Чарлз Дыкенз

Чарлз Джон Га́фам Ды́кенз (па-ангельску: Charles John Huffam Dickens; 7 лютага 1812, Портсмут, Англія — 9 чэрвеня 1870, сядзіба Гэйдсгіл Плэйс, Кент) — брытанскі навэліст Віктарыянскай эры і ангельскі пісьменьнік, які ўвёў у ангельскую літаратуру адных з самых іранічных пэрсанажаў.

Працаваў журналістам газэты «Morning Chronicle», рэдактарам літаратурнага часопісу «Bentley’s Miscellany».

Чарлз Дыкенз
па-ангельску: Charles Dickens
Чарлз Дыкенз
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Charles John Huffam Dickens (Чарлз Джон Гафам Дыкенз)
Нарадзіўся 7 лютага 1812
Лэндпарт, Портсмут, Ангельшчына
Памёр 9 чэрвеня 1870 (58 гадоў)
Гейдсхіл, Кент, Ангельшчына
Пахаваны
Бацькі Джон Дыкенс[d]
Элізабэт Дыкенс[d]
Сужэнец Кэтрын Дыкенс[d]
Дзеці Charles Dickens, Jr.[d], Mary Dickens[d], Kate Perugini[d], Walter Landor Dickens[d], Francis Dickens[d], Alfred D'Orsay Tennyson Dickens[d], Sydney Smith Haldimand Dickens[d], Henry Fielding Dickens[d], Dora Annie Dickens[d] і Edward Dickens[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-навэліст
Гады творчасьці 1833—1870
Жанр рэалізм
Мова ангельская
Значныя творы
  • Нарысы Боза
  • Антыкварная крама
  • Олівэр Твіст
  • Нікалас Нікльбі
  • Барнэбі Радж
  • Калядны харал
  • Мартын Чэзлвіт
  • Аповесьць пра два гарады
  • Дэйвід Копэрфілд
  • Вялікія спадзяваньні
  • Халодны дом
  • Маленькая Дорыт
  • Цяжкія часы
  • Наш агульны сябар
  • Пасьмяротныя запіскі Піквіцкага клюбу
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Чарлз Дыкенз [[::en:s:Charles Dickens|Творы]] ў Вікікрыніцах

На беларускую мову былі перакладзеныя наступныя творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940), «Олівэр Твіст» (2010), «Калядны харал» (2014).

Біяграфія

  • 7 лютага 1812 — у Лендпарту (Портсмут) у сям’і чыноўніка марскога ведамства нарадзіўся Чарлз Дыкенз
  • 1817 — сям’я Дыкензаў пасяляецца ў Чатэме
  • 1823 — Чарлз прыязджае ў Лёндан
  • 1824 — Дыкенза працуе на фабрыцы ваксы; яго айцец трапляе ў пазыковую турму. Чарлз паступае ў «Акадэмію Вэлінгтан-Гаўс»
  • 1827 — работа клеркам у канторы страпчых
  • 1828 — Дыкенз працуе ў судзе; захапляецца тэатрам і аматарскімі спэктаклямі
  • 1831—1835 — Дыкенз становіцца рэпартэрам; пад псэўданімам Боз друкуе нарысы
  • 1836 — у лютым выходзяць Нарысы Боза; 31 сакавіка апублікаваны першы выпуск «Запісак Піквіцкага клюбу»
  • 1838 — Чарлз Дыкенз знаёміцца са станам школаў у Ёркшыру, пачынае публікаваць раман «Жыцьцё і прыгоды Нікаласа Нікльбі»
  • 1839 — завяршаюцца публікацыю «Олівэра Твіста» і «Нікаласа Нікльбі»
  • 1840 — публікуецца раман «Лаўка старажытнасьцяў» (скончаны ў студзені 1841 г.)
  • 1842 — у студзені Дыкенз адплывае ў Амэрыку. Вяртаецца ў Англію ў чэрвені. У кастрычніку выходзяць «Амэрыканскі нататкі».
  • 1843 — праца над раманам «Жыцьцё і прыгоды Марціна Чэзлвіта» (скончаны ў 1844 г.) Публікуе «Калядны харал у прозе»
  • 1844 — вандроўка па Італіі. Выходзіць апавяданьне «Званы»
  • 1845 — вандроўка па Італіі, Швайцарыі, Бэльгіі. Выходзіць «Цвыркун на печы»
  • 1846 — Дыкенз пачынае работу над раманам «Домбі і сын», першы выпуск якога выходзіць у кастрычніку
  • 1847 — пісьменьнік у Парыжы. Сустрэча з Гансам Хрысьціянам Андэрсанам у Лёндане
  • 1848 — у красавіку завяршаецца публікацыя «Домбі і сына»
  • 1849 — у траўні пачынаецца публікацыя «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1850 — Дыкенз пачынае выдаваць часопіс «Дамашняе чытаньне». У сьнежні завяршае «Дэйвіда Копэрфілда»
  • 1852 — у сакавіку выходзіць першы выпуск раману «Халодны дом»
  • 1853 — завяршаньне «Халоднага дому» (верасень). Першы досьвед публічных чытаньняў. У Бірмінггэме Дыкенз чытае «Калядны харал у прозе»
  • 1854 — публікацыя рамана «Цяжкія часы» (з красавіка па жнівень)
  • 1855 — публічная прамова ў Асацыяцыі па правядзеньні рэформы кіраваньня краінай (чэрвень). У сьнежні пачынаецца публікацыя «Крошкі Дорыт»
  • 1856 — Дыкенз пасяляецца ў набыты ім у Рочэстэры доме Гэдсгіл-Плейс
  • 1857 — у чэрвені завяршаецца публікацыя «Крошкі Дорыт». У Гэдсгіле гасьцюе Андэрсан
  • 1858 — Дыкенз выступае з публічнымі чытаньнямі ў гарадах Ангельшчыны, Шатляндыі і Ірляндыі
  • 1859 — пачынае выходзіць часопіс Дыкенза «Круглы год», дзе друкуецца яго раман «Аповесьць аб двух гарадах»
  • 1860 — у сьнежні апублікаваны першы выпуск рамана «Вялікія надзеі»
  • 1861 — завяршаецца публікацыя «Вялікіх надзеяў». Публічныя чытаньні Дыкенза ў Лёндане ды іншых гарадах Ангельшчыны
  • 1862—1863 — чытаньні працягваюцца. У студзені 1863 г. Дыкенз чытае ў Парыжы
  • 1864 — пачынаецца публікацыя рамана «Наш агульны сябар»
  • 1865 — у лістападзе раман «Наш агульны сябар» завершаны
  • 1866 — выступ з чытаньнямі ў Ангельшчыны, Ірляндыі, Шатляндыі, а таксама ў Парыжы
  • 1867 — вандроўка ў Амэрыку (лістапад)
  • 1868 — вяратньне ў Ангельшчыну ў траўні
  • 1869 — пачатак работы над «Таямніцай Эдвіна Друда»
  • 9 чэрвеня 1870 — сьмерць Чарлза Дыкенза

