Шлях З Варагаў У Грэкі

Шлях з варагаў у грэкі — назва асноўнага міжнароднага гандлёвага шляху Русі, які злучаў Паўночную Русь з Паўднёвай, Прыбалтыку і Скандынавію зь Бізантыяй.

Меў два асноўныя адгалінаваньні, першае — больш кароткае, з Балтыйскага мора ў раку Заходняя Дзьвіна, а зь яе некалькімі варыянтамі волакаў у Дняпро, або Бярэзіну, другі ішоў з Балтыйскага мора па рацэ Нява ў Ладаскае возера, затым па рацэ Волхаў у Ільменскае возера, далей па рацэ Ловаць і адтуль ужо волакам у Дняпро. Шлях з варагаў у грэкі быў зьвязаны зь іншымі воднымі шляхамі Русі — Прыпяцка-Бускім і Заходнедзьвінскім, якія выводзілі у Заходнюю Эўропу, Волскім, які выводзіў у Касьпійскае мора, а таксама з больш дробнымі ўнутранымі шляхамі.

Шлях З Варагаў У Грэкі
Шлях з варагаў у грэкі (фіялетавым колерам)

Упершыню назва сустракаецца ў Аповесьці мінулых гадоў. Шлях паўстаў у канцы IX — пачатку X стагодзьдзяў і быў адным з асноўных фактараў утварэньня Русі. Найвялікшае значэньне меў у X — першай траціне XI стагодзьдзя. Паўднёвую яго частку добра ведалі бізантыйцы, паводле зьвестак Канстантына Барвянароднага (X ст.) крывічы і люнцыяне — славянскія плямёны, увясну сплаўлялі па дробных рэках ў Смаленск, Любеч, Чарнігаў вялікія (на 30—40 чал.) выдзяўбныя чаўны — аднадрэўкі, якія затым сплаўляліся па Дняпры ў Кіеў, дзе іх пераабсталёўвалі, загружалі таварам і адпраўлялі ўніз па Дняпры. Прайшоўшы 7 парогаў (найбуйнейшы Ненасыцецкі абыходзілі волакам), а таксама скалістае і вузкае месца Крарыйскую пераправу (дзе часта рабілі засаду печанегі), купцы спыняліся на выспе Хортыца, затым, усталяваўшы ў Дняпроўскім лімане на чаўнах марскія ветразі, плылі ўздоўж заходняга берага Чорнага мора да Царграду. У другой палове XI—XII стагодзьдзях у сувязі з раздробленасьцю Русі і тым, што ў выніку гэтага нізоўі Дняпра апанавалі качэўнікі, а таксама ў сувязі з узмацьненьнем гандлёвых сувязяў з Заходняй Эўропай шлях з варагаў у грэкі саступіў месца Прыпяцка-Бускаму і Заходнедзьвінскаму.

З поўдня па шляху вазілі: зь Бізантыі — віно, затаўкі, ювэлірныя і шкляныя вырабы, дарагія тканіны, абразы, кнігі, з Кіева — хлеб, розныя рамесныя і мастацкія вырабы, срэбра ў манэтах і іншае, з Валыні — шыфэрныя прасьніцы і іншае. З поўначы па шляху вазілі: са Скандынавіі — некаторыя віды зброі і вырабы мастацкага рамяства, з Паўночнай Русі — лес, футра, мёд, воск, з Прыбалтыйскіх земляў — бурштын.

Крыніцы і заўвагі

Tags:

Балтыйскае мораБярэзінаБізантыйская імпэрыяВолхаўДняпроЗаходняя ДзьвінаКасьпійскае мораЛадаскае возераЛовацьНяваПрыбалтыкаРусьСкандынавіяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АлмазISO 4217ІрляндцыАвантуры майго жыцьцяСьмерць МаргераЭратычнае мастацтваФранцішак АляхновічGoogleПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Сонечная энэргіяНямецка-савецкая вайнаУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЎільям Д’юсбэрыЮрась ШамецькаАдольф ГітлерБэрнардПарнафільмАльтанкаЮрка ЛявонныПарнаграфія ў БеларусіЯсмантМагілёўНазоўнікАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыГаўдРасейская гвардыя20 красавікаЗямляСяржук ДоўгушаўNokia 6131ВусякіНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)ЭротыкаВялікі комтурВайна за незалежнасьць ЛатвііГенадзь КарпенкаПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРХарэйБеларусь (выдавецтва)Рапухі1447ПрыметнікКампутарнае праграмаваньнеУладзімер СьвятаславічЛезьбіянстваСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануГрунвальдзкая бітваЭлектронная поштаРусіфікацыя БеларусіВікісховішчаБеларускі нацыянальны стройВаляр’ян ЯнушкевічНаваградзкае ваяводзтваГазлайтынг1874Студзень21 красавікаCreative Commons640Эміль Гэгле Свэнсэн2005Франк КФААс (імя)Адам Міцкевіч754🡆 More