Ёсіф Бродзкі: расейска-амэрыканскі паэт

Ёсіф Алякса́ндравіч Бро́дзкі (па-расейску: Иосиф Александрович Бродский; 24 траўня 1940, Ленінград — 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — выбітны савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году, паэт-ляўрэат ЗША ў 1991—1992 гадох.

Меў вялізарную папулярнасьць сярод ленінградзкае інтэлігенцыі.

Ёсіф Бродзкі
Иосиф Бродский
Ёсіф Бродзкі: Біяграфія, Творчасьць, Пераклады на беларускую
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Иосиф Александрович Бродский
Нарадзіўся 24 траўня 1940
Ленінград, СССР
Памёр 28 студзеня 1996 (55 гадоў)
Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны
Сужэнец Марыя Садзані[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, драматург
Гады творчасьці 1956—1996
Кірунак постмадэрнізм
Жанр паэзія
Мова расейская
Прэміі Ёсіф Бродзкі: Біяграфія, Творчасьць, Пераклады на беларускую Нобэлеўская прэмія (1987)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Бацькі Бродзкага былі габрэямі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у моргу, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць гадоў прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 годзе быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У СССР больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ў сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).

Творчасьць

Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950-х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Чатыры паэмы Бродзкага былі апублікаваныя ў Ленінградзкіх анталёгіях у 1966 і 1967 гг. Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ва ўнівэрсытэтах.

У 1986 годзе ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less Than One» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшым літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 годзе Бродзкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін гораду Санкт-Пецярбургу.

Пераклады на беларускую

Бродзкага перакладалі Алесь Чобат, Вадзім Болбас, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч, Алеся Алейнік.

У кастрычніку 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў экстрэмісцкім беларускамоўнае выданьне «Баляды пра маленькi буксыр».

  • Бродскі, І. Калядная зорка / Перакл. А. Хадановіча // Наша ніва. — 2004. — № 48.
  • Бродскі, І. Туга і спакой. Раньнія вершы / Пераклады і прадмова В. Болбаса. — Гомель, 2015. — 100 с.
  • Бродскі, І. А. Балада пра маленькі буксір / Іосіф Бродскі ; пер. з рус. Алесі Алейнік. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2022. — 40 с. : іл.  ISBN 978-985-7283-05-7.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ёсіф Бродзкі БіяграфіяЁсіф Бродзкі ТворчасьцьЁсіф Бродзкі Пераклады на беларускуюЁсіф Бродзкі КрыніцыЁсіф Бродзкі ЛітаратураЁсіф Бродзкі Вонкавыя спасылкіЁсіф БродзкіЗлучаныя Штаты АмэрыкіНобэлеўская прэміяНью-ЁркРасейская моваСанкт-ПецярбургСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПорнгабШыізмНіл ГілевічДваранстваБеларускі арабскі альфабэтПарнаграфія ў БеларусіМакс ШчурВікіцытатнікВасіль ЗуёнакАлеся (часопіс)Царкоўнаславянская моваПершая ПрачыстаяБавоўна15891919Сьвяты СаваЗлучаныя Штаты АмэрыкіАлесь ГарунСакавікНовая эканамічная палітыкаІван МележАгар (імя)GoogleЛусаільАглядРасейская акупацыя БеларусіБярозаўскі раёнГісторыя МаладэчнаТыпаграфікаЕрусалімРодныя гоні (1927)1632ЛетуваМарына ВасілеўскаяАркадзь КуляшоўТэхналёгіяСьвінка ПэпаАляксей ПысінІзраільМіхась СтральцоўАла (мужчынскае імя)УкраінцыHromadske.TVАдлігаМостЛірыкаВалошкаАўстраліяЯнка СіпакоўПошукавая аптымізацыяМінэт1497Людзі на балоце (раман)КрумкачРужанецПавал МіськоШвэрынскі замакГрыгарыянскі каляндарБука (імя)Усяслаў ЧарадзейЗнак рашоткі (актаторп)16 красавікаПубліцыстыкаВікікрыніцыАбратГердаЖыгімонт КейстутавічУкраінская моваАзэрбайджанская моваВетразь🡆 More