Ве́ра Бурлак (Вера Жы́буль, нар.
2 красавіка 1977) — беларуская паэтка, перакладніца, літаратуразнаўца.
Вера Бурлак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Вера Юр’еўна |
Псэўданімы | Джэці |
Нарадзілася | 2 красавіка 1977 (47 гадоў) |
Сужэнец | Віктар Жыбуль |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | выкладчыца, перакладчыца |
Кірунак | постмадэрнізм |
Жанр | верш, пераклад |
Мова | украінская мова і беларуская мова |
Дэбют | 2001 |
Прэміі | Узнагарода інтэрнэт-часопісу «ПрайдзіСвет» (2010) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філялягічны факультэт БДУ (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў БДУ. З 1997 зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу «Вясковыя могілкі».
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Фядута ўручае прэмію Веры Бурлак. «ПрайдзіСвет» |
Вершы піша з дашкольных гадоў, актыўна друкавацца пачала ў 2001. Аўтарка некалькіх самвыдавецкіх зборнікаў, кнігі вершаў «За здаровы лад жыцьця» (2003). Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію «Детская поэзия Серебряного века: Модернизм» (2004). Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі й прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моў. У 2010 годзе скончыла пераклад твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса». Творы Веры Бурлак перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую й мову эспэранта.
Выступае як аўтарка й выканаўца ўласных песьняў, як вакалістка й інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурту «Засралі казарму». Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі «Рацыянальная дыета». Грае ў пастаноўках тэатра «Цуд» Ільлі Зданевіча ў п’есах «Янка Крулянбанскі», «Падарожжа ў пекла».
Удзельнічала ў міжнародных праектах «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расея, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Менск, 2006, 2007), «Дні беларускай і швэдзкай паэзіі(ru)» (Менск-Горадня-Пінск, 2007), «Месяц аўтарскага чытаньня» (Брно, 2007) і інш.
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Вера Бурлак на Дні ўсіх перакладчыкаў «ПрайдзіСвет» |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вера Бурлак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.