Хутар: малы сельскі населены пункт

Ху́тар (па-лацінску: mansus, sors, colonia, c.massaricia, c.servula; ст.

грэцк.: hide, sulung; сканд.: bol; ст. верх. па-нямецку: huba) — від сельскага паселішча, гаспадаркі з прыналежнай да яго зямлёй; малое вясковае, часьцяком аднадваровае адасобленае паселішча па-за межамі больш буйных вёсак або сёлаў.

Хутар: Этымалёгія назвы, Гісторыя, Крыніцы
«Хутар у Малай Русі». Канстантын Крыжыцкі, 1884 год.

У багатых эўрапейскіх краінах, пачынаючы з Раньняга Сярэднявечча, хутар — гаспадарчая адзінка альбо функцыянальны элемэнт арганізацыі зямельнай уласнасьці.

Этымалёгія назвы

Паводле меркаваньня Макса Фасмэра , слова «хутар» патрапіла ва ўсходнеславянскія мовы з стара-верхне-нямецкай (па-нямецку: huntari) і швэдзкай (па-швэдзку: hundari) моваў, а таксама з паўднёва-нямецкай (па-нямецку: hufe). Пазьней з усходнеславянскіх моваў слова перайшло ў польскую (па-польску: chutor, futor).

Гісторыя

Хутар як від паселішча ўзьнік дзякуючы экстэнсіўнай апрацоўцы зямлі. Хутары паўставалі падчас асваеньня новых земляў, калі ствараліся адасобленыя гаспадаркі з разьмяшчэньнем усіх гаспадарскіх збудаваньняў у адным месцы побач зь зямельным надзелам. Падобнымі да хутараў былі гэтак званыя водрубы і водрубавыя гаспадаркі, у якіх зямельныя ўгодзьдзі і частка гаспадарчых пабудоваў ствараліся побач, а сама сялянская сядзіба знаходзілася ў вёсцы.

Гістарычна для беларускіх земляў быў характэрны іншы тып аднадворнага паселішча — дворышча. Хваля ўтварэньня хутароў на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з адмены прыгоннага права ў сярэдзіне XIX ст. На пачатку XX стагодзьдзя аграрная палітыка царскай Расеі спрыяла ўтварэньню хутаровых гаспадарак з мэтай узмацненьня падтрымкі з боку сялянства. Падчас Сталыпінскай рэформы (1907—1916) па ўсёй Расейскай імпэрыі былі створаныя 1,6 млн хутаровых гаспадарак з 16 млн дзесяцінаў зямлі. У Віцебскай губэрні, прыкладам, на хутары перасялілася 26,2% сялянскіх двароў.

Новая хваля стварэньня хутароў мела месца ў час правядзеньня г.зв. Новай эканамічнай палітыкі. У далейшым гэтая палітыка атрымала назву «прышчэпаўшчына» па імені наркама земляробства БССР Зьм. Прышчэпава. Да 1929 на хутары было пераселена 107267 гаспадарак. У гэты час у Заходняй Беларусі хутары скасоўваліся пад час правядзеньня палітыкі камасацыі і парцэляцыі.

У 1927 годзе адбыўся зьезд ВКП(б), на якім было прынята рашэньне аб сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі СССР. А з 1929 году пачалася прымусовая калектывізацыя на сяле. З 1936 году ў БССР пачалося гвалтоўнае перасяленьне сялянаў з водрубаў і хутароў. У чэрвені 1939 Пленум ЦК КП(б)Б зацьвердзіў плян сьсяленьня сялянаў з хутароў. Усяго па Беларусі да 1941 году было сьселена каля 190 тыс. хутароў. У заходніх абласьцях Беларусі гэты працэс разгарнуўся пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Падобнай да хутаровай гаспадаркі зьяўляецца сыстэма фэрмэрскіх паселішчаў і гаспадарак у Канадзе і ЗША.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  • Енциклопедія українознавства: В 10 томах / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
  • Enzyklopädie Brockhaus.
  • Lexikon des Mittelalters.

Tags:

Хутар Этымалёгія назвыХутар ГісторыяХутар КрыніцыХутар ЛітаратураХутарВёскаЛацінская моваНямецкая моваСяло

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Блакітная сойкаДотык пісі рукоюПалесьсеТып (біялёгія)Ісьляндзкі коньПорнасайтГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўДрапежныя птушкіШыізмАмонімПолк імя Кастуся КаліноўскагаСонцаЛетувісыНестар МахноБацькаўшчынаРажаваЮрась ШамецькаЛяхавіцкі замакУладзімер Арлоў (гісторык)Вадзім СаранчукоўСтаніслаў ВалодзькаСямён ШарэцкіДыплёмЧорная дзіркаСям’яСырыйскі КурдыстанСьпіс праектаў ВікімэдыіПавал ДураўВацлаў ЛастоўскіПрыназоўнікЖывапісФіліпіныУкраінская моваІгнат КанчэўскіКунілінгусTor BandАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьСямён Падокшын15 красавікаРожаваГалоўная старонкаУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаЧэлесДуброўнаБеларуская народная партызанкаУсевалад ІгнатоўскіЮрка МонічАнтон ЛуцкевічБудзьма беларусамі!ПалешукіМарына ВасілеўскаяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПорнгабАнгельшчынаМікіта НескаромныВіды сувязі словаўАлег ЖданМастацтваБабруйскТацяна СапачВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)IP-адрасНародны АльбомЗлучаныя Штаты АмэрыкіБерасьцеШпак🡆 More