Рэспубліка: форма кіраваньня дзяржавай

Рэспу́бліка (па-лацінску: res publica, «грамадзкая справа», «рэч паспалітая») — гэта форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой вярхоўная ўлада ажыцьцяўляецца выбарнымі органамі, абранымі насельніцтвам (але не заўсёды) на пэўны тэрмін. У цяперашні час з 190 дзяржаваў сьвету больш за 140 зьяўляюцца рэспублікамі.

Базавыя формы кіраваньня
Крыніца ўлады
    Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
    Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя
Форма дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Іншае
рэд · пр · разм

Рэспубліцы ўласьцівыя наступныя прыкметы:

  • Існаваньне аднаасобнага і калегіяльнага кіраўніка дзяржавы — прэзыдэнта і парлямэнту. Парлямэнт уяўляе заканадаўчую ўладу. Задача прэзыдэнта — узначальваць выканаўчую ўладу, але гэта характэрна не для ўсіх тыпаў рэспублік.
  • Выбарнасьць на пэўны тэрмін главы дзяржавы і іншых вярхоўных органаў дзяржаўнай улады. Так, прэзыдэнт і парлямэнт павінны абірацца народам на пэўны тэрмін.
  • Юрыдычная адказнасьць главы дзяржавы.
  • У выпадках, прадугледжаных канстытуцыяй, правам выступу ад імя дзяржавы валодае прэзыдэнт.

Клясыфікацыя рэспублік зьвязаная з тым, якім менавіта чынам ажыцьцяўляецца палітычная ўлада, і хто з суб’ектаў дзяржаўна-прававых адносін нададзены вялікай колькасьцю паўнамоцтваў. Або, інакш кажучы, рэспублікі падзяляюцца па трох парамэтрах:

  • як абіраецца парлямэнт,
  • як фармуецца ўрад,
  • які аб’ём правамоцтваў прыналежыць прэзыдэнту.

Гісторыя

Рэспубліка: Гісторыя, Выбары, Тыпы рэспублік 
Мапа Рымскай рэспублікі, адной зь першых рэспублік у сьвеце

Сёньня большасьць краінаў сьвету зьяўляюцца рэспублікамі. Хоць рэспубліка лічыцца шматлікімі сучаснай формай улады і сынонімам дэмакратыі, гэтае хібнае меркаваньне, заснаванае на тым, што гістарычна было больш дзяржаўных утварэньняў з манархічнай формай кіраваньня, дзе ўлада перадаецца па спадчыне.

Першыя рэспублікі паўсталі яшчэ ў антычнасьці (гл. «Атэнская дэмакратыя» і «Рымская рэспубліка». У Сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай Расейскай Фэдэрацыі доўгі час існавалі Наўгародзкая рэспубліка і Пскоўская рэспубліка (але яны былі зьнішчаныя Масковіяй на чале з Іванам Жахлівым). А ў Эўропе больш за тысячагодзьдзе існавала Вэнэцыянская рэспубліка. А створаная ў 301 годзе рэспубліка Сан-Марына існуе і ў цяперашні час.

У большасьці сучасных рэспублік кіраўнік дзяржавы (у асноўным, прэзыдэнт) абіраецца ўсеагульным галасаваньнем грамадзян краіны або ўсенародна абраным парлямэнтам. Улада главы дзяржавы таксама абмежаваная ў залежнасьці ад Канстытуцыі — ад даволі самавітых паўнамоцтваў (ЗША, Расея, Францыя) да чыста цырыманіяльна-прадстаўніцкіх функцый (Аўстрыя, Нямеччына, Італія).

У адрозьненьне ад Сярэднявечных рэспублік, у шматлікіх сучасных дэмакратычных дзяржавах абмежаваныя ня толькі тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта, але і сама колькасьць тэрмінаў. Таксама абмежаваная, хоць і ў рознай меры, улада кіраўніка дзяржавы. Права галасу ў рэспубліках маюць усё грамадзяне краіны. Для параўнаньня, у Вэнэцыянскай рэспубліцы дож абіраўся пажыцьцёва і ня ўсімі грамадзянамі, а таксама меў практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Аднак, і ў цяперашні час у некаторых краінах выбары не зьяўляюцца ўсеагульнымі. У ПАР да 1990-х ня мелі права голасу негры і мулаты.

У рэспубліках адменены інстытут дваранства. Усе грамадзяне маюць роўныя правы, аднак, ня ўсе сталыя жыхары, нават народжаныя на тэрыторыі краінаў маюць грамадзянства.

У некаторых рэспубліках ёсьць пажыцьцёвыя сэнатары (Італія, Францыя), але іх месцы не перадаюцца па спадчыне.

Аднак рэспубліка не зьяўляецца сынонімам дэмакратыі. У шматлікіх краінах, афіцыйна рэспубліках, адмяняюцца выбары прэзыдэнта альбо адбываюцца на безальтэрнатыўнай аснове. У той жа час у шматлікіх дзяржавах-манархіях дэмакратычныя інстытуты шырока распаўсюджаныя.

Рэспубліка — самая распаўсюджаная сёньня палітычная форма кіраваньня. Манархія ў некаторых краінах — толькі даніна традыцыі.

Выбары

У лібэральных дэмакратыях прэзыдэнт абіраецца альбо непасрэдна народам, альбо ўскосна, парлямэнтам або сэнатам. Як правіла, пры прэзыдэнцкай і парлямэнцка-прэзыдэнцкай форме кіраваньня прэзыдэнт абіраецца непасрэдна народам ці ўскосна, як гэта робіцца ў Злучаных Штатах Амэрыкі. У гэтай краіне прэзыдэнт афіцыйна абіраецца калегіяй выбарнікаў, абранай дзяржавай з дапамогай прамога галасаваньня выбаршчыкаў. Ускосныя выбары прэзыдэнта праз калегію выбаршчыкаў адпавядаюць канцэпцыі рэспублікі ў якасьці адной з сыстэмаў непрамых выбараў.

Тыпы рэспублік

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэспубліка ГісторыяРэспубліка ВыбарыРэспубліка Тыпы рэспублікРэспубліка Вонкавыя спасылкіРэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПаронімыДубайЛюдміла РублеўскаяМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСяргей ГрахоўскіРабінаВікікрыніцыГрамадзянінАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі1891Вагінальны сэксВікіслоўнікБаркэмп1919Румынская моваТацяна СапачКурыцаМаркёрВільгет1629ІзраільБеларускі клясычны правапісДзень ЗямліАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўСьвятая Рымская імпэрыяПлястмасаРоварПорнгабХалодная вайнаПадгорыцаП’ер Агюст РэнуарЮрась Сьвірка602ВікіГрыгарыянскі каляндарУкраінаЦэнтральная разьведвальная ўправа31 траўняСтэланціс СлаваччыныФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўВіківэрсытэтВілятМультыплікацыяБеларусьСтаніслаў ВалодзькаБялуха (гара)Алесь ЖаўрукМіхась ДаніленкаЛязьбійская парнаграфіяПастава на каленяхЦягнікВойшаПаразытызмАнтон ЛуцкевічРагачоўБэрлінПростыя сказыŠФабіян АбрантовічАдліга12 красавікаЭратычнае мастацтваКомсомольская правдаАлесь ЯкімовічГорадняЕўнаЛічэбнікВасіль Гігевіч🡆 More