Францішак Дыянізі Князьнін

Францішак Дыянізі Князьнін (па-польску: Franciszek Dionizy Kniaźnin; 4 кастрычніка 1749 або 1750, Віцебск — 25 жніўня 1807, Коньскаволя каля Пулаў) — паэт, драматург, перакладнік; прадстаўнік сэнтымэнталізму.

Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Францішак Дыянізі Князьнін
Ф. Д. Князьнін. Мастак Ё. Абэль, 1795
Ф. Д. Князьнін. Мастак Ё. Абэль, 1795
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1749
Віцебск
Памёр 25 жніўня 1807
Коньскаволя
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, перакладнік
Мова польская мова, беларуская мова і лацінская мова

Францішак Князьнін — адзін зь першых зьбіральнікаў беларускага фальклёру.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі езуіцкі калегіюм. З 1764 году і да скасаваньня ордэна ў Рэчы Паспалітай (1773) быў езуітам, аднак не пасьпеў атрымаць сьвятарскага пасьвячэньня. У 1764—1770 гадох навучаўся ў Полацку, Нясьвіжы і Слуцку.

У 1770 выехаў у Варшаву. Часта наведаваў Воўчын, быў сакратаром князя Адама Казімера Чартарыскага (з 1775), прыдворным паэтам Чартарыскіх у Пулавах (з 1783).

З 1792 году хварэў, жыў ў Коньскаволі, дзе прыкладна з 1800 году ім апекаваўся тамтэйшы пробашч і паэт Францішак Заблоцкі. Ф. Князьніна пры касьцёле ў Коньскаволі.

Творчасьць

Вершы, оды, элегіі й байкі, напісаныя Ф. Князьнінам, зрабіліся клясыкай літаратуры ракако ў Рэчы Паспалітай.

Аўтар зборнікаў: «Песьні» («Carmina», 1781), у якім зьмясьціў пераклады Гарацыюса, «Трэнаў» Я. Каханоўскага, оды і элегіі на лацінскай мове; «Байкі» (1776) на ўзор Ж. Лафантэна; «Эротыкі» (т. 1—2, 1779) у духу анакрэантычнай паэзіі; «Вершы» (1783) з элемэнтамі стылю ракако; «Паэзія» (т. 1—3, 1787—1789) зь любоўна-ідылічнай, палітычнай (у тым ліку вершы «Да Тадэвуша Касьцюшкі»), рэлігійнай лірыкай. У некаторых вершах услаўляў край свайго маленства — Віцебшчыну.

Напісаў гераічна-патрыятычныя п’есы «Маці-грамадзянка», «Гектар», «Фемістокл» і лібрэта опэраў. Опэра «Цыганы» на ягонае лібрэта (муэыка М. К. Агінскага) ставілася ў Слонімскім тэатры (1786).

Цікавіўся беларускім фальклёрам і выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Зьбіраў беларускія прыказкі, зрабіў фальклёрныя запісы з «польска-рускага пагранічча». Некаторыя героі ягоных твораў (казак Захарэнка ў камэдыі «Тры вясельлі») гавораць на ламанай беларускай мове. Паводле М. Федароўскага, верш Ф. Князьніна «Кросенкі» ў канцы XIX ст. выконваўся на Беларусі як народная песьня.

На беларускую мову асобныя ягоныя творы пераклалі А. Жлутка, Л. Баршчэўскі, Н. Мерашчак, Л. Семянюк, А. Ф. Брыль.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Францішак Дыянізі Князьнін БіяграфіяФранцішак Дыянізі Князьнін ТворчасьцьФранцішак Дыянізі Князьнін КрыніцыФранцішак Дыянізі Князьнін ЛітаратураФранцішак Дыянізі Князьнін Вонкавыя спасылкіФранцішак Дыянізі Князьнін1749180725 жніўня4 кастрычнікаВіцебскКоньскаволяЛацінская моваПольская моваПулавыСэнтымэнталізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейская акупацыя БеларусіМарына ВасілеўскаяЧытагонгКабінэт міністраў УкраіныДрама (аповесьць)Каскадныя табліцы стыляўГайла (імя)ЧачэрскБеларуская Народная РэспублікаDir en greyЦыганыАляксандар РыбакНью-Ёрк (штат)Эманюэль 2Ігар СергеенкаУ капцюрох ГПУЭманюэль 5Жыве Беларусь!ГорадняГавязнаСафоклРасейская моваЦэнтральная АзіяІмя па бацькуЛітваЗбанАзіз ШавэршанВызнаPDFРада Беларускай Народнай РэспублікіГентЛявон ЗаяцЖнівеньЛетнія Алімпійскія гульні 2020 году20 сакавікаТэракт у «Крокус Сіці Холе»МагілёўМіжнародная касьмічная станцыяПацукВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Белая РусьЭманюэль 3Малыя ЛядыСтарабеларуская моваВойшаПершая сусьветная вайнаПаўлюк ТрусІнтэлектуальная ўласнасьцьНямеччынаСССРДРЭСПольская Народная РэспублікаШвайцарыя16 сакавікаСтаніслаў Булак-БалаховічЭманюэль 6Апавядальны сказГлінішчаСельская гаспадаркаMozilla Firefox🡆 More