Васіль Сёмуха: беларускі перакладнік

Васі́ль Сярге́евіч Сёмуха (18 студзеня 1936, х.

Ясенец на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 лютага 2019) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў.

Васіль Сёмуха
2010 г.
2010 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Васіль Сяргеевіч Сёмуха
Нарадзіўся 18 студзеня 1936 (88 гадоў)
хутар Ясенец, Косаўскі павет, Палескае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Памёр 3 лютага 2019 (83 гады)
Пахаваны
Бацькі Сяргей Савіч
Марыя Васілеўна
Дзеці
  • Алеся Сёмуха-Грынбэрг
  • Сяргей Сёмуха
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пераклад
Мова беларуская
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1992), прэмія імя Францішка Багушэвіча (1996)
Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі (2018)
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена. У ліпені 1942 г. немцы арыштавалі бацькоў праз падазрэньне ў дапамозе партызанам і спалілі хутар. Пасьля катаваньняў іх расстралялі ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна зь вёскі Смаляніца, дзе Васіль атрымаў хрышчэньне ў праваслаўнай царкве Сьвятога Мікалая. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Навучаўся на рамана-германскім аддзяленьні філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу ў 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У 1967 годзе напісаў запыт міністру замежных справаў Гурыновічу, спытаўшы, ці можа ён патрабаваць ад ураду ФРН кампэнсацыі за страчаную маёмасьць, каб выдаць пераклад «Фаўста». Пасьля гэтага быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў БССР з фармулёўкай: «…за зносіны з замежнымі пасольствамі і спробу выдаць „Фаўста“ ў Мюнхэне». Супраць выключэньня галасаваў толькі Васіль Вітка, устрымаўся Васіль Быкаў, усе астатнія прагаласавалі за. Копію даведкі Сёмуху адмовіліся выдаць.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру. Выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Хросным ягонай дачкі быў Уладзімер Караткевіч.

Творчасьць

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гайнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дурэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Крашэўскага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Гамбровіча і іншых.

З латыскай мовы Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фаўст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Бібліяграфія (кніжныя выданьні)

  • «Ад Эбра да Волгі». В. Брэдэль. Пераклад, 1959.
  • «Вайна бязь бітвы». Л. Рэн. Пераклад, 1962.
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1976, 2-е выд. 1991, 3-е выд. 1996, 4-е выд. 1999.
  • «Прысуджэньне прэміі». Г. дэ Бройн. Пераклад, 1977.
  • «Фінальны акорд». Г. Гофэ(de). Пераклад (з М. Навіцкім), 1979.
  • «Даўным-даўно ў нас дома…». Г.Фаляда. Пераклад, 1981.
  • «Санэты Арфэю». Р. М. Рыльке. Пераклад, 1982.
  • «Польскія кветкі». Ю. Тувім. Пераклад, 1984.
  • «Белы алень». В. Бэлшавіца. Пераклад, 1985.
  • «Прыйдзі, стваральны дух». Зборнік выбраных перакладаў, 1986.
  • «Агонь і ноч». Я. Райніс. Пераклад, 1988.
  • «Сны». К. Шэрман. Пераклад (з Р. Барадуліным), 1989.
  • «Лірыка». К. Маркс. Пераклад, 1989.
  • «Доктар Фаўстус». Т. Ман. Пераклад, 1989.
  • «Гульня шкляных пэрлаў». Г. Гесэ. Пераклад, 1992.
  • «Так сказаў Заратустра». Ф.Ніцшэ. Пераклад, 1994, 2-е выд. 2016.
  • «Авантурнік Сімпліцысімус». Г. Я. К. Грымэльсгаўзэн. Пераклад, 1997.
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Лібрэта опэры кн. А. Г. Радзівіла. Пераклад, 1999.
  • «Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету». Пераклад, 2002.
  • «Кніга гадзін». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2005.
  • «Голэм». Г. Майрынк. Пераклад, 2006.
  • «Мэфіста». К. Ман. Пераклад, 2006.
  • «Курдупель Цахэс… et cetera, et cetera, et cetera». Э. Т. А. Гофман. Пераклад, 2008.
  • «Юстыцыя». Ф.Дурэнмат. Пераклад, 2009.
  • «Ferdydurke». В. Гамбровіч. Пераклад, 2009.
  • «Вуліца Ціхая, шэсьць». М. Марон. Пераклад, 2010.
  • «Стэпавы воўк». Г. Гесэ. Пераклад, 2011.
  • «Званы старое казкі: Вершы да вакальных цыкляў кампазытараў ХІХ ст.». Пераклад, 2011.
  • «Ноч Вальпургіі. Белы Дамініканец». Г. Майрынк. Пераклад, 2014.
  • «Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ. Пераклад. (Зь Лявонам Баршчэўскім), 2016.
  • «Выбраная лірыка». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2016.
  • «Басэтля. Парфума». П. Зюскінд. Пераклад, 2017.
  • «Выбраная лірыка». Г. Тракль. Пераклад. (Зь Лявонам Баршчэўскім), 2018.
  • «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад. (З У. Папковічам), 2019.

