Паэзія: форма літаратурнай творчасьці

Паэзія (ад грэцкай «ποίησις», паэзыс — «стварэньне») — галіна мастацкай літаратуры, творы якой ствараюцца звычайна ў вершаванай форме.

Адсюль, паэзія можа выражацца як у асобных вершах, гэтак і паўставаць у кампазыцыі зь іншымі відамі мастацтва: у гімнах, песьнях, драматычных творах і вершаванай прозе. Паэзію ва ўсіх яе праявах публікуюць у розных спэцыялізаваных часопісах, зборах паэзіі і гэтак далей. Адным з найбольш сустракаемых жанраў зьяўляецца лірыка.

Паэзія: форма літаратурнай творчасьці
Фрэска Рафаэля «Парнас», на якой намаляваны знакамітыя паэты разам зь дзевяцьцю музамі.

Дадатковай мерай прамовы зьяўляецца верш (вершаваны радок), а таксама рыфмы, мэтар і іншыя. Нярэдка слова паэзія ўжываецца ў мэтафарычным сэнсе, азначаючы вытанчанасьць выкладу або прыгажосьць адлюстраванага, і ў гэтым сэнсе паэтычным можа быць названы асабліва празаічны тэкст; каб пазьбегнуць блытаніны ў навуковай літаратуры існуе таму тэндэнцыя пазьбягаць словы паэзія і казаць выключна пра вершы (вершах), аднак і такое словаўжываньне ня вольна ад недахопаў, паколькі асноўнае значэньне тэрміну «верш» — асобны вершаваны радок.

Паэзія выкарыстоўвае формы, каб прапанаваць дыфэрэнцыраванае тлумачэньне словаў альбо каб выклікаць эмацыянальныя ўзрушэньні чытачоў. Такія інструмэнты, як то асананс, алітэрацыя, онаматапэя і рытм, часам выкарыстоўваюцца для дасягненьня музычных эфэктаў. Выкарыстаньне многазначнасьці, сымбалічнасьці, іроніі і іншых стылістычных элемэнтаў паэтычнай дыкцыі часта пакідае верш адкрытым для шматлікіх інтэрпрэтацыяў. Іншыя маляўнічыя фігуры, як то мэтафара, параўнаньне і мэтанімія, ствараюць рэзананс паміж рознымі вобразамі і напластаваньне сэнсаў паміж імі, што ўтварае раней не ўспрыманыя сувязі. Роднасныя формы рэзанансу могуць паўставаць паміж асобнымі вершамі ў рыфмах альбо рытме.

Некаторыя тыпы паэзіі характэрныя для пэўных культур і жанраў і маюць пэўныя асаблівасьці ў залежнасьці ад мовы, на якой піша паэт. Чытачы, якія прызвычаіліся атаясамляць паэзію з Дантэ, Гётэ, Міцкевічам і Румі, могуць думаць пра паэзію як пра напісаны твор у радках на аснове рыфмы і рэгулярнага мэтра. Аднак ёсьць такія традыцыі, як то біблейская паэзія, якія выкарыстоўваюць іншыя сродкі для стварэньня рытму і мілагучнасьці. Шмат што ў сучаснай паэзіі адлюстроўвае крытыку паэтычнай традыцыі, гуляючы і выпрабоўваючы, між іншым, сам прынцып мілагучнасьці, часам увогуле адмаўляючыся ад рыфмы ці зададзеных рытмаў. У сучасным больш глябалізаваным сьвеце паэты часта прыстасоўваюць формы, стылі і прыёмы з розных культураў і моваў.

У сучаснай культуры пад паэзіяй звычайна разумеюць від мастацтва, забываючы, што і ў цяперашнім паўсядзённым жыцьці досыць тэкстаў паэтычных, але не мастацкіх (напрыклад, рэклямныя). Гістарычна ж вершаванымі маглі быць тэксты любога зьместу, у тым ліку навуковыя і мэдычныя трактаты. Мэтазгоднасьць ужываньня гэтых тэкстаў у вершаванай форме была зьвязана з тым, што такім чынам тэкст дыстанцаваўся ад штодзённых прамоваў, азначаўся як найбольш важны і значны.

У 1999 годзе пастановай трыццатай сэсіяй ЮНЭСКО быў устаноўлены Сусьветны дзень паэзіі, які адзначаецца штогод з 2000 году, 21 сакавіка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грэцкая моваГімнДрамаЛірыкаЛітаратураПесьня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГедзімінавічыГалоўная старонкаАнатоль Вялюгін1923ЎэйлзУкраінаУніфікаваная назва рэсурсуЯндаВартавыя ісламскай рэвалюцыіДаўгерд (імя)Арцём АрашонакБука (імя)Кузьма ЧорныLoitumaЛістападНаркамаўкаВасіль БыкаўЛявон ВольскіСадаводчае таварыстваБудынакСусьветнае павуціньнеГінкга двухлопасьцевыВялікі шаўковы шлях1891Memento moriКастусь КаліноўскіДзед ТалашСемівалокіСказГрэбляАфтальмалёгіяПадвойнае пранікненьнеТрыбуна працыЛіндаСпакусьнікіПастава 69ВікіСаўгутПалешукіСавушкін прадуктМаксім БагдановічДзіцячая парнаграфіяТэхналёгіяБесьпілётнікІнжынэрная справаБелы вершСяргей ДарожныМустафа Кемаль АтатуркМадэль OSIБірылаЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеНізкі РынакКнураКонрадЮры ГумянюкСамілаСорга двухколернаеНіна МацяшЗбожжаСьпіс гарадоў БеларусіМенскі мэтрапалітэнВыказьнікГражына (паэма)ДыплёмЛацінкаТадэвуш КасьцюшкаВольга ЧамаданаваЧарнобыльская катастрофа1951КрэдытВейшнорыяПрыметнікФундацыя «Вікімэдыя»Ґ🡆 More