Вера Бурлак

Ве́ра Бурлак (Вера Жы́буль, нар.

2 красавіка 1977) — беларуская паэтка, перакладніца, літаратуразнаўца.

Вера Бурлак
Вера Бурлак
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вера Юр’еўна
Псэўданімы Джэці
Нарадзілася 2 красавіка 1977(1977-04-02) (47 гадоў)
Сужэнец Віктар Жыбуль
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці выкладчыца, перакладчыца
Кірунак постмадэрнізм
Жанр верш, пераклад
Мова украінская мова і беларуская мова
Дэбют 2001
Прэміі Узнагарода інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіСвет» (2010)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філялягічны факультэт БДУ (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў БДУ. З 1997 зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу «Вясковыя могілкі».

Вера Бурлак  Вонкавыя відэафайлы
Вера Бурлак  Фядута ўручае прэмію Веры Бурлак. «ПрайдзіСвет»

Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001. Аўтарка некалькіх самвыдавецкіх зборнікаў, кнігі вершаў «За здаровы лад жыцьця» (2003). Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію «Детская поэзия Серебряного века: Модернизм» (2004). Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі й прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моў. У 2010 годзе скончыла пераклад твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса». Творы Веры Бурлак перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую й мову эспэранта.

Выступае як аўтарка й выканаўца ўласных песьняў, як вакалістка й інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурту «Засралі казарму». Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі «Рацыянальная дыета». Грае ў пастаноўках тэатра «Цуд» Ільлі Зданевіча ў п’есах «Янка Крулянбанскі», «Падарожжа ў пекла».

Удзельнічала ў міжнародных праектах «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расея, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Менск, 2006, 2007), «Дні беларускай і швэдзкай паэзіі(ru)» (Менск-Горадня-Пінск, 2007), «Месяц аўтарскага чытаньня» (Брно, 2007) і інш.

Творы

  • 2003 — «За здаровы лад жыцьця», вершы
  • 2008 — «Забі ў сабе Сакрата!», вершы

Пераклады

Вера Бурлак  Вонкавыя відэафайлы
Вера Бурлак  Вера Бурлак на Дні ўсіх перакладчыкаў «ПрайдзіСвет»
  • 2009 — Мантэгю Родз Джэймз «Студня Стогнаў»
  • 2009 — Ёсіф Бродзкі «Калядная зорка», «Уцёкі ў Эгіпет (ІІ)»
  • 2010 — Льюіс Кэрал «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» (Lewis Carroll «Alice’s Adventures in Wonderland» (1865))

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вера Бурлак БіяграфіяВера Бурлак ТворыВера Бурлак ПеракладыВера Бурлак КрыніцыВера Бурлак Вонкавыя спасылкіВера Бурлак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Слова пра паход ІгараўПаўночна-Заходні край2013Жыды ў БеларусіІван ЧыгрынаўГарбата1985.mwМацуо Басё733Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьІнструкцыя па трансьлітарацыіМарозіваАксытанская мова1861СмаленскСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРуднае (Гомельская вобласьць).boТралейбусКлеапатраУкраінізмГорадня7Гендрута.sv.lyКрумкачМужчына зьверхуЖалейка (зборнік)Рымскія лічбыБабёрАпавядальны сказ.ecВалеры Антоні ЎрублеўскіЭкспрэсіянізмМансароВячаслаў АдамчыкДанія.mgАпалёнТува.cvВялікае Княства Літоўскае1955Анатоль Сыс.iqХрыстос прызямліўся ў Гародні.amЦмокW1926Казаская абсцэнная лексыка.cnЭрнэст РэзэрфордСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВольныя матэрыялыЦарква7-ZipЁсіф Сталін2005.glБеларускі арабскі альфабэтГенэральная акруга Беларусь.ai.shЭканамэтрыка.pnАнвіль Улацлавак1897Black SabbathАнгельская моваМарыюпальМарк Шагал🡆 More