Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка

Латві́йская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка (па-латыску: Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэньне ў форме сацыялістычнае рэспублікі, утворанае падчас вайны за незалежнасьць Латвіі і якое існавала на тэрыторыі сучаснае Латвіі.

Абвешчаная 17 сьнежня 1918 году пры палітычнай, эканамічнай і вайсковай падтрымцы рэжыму Ўладзімера Леніна ў Расеі. Кіраўніком ураду зьяўляўся пісьменьнік, юрыст і адзін з арганізатараў Камуністычнае партыі Латвіі Пэтэрыс Стучка.

Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
лат. Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika
Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
 
Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
 
Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
19181920 Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
Сьцяг Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Герб Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Internacionāle»
Месцазнаходжаньне Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Афіцыйная мова латыская, расейская, рэгіянальныя мовы
Сталіца Рыга (да 22 траўня 1919),
Рэжыца,
Дзьвінск
Форма кіраваньня
Старшыня ўраду
Сацыялістычная рэспубліка
Пэтэрыс Стучка
Незалежнасьць
— абвешчаная
— ліквідаваная

17 сьнежня 1918
13 студзеня 1920
Гісторыя Латвіі
Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка

Утварэньне

24 сьнежня 1917 году ў горадзе Валка Выканаўчы камітэт Савету працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі прыняў дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі, у выніку чаго была ўтворанае дзяржаўнае ўтварэньне, вядомае як Рэспубліка Іскалату. Старшынём ураду быў прызначаны Фрыцыс Розіньш. Улада рэспублікі распаўсюджвалася на рэгіёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі, аднак у пачатку наступнага году нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснае Латвіі.

Пасьля падпісаньня 3 сакавіка 1918 году Берасьцейскага міру, паводле якога замацоўвалася адпадзеньне ад Расеі Балтыі, курляндзкі (поўдзень Латвіі) і ліфляндзкі (поўнач Латвіі без Латгаліі) соймы мясцовай арыстакратыі нямецкага паходжаньня 8 і 12 сакавіка адпаведна абвясьцілі ўтварэньне Курляндзкага й Лівонскага герцагстваў на тэрыторыях Курляндзкай, Ліфляндзкай і Эстляндзкай губэрняў. Нямецкае камандаваньне Обэр-Осту прапаноўвала аб’яднаць гэтыя ўтварэньні ў асабістай уніі з Прусіяй, разьлічваючы на дапамогу мясцовых немцаў. Увосень 1918 году новае герцагства было прызнанае нямецкім імпэратарам. Неўзабаве, 9 лістапада 1918 году ў Нямеччыне адбылася рэвалюцыя і была абвешчаная рэспубліка. Новае кіраўніцтва аддало загад пра вывад нямецкіх войскаў з Балтыі і герцагства спыніла сваё існаваньне.

У той жа час 18 лістапада 1918 году Народнай радай на чале з Карлісам Улманісам і Янісам Чакстэ, якія прадстаўлялі шэраг латвійскіх партыяў і арганізацыяў, грунтуючыся на раней прынятых рэзалюцыях, была абвешчаная незалежная Латвійская Рэспубліка. Гэты дзень лічыцца Днём Незалежнасьці ў сучаснай Латвіі. 7 сьнежня немцы афіцыйна перадалі свае паўнамоцтвы новаму ўраду на чале з Улманісам.

17 сьнежня гэтага ж году выйшаў маніфэст Часовага працоўна-сялянскага ўраду Латвіі, лідэрам якога быў Пэтэрыс Стучка. Гэтым маніфэстам аб’яўлялася ўстанаўленьне савецкае формы ўлады. Узброеныя сілы Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі, якія складаліся з чальцоў г.зв. Латыскіх стралкоў ды іншых частак Чырвонай арміі, здолелі хутка захапіць большую частку тэрыторыі сучаснае Латвіі, пакінуўшы пад кантролем часовага ўраду на чале з Карлісам Улманісам невялікі фрагмэнт тэрыторыі вакол гораду Ліепая, што на паўднёвым захадзе краіны. 3 студзеня была занятая Рыга, 13 студзеня ў Рызе адбылося абвяшчэньне Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі.

22 сьнежня 1918 году Ўладзімер Ленін падпісаў «Дэкрэт Савету Народных Камісараў пра прызнаньне незалежнасьці Латвійскае Савецкае Рэспублікі Латвіі», паводле якога абвяшчалася, у прыватнасьці, даручэньне вайсковым і грамадзянскім уладам Расеі дапамагаць савецкаму ўраду Латвіі ў авалоданьні ўсёй тэрыторыяй краіны. У савецкай гістарыяграфіі гэтая дата лічылася пачаткам латвійскае дзяржаўнасьці, яна ж працягвае лічыцца падобнай датай і ў гістарыяграфіі сучаснае Расеі.

