Арабская Ліга

Ара́бская лі́га (па-арабску: جامعة الدول العربية‎ Dżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску: League of Arab States, Arab League) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, утвораная 22 сакавіка 1945 году ў Каіры краінамі, зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй.

Фактычна яна яднае шэраг краінаў Афрыцы і Заходняе Азіі. Утварэньне лігі было зацьверджана падпісаньнем шасьцю краінамі Александрыйскага пратаколу, як то Эгіпет, Ірак, Трансярданія (пазьней перайменаваная ў Ярданію), Лібан, Саудаўская Арабія і Сырыя. Празь некалькі месяцаў да ліку ўдзельнікаў далучыўся Емэн. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны, варта зазсначыць што ўдзел Сырыі быў прыпынены з 2011 году. Штаб-кватэра Арабскай лігі месьціцца ў Каіру, аднак з 1979 па 1990 год месцам штаб-кватэры быў горад Туніс).

Ліга арабскіх краін
الجامعة العربية
Арабская Ліга
Арабская Ліга
Сьцяг Арабскае лігі
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1946
Тып рэгіянальная арганізацыя
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Damaszek
Афіцыйныя мовы арабская
Генэральны сакратар Абу аль-Ггэйт
Сьпікер парлямэнту Алі аль-Дакбаашы
Кіроўны орган Арабскі парлямэнт
Сайт lasportal.org

Асноўнай мэтай лігі ёсьць збліжэньне адносінаў і стасункаў паміж дзяржавамі-чальцамі і каардынаваньне супрацоўніцтва паміж імі, што мае забясьпечыць іхную незалежнасьць і сувэрэнітэт, а таксама агульна разгледаць справы і інтарэсы арабскіх краінаў.

Дзякуючы такім установам, як то Арганізацыя Арабскай лігі па пытаньнях адукацыі, культуры і навукі, а таксама Рада арабскага эканамічнага адзінства, Арабская ліга спрыяе палітычным, эканамічным, культурным, навуковым і сацыяльным праграмам, накіраваныя на прасоўваньне інтарэсаў арабскага сьвету. Гэта паслужыла стварэньню пляцоўкі для дзяржаваў-чальцоў дзеля каардынацыі сваіх палітычных пазыцыяў, для абмеркаваньня пытаньняў, якія выклікаюць агульны клопат, урэгуляваньня некаторых арабскіх спрэчак і абмежаваньня канфліктаў, як то лібанскі крызіс 1958 году. Ліга таксама спрыяе складаньню і заключэньню шматлікіх знакавых дакумэнтаў, якія садзейнічаюць эканамічнай інтэграцыі. Адным з прыкладаў зьяўляецца Статут сумесных арабскіх эканамічных дзеяньняў, у якім выкладзены прынцыпы эканамічнай дзейнасьці ў рэгіёне.

Кожная дзяржава-чалец мае адзіны голас у Радзе лігі, і рашэньні зьяўляюцца абавязковымі толькі для тых дзяржаваў, якія прагаласавалі за іх. Мэтамі лігі ў 1945 годзе былі ўмацаваньне і каардынацыя палітычных, культурных, эканамічных і сацыяльных праграмаў ейных чальцоў і пасрэдніцтва ў спрэчках паміж імі альбо паміж імі і трэцімі краінамі. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб сумесным абаронным і эканамічным супрацоўніцтве 13 красавіка 1950 году прывяло да каардынацыі мераў ваеннай абароны краўнаў зьвязу. У сакавіку 2015 году Генэральны сакратар Арабскае лігі аб’явіў аб стварэньні сумесных арабскіх узброеных сілаў з мэтай процідзеяньня экстрэмізму і іншым пагрозам для арабскіх дзяржаваў. Такое рашэнне было прынята падчас актывізацыі апэрацыі «Шторм» у Емэне. Удзел у праекце зьяўляецца добраахвотным, і войскі краінаў-чальцоў могуць умешваецца ў канфлікт толькі паводле просьбы адной зь дзяржаваў-чальцоў хаўрусу. Рост мілітарызацыі рэгіёну і павелічэньне жорсткіх грамадзянскіх войнаў, а таксама тэрарыстычных рухаў зьяўляюцца прычынай стварэння агульных арабскіх узброеных сілаў, якія фінансуюцца заможнымі краінамі Пэрсыдзкага заліву.

У пачатку 1970-х гадох Эканамічная рада Лігі арабскіх дзяржаваў выступіла з прапановай стварыць сумесную гандлёвую палату Арабскіх дзяржаваў з мэтаў сумеснага гандлю з эўрапейскімі дзяржавамі. Гэта прывяло да стварэньня арабска-брытанскай гандлёва-прамысловай палаты, якая атрымала мандат на садзейнічаньне, заахвочваньне і палягчэньне двухбаковага гандлю паміж арабскім сьветам і ягоным асноўным гандлёвым партнэрам, Вялікабрытаніяй.

Удзельнікі

Арабская Ліга 

Да краінаў-заснавальніц адносяцца наступныя дзяржавы:

Пазьнейшымі ўдзельнікамі ёсьць наступныя:

Мэты дзейнасьці

Арабская ліга ўзьнікла з мэтай паляпшэньня супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах пасьля Другой Сусьветнай вайны паміж арабскімі краінамі. Таксама мэтай было павялічэньне палітычнай вагі (у той час дамінуючую ролю меў Эгіпет), і супрацьдзеяньне сіянісцкаму руху.

Органы кіраваньня

  • Рада Лігі
  • Рада сумеснай абароны — утвораны ў 1950 годзе, пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Эканамічная рада — утвораны ў 1950 годзе пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Галоўны сакратарыят — на чале яго стаіць генэральны сакратар.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арабская Ліга УдзельнікіАрабская Ліга Мэты дзейнасьціАрабская Ліга Органы кіраваньняАрабская Ліга КрыніцыАрабская Ліга Вонкавыя спасылкіАрабская ЛігаІракАнгельская моваАрабская моваГісторыяЕмэнКаірКультураЛібанРэлігіяСаудаўская АрабіяСырыяТуніс (горад)ЭгіпетЯрданія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аральны сэксВіктар ШніпЯнка СіпакоўНікатынРамэнНіл ГілевічПэнсіяЧарнобыльская катастрофаMemento moriВасіль СёмухаБерасьцеПаспалітае рушэньнеЭрэкцыяМажэйка (імя)МагаАлесь Пісьмянкоў.neВершаваны памерМіжнародны фанэтычны альфабэтЗнак бяды (фільм)Поліцкі статутТожабеларусТодар КляшторныІгар СідарукТвэркJavaКатэхізіс Сымона БуднагаНазоўнікМужчына зьверхуМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваЧалавекМажэлаСтачкаЛязьбійская парнаграфіяГрамадзкі набытакЭль НіньнёДзярэйка2024Загор’е (Славаччына)ТаксіАндрэй МукавозчыкВітаўтСям’яКанстытуцыя ЗШАРысь эўрапейская1991Віктар Карамазаў@СказКругаварот рэчываў у біясфэрыЧэрвеньШвэрынскі замакАзіяЯленскіяНасельніцтва БеларусіEBayЗалаты стандартЎіндгукСтарабеларуская моваПарнаграфія ў сецівеЕўняКотАнатоль БутэвічБітва пад ВоршайАдам Міцкевіч2009МінэтБлакітная валошка1347Руслан Вусаў🡆 More