелых, 100 захоплены ў закладнікі, 750 прапаўшых, 57 забітых сілавікоў. Таксама загінулі 2 аргентынцы, 2 тайцаў, 2 украінцаў, 1 камбаджыец, 1 чыліец, 1 француз. 17 нэпальцаў і 11 тайцаў захоплены баевікамі ў закладнікі.

Раніцай 9 кастрычніка палестынцы заяўлялі пра 424 сваіх забітых (413 у Газе і 11 на Заходнім беразе) і 2392 пацярпелых (2300 у Газе і 92 на Заходнім беразе). Таксама 74 000 пакінулі свае дамы.

Станам на 11 кастрычніка, паводле ўрада Палестыны, зь іх боку загінула 1078 баевікоў і грамадзянскіх (1055 і 23 на Заходнім беразе), 5314 пацярпелі (5184 і 130 адпаведна), 263 000 пакінулі свае дамы. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1500 баевікоў. Ізраільцяне страцілі 1200 чалавек забітымі, у тым ліку 219 сілавікоў, 3400 параненымі. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі. 6 чалавек загінулі на лібанскай тэрыторыі (4 байцоў Хезбалы і 2 лазутчыка). Таксама ў канфлікце загінулі 82 замежных грамадзян.

Перамовы

9 кастрычніка Reuters паведамілі, што Катар выступае пасярэднікам у перамовах паміж Ізраілем і ХАМАСам, каб дамагчыся вызваленьня Ізраільскіх закладніц у абмен на вызваленьне Ізраілем 36 палестынскіх жанчын і дзяцей. Аднак Ізраіль не пацьвердзіў, што такія перамовы вядуцца.

Эгіпецкі чыноўнік паведаміў Associated Press, што Ізраіль зьвярнуўся па дапамогу да Эгіпту для забесьпячэньня бясьпекі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскімі баевікамі, і што кіраўнік разьведкі Эгіпту зьвязаўся з ХАМАСам і ісламскім джыгадам для атрыманьня інфармацыі паведамляецца, што эгіпецкія афіцыйныя асобы выступалі пасярэднікамі ў вызваленьні палестынскіх жанчын, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах, у абмен на ізраільскіх жанчын, захопленых палестынскімі баевікамі.

Міжнародная рэакцыя

З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем 
Міжнародная рэакцыя на ўварваньне ХАМАС у Ізраіль

     Краіны, якія асудзілі ўварваньне

     Краіны, якія абвінавацілі Ізраіль у правакацыі канфлікту

     Краіны, якія заклікалі абодва бакі да дээскаляцыі

     Краіны, якія папярэдзілі аб нестабільнасьці сытуацыі

     Невядома


     Ізраіль і Палестына

Аргентына, Бразылія й большасьць эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні ХАМАС, выказалі салідарнасьць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам.

ЗША асудзілі ХАМАС і выказалі падтрымку Ізраілю. У заяве, апублікаванай на сайце Пэнтагона ад імя яго кіраўніка Лойда Остына паведамляецца:

Наша прыхільнасьць права Ізраіля на самаабарону застаецца непахіснай, і я выказваю спачуваньні семʼям тых, хто загінуў у выніку гэтага агіднага нападу на мірных жыхароў. У бліжэйшыя дні Пэнтагон будзе працаваць над тым, каб у Ізраіля было ўсё неабходнае для абароны й абароны грамадзянскага насельніцтва ад невыбарчага гвалту й тэрарызму.

Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаваў, такія як Аман, Емэн і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палестынцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскаляцыі гвалту. Шэраг іншых краінаў заклікалі да спыненьня агню.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

З 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем НапярэдадніЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Ход падзеяўЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем АхвярыЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем ПерамовыЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Міжнародная рэакцыяЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем КрыніцыЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем Вонкавыя спасылкіЗ 2023 Вайна Хамасу З Ізраілем

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адвакат1991КанадаКалдуныАлесь БадакІнтэрстэлар.neСураж (Польшча)Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяПесьня пра зубраНаваградакМачанкаЧорная ночКазаньGoogleЭканомікаМенскМаларытаЭйкаІксвідэаПастава на каленяхАляксандар ШыдлоўскіПрыдатак (мовазнаўства)Парнаграфія ў ЧэхііАльтэрнатыўная парнаграфіяАляксандар КосінецСалатная цыкорыяСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзі17691989СмаленскЭNokia 6500 classicМаксім ГарэцкіФундацыя «Вікімэдыя»АмонімГайдДалярГалоўная старонкаАкторы парнафільмаўСакрат ЯновічВялікае Княства ЛітоўскаеМікола ГусоўскіНацыяналізмІпаці ПацейСяляваHromadske.TVВершаваны памерУладзімер ДубоўкаБуйвідСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАўтамабільны знакISO 42171923Пэрсыдзкая моваГрамадзкі набытакПаўлюк ТрусМікіта КрыўцоўІсьляндзкі коньСям’яБагуслаў РадзівілПрастытуцыяАлег СалтукВалянцін АкудовічЛявон БаразнаБеларуская мінуўшчына (часопіс)ДзяржаваАнатоль СысРасізм🡆 More