Палітыка

Урад Стучкі працягнуў ажыцьцяўленьне камуністычных рэформаў і палітыкі, распачатых пры ліквідаваным раней урадзе г.зв. Іскалату. Некаторыя рэформы, такія як экспрапрыяцыя ўласнасьці «буржуазіі» (то бок, сярэдняй і вышэйшае клясаў), напачатку мелі папулярнасьць серад насельніцтва краіны. Разам з гэтым, урад Стучкі прыняў рашэньне пра нацыяналізацыю сельскагаспадарчых надзелаў, што прывяло да незадавальненьня ўрадам ЛССР серад сялянаў і цяжкіх эканамічных наступстваў у гарадох. Гэта прываяло, у сваю чаргу, да адмовы сялянаў у пастаўкі прадуктаў харчаваньня на ўрадавых умовах, праз што недахоп харчу ў гарадох стаў крытычным. У мескай мясцовасьці пачаўся голад, урад пачаў тэрор па мескіх і сельскіх раёнах у пошуках контрарэвалюцыянэраў, якія нібыта былі вінаватыя ў праліках ураду. Серад падобных захадаў адзначылася, у прыватнасьці, існаваньне рэвалюцыйных трыбуналаў.

Ліквідацыя

Вясною 1919 году ўрад Улманіса атрымаў падтрымку нямецкіх фармаваньняў Фрайкору і здолеў аднавіць кантроль над страчанымі тэрыторыямі. 22 траўня гэтага ж году войскі ўраду Латвійскае Рэспублікі ўзялі пад кантроль Рыгу, у выніку чаго сілы ЛССР былі адкінутыя на ўсход краіны ў Латгалію, якая потым у пачатку 1920 году была адваяваная сумесным латвійска-польскім наступам. У выніку гэтага наступу былі ўзятыя Дзьвінск і Рэжыца, з прычыны чаго ЛССР спыніла сваё існаваньне.

11 жніўня 1920 году ўрад Латвійскае Рэспублікі падпісаў з РСФСР Мірную дамову між Расеяй і Латвіяй, такім чынам Расея прызнала незалежнасьць Латвіі і прызнала ўрад Латвійскае Рэспублікі ў якасьці яе паўнапраўнага палітычнага прадстаўніка. Разам з гэтым, у дамове падкрэсьлівалася адсутнасьць якіх-небудзь прэтэнзіяў датычна латвійскага народу й зямлі.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка УтварэньнеЛатвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка ПалітыкаЛатвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка ЛіквідацыяЛатвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка КрыніцыЛатвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка ЛітаратураЛатвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка17 сьнежня1918Вайна за незалежнасьць ЛатвііЛатвіяЛатыская моваРСФСРУладзімер Ленін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Mozilla FirefoxGMTБлакітная валошкаАрхаізм.neВікіМіжславянская моваІван Чыгрынаў23 красавікаПохва (неадназначнасьць)2008НарвідGoogleЖамойтыУладзімер Аляксеевіч АрлоўДзеяслоўГалоўная старонкаМураўёўкіУкраінаСавушкін прадуктЧарнобыльская катастрофаКазімер ЯгайлавічЛабак (Тэхас)ТожабеларусЖанчына з жанчынайМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваАнатоль ЗэкаўВасіль ІгнаценкаАмсьціслаўБеларуская ВікіпэдыяАнгельская моваСухотыКаханьне без пранікненьняГарадзенская вобласьцьСмаленскСьпіс стагодзьдзяўМіхал Вітушка1955ТумілаБардэльДжоні ДэпПрыродаахоўная тэрыторыяКузьма ЧорныМільянэр з трушчобаўАўтарскае праваСяргей АлейнікПортуКаляндарБабёрЛетувізацыяВітаўтJavaScriptНікатынСаньнікаўКазаньСьвятлана АлексіевічПрыгоды Тома СоераЯўгенія ЯнішчыцКотВіктар КарамазаўУправа КДБ па Віцебскае вобласьціСяброўстваАлесь СавіцкіВаеннапалонныЗямля пад белымі крыламіЛацінкаПрыдатак (мовазнаўства)Дзейнік🡆 More