Праваслаўе: хрысьціянская дэнамінацыя

Правасла́ўе, усхо́дняе або бізанты́йскае хрысьція́нства — адна з трох асноўных канфэсій хрысьціянства разам з рыма-каталіцтвам і пратэстанцтвам.

Праваслаўе: Назва, Мінуўшчына, Глядзіце таксама

Кананічныя праваслаўныя цэрквы падзеленыя на незалежныя адна ад другое аўтакефальныя цэрквы (падобна да пэнтархіі I тысячагодзьдзя). Колькасьць аўтакефальных цэркваў у XXI стагодзьдзі роўная сямнаццаці, ня лічачы тых, аўтакефалію якіх не прызналі галоўныя праваслаўныя цэрквы. На чале кожнай аўтакефальнай царквы стаіць прымас. Аўтакефальным цэрквам могуць падпарадкоўвацца іншыя цэрквы, як «аўтаномныя», так і япархіі. Тыя далей у сваю чаргу падзяляюцца на мітраполіі, япархіі, прыходы, манастыры ды мэтохі. Юрысдыкцыя аўтакефаліяў звычайна распаўсюджваецца па-над дзяржавамі, а меншыя адзінкі могуць адпавядаць межам аднае дзяржавы або ейнае часткі.

Праваслаўе пачало распаўсюджвацца ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну ў часы Бізантыйскай імпэрыі. Кожная праваслаўная царква адзначае сьвяты і памятныя дні паводле літургічнага календара(d). Праваслаўныя вераць, што Дух Сьвяты паходзіць ад Бога Айца і адмаўляюць «філіёквэ» («і ад Сына»), дададзеную ў Нікейскі сымбаль веры Лацінскай Царквой, бо для гэтага дапаўненьня ня быў скліканы Сабор.

Назва

Слова «праваслаўе» — пераклад (калькаваньне) грэцкіх словаў ὀρθόδοξος, ορθοδοξία (артадоксас, артадаксія) — правільна славіць; правільная вера.

Мінуўшчына

У II стагодзьдзі хрысьціянства стала перад выбарам: ізаляцыя (пэтрыністы) або адкрытасьць да новых плыняў (паўліністы). Да выбару кірунку далейшага разьвіцьця спрычыніліся александрыйскія апалягеты — Пантэнус з Сыцыліі, Клімэнт Александрыйскі ды Арыген — якія зрабілі спробы далучэньня ў хрысьціянскую рэлігію элемэнтаў тагачаснай антычнай культуры.

З хрысьціянскім прымасам Рыму не пагадзіліся большасьць біскупаў Усходу. Адгэтуль пачаўся разлад між Заходняй і Ўсходняй цэрквамі, якія з часам прывялі да схізмы.

Асновы праваслаўнай дактрыны, культу і права фармаваліся цягам I—VIII стагодзьдзяў падчас Сусьветных сабораў і сінодаў, за выняткам Нікейскага і Канстантынопальскага, а менавіта:

  • Эфэскі сабор 431 року;
  • Халкідонскі сабор 451 року;
  • Арлеанскі сабор(d) 533 року;
  • Другі Канстантынопальскі сабор 553 року;
  • Трэці Канстантынопальскі сабор 680 року;
  • Другі Нікейскі сабор 787 року.

Кшталтаваньне праваслаўя суправаджала герэзіямі і расколамі (схізмамі). Артадоксія царквы фармавалася ў палеміцы з рознымі рэлігійнымі плынямі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Праваслаўе НазваПраваслаўе МінуўшчынаПраваслаўе Глядзіце таксамаПраваслаўе КрыніцыПраваслаўеАўтакефаліяАўтаномная праваслаўная царкваКаталіцкая ЦаркваМанастырПраваслаўная царкваПратэстанцтваПрыходЯпархія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская ПалічкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Каталянская моваВэнтастэгаІстанбул БашакшэхірЭўраКітайЭрмасыльлё2005ЗВячаслаў МолатаўЖанчына з жанчынайВячаслаў АдамчыкLevi'sЗямляЛацінкаБраўзэрDVDАндрэй Павук (актывіст)Пасланьне да рымлянаўЮры Караль ГлябовічКунілінгусІнтэрнэт1 лістападаЛітМэдыяВікіВейшнорыяМенскі завод колавых цягачоўЯн Прадвесьнік (царква)Паспалітае рушэньнеUSS Nautilus (SSN-571)15 лістападаТэль-Авіў640Казімер АльхімовічРымскі дагаворВэб-старонкаЮзэф ПешкаБарыс НямцоўЗапісы БІНіМTrollwaldГарын403 да н. э.Абарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Леанід ЛевінГіяцынт АльхімовічКампутарнае праграмаваньнеАўтарскае праваІксвідэаПрава і справядлівасьцьБрагінГенадзь ПашкоўВялікі ЛёнданМаркёрСтарабеларуская моваДадомаХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграВетразьАлесь АркушАляксандар МарцёшкінДнепрапятроўская вобласьць🡆 More