Літаратурная дзейнасьць

Дыкенз знайшоў сябе перш за ўсё як рэпартэр. Палітычнае жыцьцё, якое пашырылася, глыбокая цікавасьць да дэбатаў, якія адбываліся ў парлямэнце, і да падзеяў, якімі гэтыя дэбаты суправаджаліся, павысілі цікавасьць ангельскай публікі да прэсы, колькасьць і тыраж газэтаў, патрэба ў газэтных работніках. Як толькі Дыкенз выканаў на пробу некалькі рэпартэрскіх заданьняў, ён адразу быў адзначаны і пачаў узьнімацца, чым далей, тым болей зьдзіўляючы сваіх таварышаў рэпартэрскай іроніяй, жвавасьцю выкладаньня, багацьцем мовы. Дыкенз ліхаманкава ўхапіўся за газэтную работу, і ўсё тое, што расквітнела ў ім яшчэ ў дзяцінстве і што атрымлаа своеасаблівы, крыху пакутлівы ўхіл у больш позьнейшую пору, вылівалася цяпер з-пад яго пяра, прычым ён цудоўна ўсьведамляў ня толькі, што ты самым ён даводзіць свае ідэі да ўсеагульнай увагі, але і тое, што робіць сваю кар’еру. Літаратура — вось што цяпер зьяўлялася цяпер яго лесьвіцай, па якой ён узьнімаецца на вяршыню грамадзтва, у той жа час зьдзяйсьняючы добрую справу дзеля ўсяго чалавецтва, дзеля сваёй краіны і перш за ўсё дзеля ўсіх прыгнечаных.

Ушанаваньне памяці

У 1906 годзе Гільбэрт Кійт Чэстэртан напісаў біяграфію Дыкенза.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чарлз Дыкенз  Чарлз Дыкензсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Чарлз Дыкенз БіяграфіяЧарлз Дыкенз Літаратурная дзейнасьцьЧарлз Дыкенз Ушанаваньне памяціЧарлз Дыкенз КрыніцыЧарлз Дыкенз Вонкавыя спасылкіЧарлз ДыкензАнгельская моваАнгельшчынаВялікабрытаніяКентПортсмут (горад)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адвечным шляхамАнгельская моваІталіяКліматВасіль ЗуёнакМінтаўтДастасунакМенскПаўлюк ТрусЭлектронікаПарнаграфія для жанчынАрсэнал КойданаўТутэйшыя (п’еса)Бразылія (горад)Нэўтронная зоркаМіжнародны стандартны кніжны нумарПрэшаўскі саборАпавядальны сказВіктар КаліноўскіКантрабандаФранак ВячоркаМаксім ТанкМікіта НайдзёнаўЯпоніяРуская моваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ПрыквэлЗьміцер БартосікШвэцыяМаксім ГарэцкіСамойлавічыМікола МаляўкаІгнат КанчэўскіЛявон БаршчэўскіАшраф МарванРусіфікацыя Беларусі22 красавікаТаполяМалдаўская моваБарут (імя)РатушаУліс Сымсан ГрантВоршаТурфанПрыслоўеШахцёр СалігорскКурыцаКанстытуцыя БеларусіЭўфрасіньня ПолацкаяНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Альгерд (імя)Мікола МятліцкіНор (імя)Уладзімер ПуцінАдам МіцкевічАўтарскае праваСэкс-індустрыяАнатоль СысСамасейЯўгенія ПфляўмбаўмУнівэрсытэтБудаўніцтваГерб МенскуФілякартыяВершаваны памерІксвідэаЧэлесКлеапатраSui generisДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Карлес Пудждэмон1877Хартыя’97Ігар БабкоўКвэбэкMelbetЛязьбійская парнаграфіяІмпэратыўнае праграмаваньне🡆 More