П’есы

  • «Марыя Сьцюарт». Пераклад драмы Ф. Шылера (пастаўленая ў 1968).
  • «Каханьне пад вязамі». Пераклад п’есы Ю. О’Ніла (пастаўленая ў 1987).
  • «Гэты палкі каханак». Пераклад п’есы Н. Саймана (пастаўленая ў 1988).
  • «Узьлёт Артура Ўі, які можна было спыніць». Пераклад п’есы Б. Брэхта (пастаўленая ў 1997).
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Опэра князя А. Г. Радзівіла. (Пераклад лібрэта; опэра пастаўленая ў 1997—1999).

Узнагароды і прэміі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Васіль Сёмуха БіяграфіяВасіль Сёмуха ТворчасьцьВасіль Сёмуха Бібліяграфія (кніжныя выданьні)Васіль Сёмуха Узнагароды і прэмііВасіль Сёмуха КрыніцыВасіль Сёмуха ЛітаратураВасіль Сёмуха Вонкавыя спасылкіВасіль СёмухаАрмянская моваБерасьцейская вобласьцьБіблія СёмухіГішпанская моваЛатыская моваЛацінская моваНабажэнстваНарвэская моваНямецкая моваПольская моваПружанскі раёнУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

29 траўня1957Пінскі раёнБіжаравіцкі сельсаветМіжнародны жаночы дзеньМужчына зьверхуҐНікаляс ван ВэйкТэракт у «Крокус Сіці Холе»ПЗалешчыкіСтаматытЮвэнтус ТурынАльфрэд Лётар ВэгенэрДзірГрымайлаўПэдагогТурандотРыбалкаСтавоцкі сельсаветЛео ТаксыльІсак Лур’еПрымакі (п’еса)McDonald’sПаршавіцкі сельсаветШатляндыяМы выйдзем шчыльнымі радаміЗаходнепалеская моваКрамбамбуля (напой)АдзёрТэхасКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)ВінаградакветныяМантыя ЗямліДрэздэнКаменяломнікакветныяІнданэзійская моваПольшчаГаналулуАўганска-савецкая вайнаГальяш ЛеўчыкРэчыца (Столінскі раён)ПінскГаўрыла ПрынцыпІван ШамякінЯкасныя прыметнікіБірманская моваАляксандар ВіхорЛітаратуразнавецЗнак рашоткі (актаторп)Ангельская моваЯкуб КоласЛяхавічыКіева-Пячэрская лаўраМілянскі эдыктПраваслаўная царква ў Беларусі1619ГлыбокаеЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)ВалошкаХрыстафор КалюмбСымпсаныФутбол2024МарокаЗьмітрок БядуляІнданэзійская рупіяФранцыяСэптуагінтаМіхаіл Булгакаў🡆 More