Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ЛССР, або Летувіская ССР) — саюзная рэспубліка на паўночным захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора.
Плошча ЛССР 65,2 тыс. км².
Летувіская ССР Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: па-летувіску: Visų šalių proletarai, vienykitės! Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Летувіскай ССР» | |||||
Афіцыйная мова | расейская, летувіская | ||||
Сталіца | Вільня | ||||
Найбуйнейшы горад | Вільня | ||||
Форма кіраваньня Старшыня ВС ЛССР | савецкая дэмакратыя Юстын Палецкі (1940—1967) Вітаўт Ландбэрг (1990) | ||||
Плошча • агульная | 11 месца ў сьвеце 66,2 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае | 3 689 779 | ||||
Валюта | Савецкі рубель | ||||
Часавы пас | +2 | ||||
Незалежнасьць | 11 сакавіка 1990 |
Назва ў савецкіх беларускамоўных крыніцах мела:
Пазьней пасьля распаду СССР у 1990-я гады слова Літва і Літоўскі пачалі аспрэчваць, бо тая назва не адносілася да назвы зямлі Жамойці. Для назвы краіны была запазычына назва Летува́, а для прыметніка запазычылі слова летуві́скі.
Насельніцтва па стане на 1985 год — 3 570 000 чал., зь іх мяшчан 66%. летувісаў у ЛССР было 2 712 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, палякі, беларусы і інш.
Летувіская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 44 раёнаў. ЛССР мела 92 местаў, 22 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
Сталіца Летувіскае ССР — Вільня.
Летувіская ССР мела раўнінную паверхню, на захадзе і ўсходзе — халмы. Надвор’е прыморскае на захадзе і паступова на ўсход станавілася зямным. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — –5 градусаў, ліпеня — 17 градусаў. Ападкаў да 630 мм у год.
Асноўная рака — Нёман, суднаходны. Мноства азёраў.
Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.
Лясы мяшаныя і займалі больш за 1/4 зямлі ЛССР. Запаведнікі: Летувіскі народны сад.
У чэрвені 1940 году ўрад Летувіскай Рэспублікі быў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Летувіскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, а ў той жа дзень Эстонія стала Эстонскаю ССР. З 3 жніўня 1940 году ЛССР у складзе СССР.
У чэрвені 1941 году землі ЛССР былі захопленыя немцамі.
З чэрвеня 1944 па студзень 1945 гадоў савецкае войска выбіла немцаў з усіх земляў ЛССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.
Летувіская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
Камуністычная партыя Летувы (коратка КПЛ) пачынае сваю дзейнасьць у 1918 годзе.
На 1 студзеня 1986 году КПЛ мела 189 834 членаў і 7 440 кандыдатаў членаў партыі. 1 904 200 членаў рабочых саюзаў, 518 119 членаў камсамолу.
Пад уладаю бальшавікоў ЛССР пераўтварылася зь сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЛССР перавысіў 1940-ы год у 70 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:
Меліся вытворчасьць нафтахімічная пераапрацоўка ў Мажэйках. Існавала машынабудаваньне (станкабудаваньне, прыборабудаваньне), электронная тэхніка, суднабудаваньне (Клайпэда, Коўна, Вільня і інш.). Была хімічная галіна прамысловасьці (серны квас, угнаеньні, хімічнае валакно, лекі і інш.). Існавала вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і лёгкая прамысловасьць (трыкатаж, баваўняна-папяровая і інш.), хімічнага валакна, лякавая і хіміка-лекавыя галіны, побытавая хімія. Была разьвітая папяровая, дзераваапрацоўчая, лёгкая прамысловасьць і вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Галоўная галіны харчовае прамысловасьці:
Мастацкая самадзейнасьць ў ЛССР была прадстаўленая вырабамі з скуры, бурштыну, разьба па дзераву, вышываньне.
Вытворчасьць электраэнэргіі (на 1984 год) 16,9 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Летувіская ГРЭС, Ковенская ГЭС. Была Ігналінская АЭС.
Вальная вытворчасьць Летувіскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка ЛССР мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю, мясную сьвінагадоўлю і птушкагадоўлю. ЛССР мела добрае жніво ільна, цукровых буракоў, бульбы, агародніцы. У 1984 годзе было 737 калгасаў і 311 саўгасаў. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны (лён, цукровы бурак).
Пагалоўе буйнога рагатага скату было па стане на 1 студзеня 1985 году 2 500, сьвіньняў 2 706 галоў. У ЛССР было пчалярства, авечкагадоўля, зьверагадоўля. Была добрая й вялікая рыбалоўная галіна прамысловасьці ў месьце Клайпэда.
Летувіская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 2,01 тыс. км, а для караблёў — 628 км (1984) унутраных рэкаў1.
Суднаходзтва мелася па Нёмане. Марская прыстань — Клайпеда, мела міжнароднае значэньне.
У 1984 годзе ЛССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 806 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 12 ВНУ было 65,3 тыс. послухаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 61,1 тыс. послухаў.
У ЛССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1941 годзе.
Было 11 тэатраў.
На 10 000 насельнікаў ЛССР было 42,4 лекараў.
Курортамі былі: Друскенікі, Паланга і інш.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.