Сэрбская Мова: паўднёваславянская мова

Сэ́рбская мо́ва (српски језик/srpski jezik) — адна з паўднёваславянскіх моваў.

Распаўсюджаная ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, а таксама ў ЗША ды Аўстраліі. Да 90-х гадоў XX стагодзьдзя сэрбская мова (разам з харвацкай) зьяўлялася адным з варыянтаў сэрбскахарвацкай.

Сэрбская
српски језик, srpski jezik
Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад
Ужываецца ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў больш за 12 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Паўднёваславянскія
    Сэрбская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, на Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі
Рэгулюецца Кіраваньне па стандартызацыі сэрбскай мовы
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо сэрбскі кірылічны альфабэт і гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 sr
ISO 639-2(Б) scc
ISO 639-2(Т) scc
ISO 639-3 srp
SIL scc
Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад
Сэрбская мова (2006)

Асаблівасьці

Мове ўласьцівыя доўгія і кароткія галосныя ды танічны (музычны) націск, што адрозьнівае яе ад іншых славянскіх моваў. Існуе складаўтваральны санант [r].

Назоўнікі, прыметнікі і займеньнікі зьмяняюцца па склонах.

Дзеяслоў мае дасканалую сыстэму спражэньня: чатыры шэрагі простых ды складаных формаў мінулага часу, два шэрагі формаў будучага часу. Інфінітыў можа замяняць канструкцыя з злучнікам «да» і формай цяперашняга часу.

Гісторыя

Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад 
«Міраслаўлева евангеле», рукапіс (1192 г.)

Літаратурная мова (сэрбскахарвацкая) была створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя на аснове штокаўскіх гаворак. У яе фармаваньні выбітную роль адыграў Вук Караджыч, які рэфармаваў правапіс і выдаў слоўнік сэрбскае мовы (першае выданьне — 1818). Аб’яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў дало вялікую варыятыўнасьць літаратурнай мовы як у лексыцы, так у фанэтыцы і марфалёгіі. Артаэпічная норма вымаўленьня — падвоеная: на месцы старога «яця» (Ѣ) дапускаецца вымова [e] (збольшага ў Сэрбіі) або [je] (збольшага ў Чарнагорыі), што адпаведна называецца э'каўскай і ’іекаўскай нормамі.

Старажытнейшыя пісьмовыя помнікі датуюцца XII стагодзьдзем: Грамата Куліна, напісаная кірыліцай 1189 г. і Міраслаўлева эвангельле (1192 г.). У сучаснай мове выкарыстоўваецца як лацінскі альфабэт (у Харватыі, Босьніі і Чарнагорыі) так і кірыліца (збольшага ў Сэрбіі, Босьніі і паўночных раёнах Чарнагорыі).

Альфабэт

  • Кірыліца (альбо азбука): А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
  • Лацінка (альбо abeceda): A B C Č Ć D Dž Đ E F G H I J K L Lj M N Nj O P R S Š T U V Z Ž

Прыклад

«Тамо далеко» (народная песьня)

    Тамо далеко, далеко од мора,
    Тамо је село моје, тамо је Србија
    Тамо је село моје, тамо је Србија
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
    Тамо далеко, где цвета лимун жут,
    Тамо је српској војсци једини био пут
    Тамо је српској војсци једини био пут
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
    Тамо далеко где цвета бели крин,
    Тамо су животе дали заједно отац и син
    Тамо су животе дали заједно отац и син
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад  Сэрбская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сэрбская Мова АсаблівасьціСэрбская Мова ГісторыяСэрбская Мова ПрыкладСэрбская Мова КрыніцыСэрбская Мова Вонкавыя спасылкіСэрбская МоваАўстраліяБосьнія і ГерцагавінаЗШАПаўднёваславянскія мовыПаўночная МакедоніяСэрбскахарвацкая моваСэрбіяХарватыяХарвацкая моваЧарнагорыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонкаЮрась СьвіркаБортніцтва30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Белы вершКрумкачГедбуд.orgКарл Фрыдрых ГаўсАлесь БадакПадвойнае пранікненьнеДрыгавічыЛістападМаксім БагдановічРадыё Вызваленьне16 красавікаАндрусь ГорватМедзьПадатакКойданаўЛідзкі замак15 красавікаЕсьманІталіяБасовішчаСяброўстваГаштольд (імя)12 гадоў рабства (фільм)Мікола МятліцкіДаўгерд (імя)1989Нью-ЁркМазанLoitumaПарнаграфіяЭстоніяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБірылаАнатоль СысВасіль ЖуковічBaskin-RobbinsСпадарISO 4217Тэўтонскі ордэнАнальны сэксЛексычнае значэньнеАфтальмалёгіяЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)БэрсэнВагінальны сэксМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАляксандар СазанкоўНіна МацяшТацяна СапачБеларускі клясычны правапісГісторыя Менску120-я зэнітна-ракетная брыгадаГерб БеларусіМаршы недармаедаўВуліца Янкі Лучыны (Менск)ЧэлесСельская гаспадарка БеларусіГрэцкая моваЖалейка (зборнік)ПакістанУ краіне райскай птушкіЖуавы сьмерці🡆 More