«ПрайдзіСвет» — беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры.
Дзень народзінаў выданьня 27 траўня 2009 году.
ПрайдзіСвет | |
Тэматыка | часопіс перакладной літаратуры |
---|---|
Пэрыядычнасьць | непэрыядычнае |
Краіна | Беларусь |
Адрас | [email protected] 220005, г.Менск, п/с 2 |
Выдавец | перакладчыкі |
Дата заснаваньня | 2009 |
Мова | беларуская |
Наклад | On-line |
Афіцыйны сайт | Сайт часопісу |
Агулам на сайце прадстаўленыя творы 293 замежных і беларускіх аўтараў, а таксама ананімныя і народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з 34 моваў.
У 2010 годзе «ПрайдзіСвет» супольна зь беларускім ПЭН-цэнтрам заснаваў перакладчыцкую прэмію, якая мае стацца штогадовай узнагародай па трох намінацыях:
Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры й падвышэньне ўзроўню перакладу на беларускую мову.
Год | Перакладчык | Назва | Аўтар | Мова перакладу | Дзе надрукавана |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Проза: Вера Бурлак | «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» | Льюіс Кэрал | ангельская | ARCHE №10 |
Паэзія: Антон Францішак Брыль | «Бэўвульф». Першыя разьдзелы паэмы | ангельская | Дзеяслоў №38 | ||
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Ганна Янкута | «Калядны харал». Ч.1. | Чарлз Дыкенз; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн | ангельская | ПрайдзіСвет №3 | |
2010 | Проза: Вольга Калацкая | «Мужчына і хлопчык» | Тоні Парсанз | ангельская | Дзеяслоў №44-46 |
Паэзія: Андрэй Хадановіч | Вершы | Арцюр Рэмбо, Марьяна Саўка, Андрэй Бондар, Зьміцер Лазуткін | француская, украінская | ПрайдзіСвет №4, Дзеяслоў №46 | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Сяргей Сматрычэнка | «Блюз для блазнаватай дзяўчыны» | Вацлаў Граб’е | чэская | ПрайдзіСвет №4 | |
2011 | Проза: Алеся Башарымава | «Капялюш чарадзея» | Тувэ Янсан | швэдзкая | Мінск: Зміцер Колас |
Паэзія: Марыя Мартысевіч | Вершы | Веньямін Блажэнны і інш | ПрайдзіСвет №8, Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, «Кнігазбор», 2011 | ||
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Антон Францішак Брыль | Паэзія з польскай і лаціны | Францішак Дыянізі Князьнін Юльян Урсын Нямцэвіч Антоні Эдвард Адынец Гай Валерыюс Катул | польская лаціна | ПрайдзіСвет | |
2012 | Проза: Сяргей Шупа | «Іншала, Мадона, іншала» | Міленка Ергавіч | басьнійская | Мінск: Зміцер Колас |
Паэзія: Лявон Баршчэўскі | «Медэя» | Эўрыпід | старагрэцкая | Дзеяслоў" №57 | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Аляксей Жбанаў | «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» | Эрнст Тэадор Амадэй Гофман | нямецкая | ПрайдзіСвет №9 | |
2013 | Проза: Вераніка Бяльковіч | «Моцны Жбуць» | Ірэна Доўскава | чэская | Мінск: Логвінаў |
Паэзія: Андрэй Хадановіч | зборнік перакладаў «Разам з пылам»; «Помста»; «Дакрануцца»; пераклады з кнігі «Канец і пачатак» | Аляксандар Фрэдра; Рышард Крыніцкі, | польская француская нямецкая лаціна ангельская украінская руская | Мінск: Логвінаў | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Альгерд Бахарэвіч | «Гісторыя пра карабель прывідаў» (казка); «верабей гюрыке» (вершы) | Вільгельм Гаўф; Ян Вагнэр | нямецкая | ПрайдзіСвет №12 |
28 траўня 2010 году падчас урачыстай цырымоніі ў музэі Максіма Багдановіча былі аб’яўленыя імёны трох пераможцаў першай перакладчыцкай прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2009 год, а таксама было названае імя Майстра перакладу. За важкі ўнёсак у разьвіцьцё школы беларускага перакладу Пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі.
Ганараваньне пераможцаў адбылося 15 чэрвеня 2011 году ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і было прымеркаванае да другой гадавіны часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Проза:
Паэзія:
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article ПрайдзіСвет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.