Сэптуагінта

«Сэптуагі́нта» (па-лацінску: Interpretatio Septuaginta Seniorum — пераклад сямідзесяці мудрацоў ці проста семдзесят) — старажытны пераклад Габрэйскай Бібліі й некаторых зьвязаных зь імі тэкстаў на грэцкую мову кайнэ.

Назва і лацінскае лічбавае абазначэньне «LXX» паходзяць ад сямідзесяці юдэйскіх мудрацоў, што зьдзейсьнілі пераклад у канцы II стагодзьдзя да н. э. Пераклад зьмяшчае праваслаўны канон Старога Запавету, з гэтае прычыны Сэптуагінту яшчэ называюць «Грэцкім Старым Запаветам» (па-грэцку: Μετάφραση των Εβδομήκοντα).

Сэптуагінта
Фрагмэнт Сэптуагінты: радок тэкста зь Ездры

Сэптуагінта цытуецца ў Новым Запавеце, у прыватнасьці, у працах апостала Паўла, а таксама ў Апостальскіх Айцах і больш позьніх грэцкіх Айцоў Царквы, і працягвае выкарыстоўвацца ў Старым Запавеце ва Ўсходнеправаслаўнай царкве.

Лічыцца, што Пталямэй II спансаваў пераклад для выкарыстаньня александрыйскімі габрэямі, якія не былі здольнымі вольна размаўляць на іўрыце, але свабодна валодалі грэцкай мовай кайнэ, якая была распаўсюджана ў Эгіпце й усходнім Міжземнамор’і ад сьмерці Аляксандра Македонскага ў 323 годзе да н. э. і да разьвіцьця бізантыйскай грэцкай мовы каля 600 году н. э.

Сэптуагінту ня варта блытаць зь сям’ю ці больш грэцкімі вэрсіямі Старога Запавету, большасьць зь якіх не захавалася, акрамя некалькіх фрагмэнтаў.

Гісторыя перакладу

Лічыцца, што пераклад быў зроблены каля III стагодзьдзя да н. э. Гэта пацьвярджаецца шэрагам фактараў: выкарыстаньне раньняй грэцкай кайнэ, цытаты з Сэптуагінты пачынаючы ўжо з II стагодзьдзя да н. э.

Сьпярша была перакладзена Тора, іншыя кнігі былі перакладзеныя на найбліжэйшыя два-тры стагодзьдзі, некаторыя зь іх маглі быць перакладзены двойчы ў розных вэрсіях, а потым зьведзены ў адну рэдакцыю. Пераклад пачаўся ў III стагодзьдзі да н. э. і быў завершаны да 132 году да н. э. Сэптуагінта зьяўляецца асновай для Старой лацінскай, славянскай, сырыйскай, старой армянскай, грузінскай і старой копцкай вэрсій хрысьціянскага Старога Запавету.

Мова перакладу

Некаторыя разьдзелы Сэптуагінты зьмяшчаюць ідыёмы й фразы на аснове сэміцкіх моваў, як то іўрыт і арамэйская мова. У некаторых кнігах, як то Данііла й Выслоўі, бачны моцны грэцкі ўплыў. Габрэйская грэцкая кайнэ існуе ў першую чаргу як катэгорыя літаратуры, ці культурная катэгорыя, і за выключэньнем некаторых адметнасьцяў рэлігійнай лексыкі не адрозьніваецца ад іншых разнавіднасьцяў грэцкай кайнэ, якая лічыцца асобным дыялектам грэцкай мовы.

Сэптуагінта таксама карысная для высьвятленьня дамасарэцкага іўрыта. Шматлікія ўласныя імёны ў грэцкай Сэптуагінце пішуцца з галоснымі, у той час як у габрэйскіх тэкстах не было галосных. Тым ня менш, дасьледчыкі лічаць, што ня ўсе старажытныя гукі габрэйскай мовы былі дакладныя з грэцкім эквівалентам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сэптуагінта  Сэптуагінтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сэптуагінта Гісторыя перакладуСэптуагінта Мова перакладуСэптуагінта КрыніцыСэптуагінта Вонкавыя спасылкіСэптуагінтаАпокрыфГрэцкая моваКайнэЛацінская моваСтары Запавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыдатак (мовазнаўства)ПрыёрбанкВольга ГапееваGoogleСтаніслаў ВалодзькаГрыгарыянскі каляндарГорадняНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяВялікі выбух1896ЯганэсбургБандароўна2008КлеапатраБуйвідУладзімер ДубоўкаВагінальны сэксАсадкаТожабеларусТутэйшыя (літаб’яднаньне)Домінік СобаслаіЗагляне сонца і ў наша аконцаПамылкаАнгельская моваЖодзінАчарэцінаСэксуальныя пазыцыіГісторыя Менску1891КліматАўтамабільны знакІван ПташнікаўРаман СкірмунтАляксей МарачкінЗянон ПазьнякМастацкі творБеларуская ВікіпэдыяПавецьБагуслаў РадзівілЛагойскГенадзь ШутаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПлоцевы актЛетувізацыяНармандыяТадэвуш КасьцюшкаЧорны замак АльшанскіЛютыАлесь КлышкаХрысьціянстваВільняLinuxАнготВіктар ГардзейСакрат ЯновічМужчына зьверхуПрыслоўеЮрась Шамецька15 красавікаПаставыШрубаМіндоўг (імя)Пак (спадарожнік Урана)Зіновій ПрыгодзічБэерВольга КараткевічШкотыБеларускі клясычны правапісМурманскНавум Гальпяровіч🡆 More