Гедрэ Казлаўскайце

Гéдрэ Казлаўска́йце (па-летувіску: Giedrė Kazlauskaitė; 21 сакавіка 1980, Кейданы, Летувіская ССР) — летувіская паэтка, эсэістка.

Галоўная рэдактарка літаратурнага двухтыднёвіка Šiaurės Atėnai (Паўночныя Атэны).

Гедрэ Казлаўскайце
Giedrė Kazlauskaitė
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1980
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 2001 - сёньня
Значныя творы „Heterų dainos“, „Meninos“

Жыцьцяпіс

Навучылася ў Нацыянальнай школе мастацтваў імя Чурлёніса, але ня скончыла яе. У 2004 годзе скончыла Віленскі ўнівэрсытэт і атрымала ступень бакаляўра летувіскае філялёгіі. У 2007 годзе атрымала ступень магістаркі летувіскай літаратуры. Навучалася ў дактарантуры Інстытуту летувіскай літаратуры і фальклёру. Працавала у кнігарні, супрацоўнічала з часопісамі для дзяцей і моладзі, а таксама пісала літаратурную крытыку ў розных СМІ.

Творчасьць

Творчую кар’еру пачала у 2001 годзе. З 2011 г. — сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Летувы. Творы перакладзеныя на ангельскую, францускую, польскую і беларускую мовы. У 2000 годзе перамагла ў конкурсе дэбютаў «Вясна паэзіі». Ейная першая кніга прозы «Бывай, школа!» (Sudie, mokykla!) выйшла ў 2001 годзе. За паэтычны зборнік «Песьні гетэраў» (Heterų dainos) атрымала званьне найлепшай маладой паэткі 2009 году. З 2010 працуе ў газэце «Паўночныя Атэны» (Šiaurės Atėnai). Па-беларуску вершы паэткі друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» у 2015 годзе. Пазьней у перакладзе Ў. Гарбацкага творы Г. Казлаўскайце публікаваліся ў часопісе «ПрайдзіСвет», №21.

У цяперашні час Г. Казлаўскайце — адна з самых яркіх і ўплывовых фігураў у летувіскай паэзіі. Паэтка адрозьніваецца адкрытасьцю, сьмеласьцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камэдыі жанчыны. Часам вершы вельмі інтымныя і лесьбаэратычныя. У апошнім зборніку «Gintaro kambarys» (Бурштынавы пакой, 2018) дасьледуюцца адносіны з бацькам — вершы аўтабіяграфічныя, сымбалічныя і мэтафізічныя. Назва кнігі неадназначная: бурштынавы пакой — гэта і пакой бацькі паэткі, які выступае ў ролі пэрсанажа некалькіх вершаў, і бурштынавы пакой, створаны для караля Фрыдрыха I падчас Другой сусьветнай вайны, і кабінэт псыхатэрапіі, і папулярная казка пра падводны палац Юраце.

Сьпіс твораў

  • Sudie, mokykla: dvi apysakos. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2001.
  • Heterų dainos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2008.
  • Postilės (su J. Sasnausku): evangelijų komentarai. — Vilnius: Tyto alba, 2009.
  • Meninos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2014.
  • Singerstraum: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2016.
  • Gintaro kambarys: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2018.

Крыніцы

Беларускія пераклады

Tags:

Гедрэ Казлаўскайце ЖыцьцяпісГедрэ Казлаўскайце ТворчасьцьГедрэ Казлаўскайце Сьпіс твораўГедрэ Казлаўскайце КрыніцыГедрэ Казлаўскайце Беларускія перакладыГедрэ КазлаўскайцеКейданыЛетувіская ССРЛетувіская моваПаэткаЭсэіст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Інданэзійская рупіяКамуністычная партыя Савецкага СаюзуПадуанскі ўнівэрсытэтГустаў IIIХабарВікіманіяПерапіс насельніцтва ЗШАЛязо ОкамаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыШатляндыяТурандотЭвэр БанэгаДжанлюіджы БуфонВялікае Княства ЛітоўскаеГальшаныЧорны замак АльшанскіРэчыца (Столінскі раён)Ганцавіцкі раёнХрыстафор КалюмбУладзімер ПуцінПётар ЛысенкаРасейская ВікіпэдыяВікісховішчаМіхась ЧаротIPhoneІрляндзкая моваЮры КрываручкаАкіянКалаўротПэдагогРасейская моваЧэрвеньВартан ГунанянАкраВацлаў ІваноўскіАдам НарушэвічІркуцкая вобласьцьМіхаіл Гарбачоў1xbetISSNФранцуская моваБеларуская ССРДашкаўкаГербІнданэзійская моваМікіта НайдзёнаўАб’яднаныя Арабскія ЭміратыСэрбская моваБэрнгард РыманВаршаваMicrosoft WindowsСярэднявеччаІван ШамякінГрыгарыянскі каляндарКарэйская вайна25 сакавіка1802ІксвідэаАрмэніяАліваАдэльбэрт фон ШамісаЧалавекЛеў XЧырвоны колерЯкуб КоласКартузыКалі-юга1993АстраноміяМікалай АладаўФіліп II (кароль Гішпаніі)🡆 More