Савецкая Акупацыя Латвіі

Саве́цкая акупа́цыя Ла́твіі — паняцьце ў гістарыяграфіі, які выкарыстоўваецца Эўрапейскім судом па правох чалавека, урадам Латвійскае Рэспублікі, Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША і органамі ўлады Эўрапейскага Зьвязу для пазначэньня акупацыі міжваеннае Латвіі Савецкім Саюзам, якая адбылася паводле ўмоваў пакту Молатава-Рыбэнтропа, падпісанага між СССР і нацысцкай Нямеччынай у 1939 годзе.

Савецкая Акупацыя Латвіі
Чырвоная армія ў Рызе, 1940 р.
Савецкая Акупацыя Латвіі
Падзеі Другое сусьветнае вайны ў Эўропе, 1940 р.
Гісторыя Латвіі
Савецкая Акупацыя Латвіі

Па нападзе нацысцкае Нямеччыны на Польшчу ў верасьні 1939 году й, такім чынам, пасьля пачатку Другое сусьветнае вайны, Латвія паводле ўмоваў пакту Молатава-Рыбэнтропа ды ягонага сакрэтнага дадатковага пратаколу (жнівень 1939) трапіла ў сфэру ўплыву Савецкага Саюзу.

Падчас палітыкі Перабудовы ў 1989 року савецкае кіраўніцтва выступіла з асуджэньнем гэтага сакрэтнага пратаколу, які стаўся прычынаю акупацыі краінаў Балтыі, у тым ліку й Латвіі. У той час, як Расея да распаду СССР прызнала яго палітыку адным з чыньнікаў страты незалежнасьці Летувы, тое ж самае не было ажыцьцяўлена датычна Латвіі ды Эстоніі, з гэтае прычыны кіраўніцтва Савецкага Саюзу не прызнавала акупацыі гэтых краінаў да самога развалу СССР.

У ліпені 1989 року ў Латвіі актывізаваліся рухі ды працэсы, мэтамі якіх абвяшчалася патрабаваньне аднаўленьня незалежнасьці краіны. Пасьля аднаўленьня сувэрэнітэту краіны ў 1991 годзе, 22 жніўня 1996 року парлямэнт Латвіі прыняў дэклярацыю, згодна зь якою акупацыя Латвіі Савецкім Саюзам кваліфікавалася як «акупацыя» ды «незаконная інкарпарацыя».

Прадмова

Тэрыторыя Латвіі, так і іншых краінаў Балтыі, на працягу блізу сямі стагодзьдзяў аж да пачатку ХХ ст. так ці інакш знаходзілася пад панаваньнем замежных дзяржаваў.

Міжваенны пэрыяд 1918—1939

Пасьля падзеяў рэвалюцыі ў Расеі 1917 року Латвія 18 лістапада 1918 року абвесьціла сваю незалежнасьць.

11 жніўня 1920 року, пасьля латыскае вайны за незалежнасьць між Латвіяй ды Савецкай Расеяй, Расея паводле Артыкула 2 мірнае дамовы з Латвіяй прызнала незалежнасьць краіны. Прыкладна праз паўгод, 26 студзеня 1921 року, незалежнасьць Латвіі была дыпляматычна прызнаная з боку Вярхоўнае Хаўруснае Рады (Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Японія, Бэльгія), падобную пазыцыю выказалі й іншыя тагачасныя дзяржавы.

22 верасьня 1921 року Латвія стала сябрам Лігі Нацыяў, маючы гэты статус да фармальнага роспуску арганізацыі ў 1946 годзе.

5 лютага 1932 року, грунтуючыся на дамове 1920, паміж Латвіяй і СССР была падпісаная дамова аб ненападзе, у якой засталіся ранейшымі базавыя пагадненьні, і якая пры гэтым у наступным сталася асновай для зносінаў між дзьвюма дзяржавамі. 1 верасьня 1939 году, у пачатку Другой Сусьветнай вайны, Латвія заявіла пра свой нэўтралітэт.

Адзначаючы наяўнасьць вызначэньня дыпляматычных зносінаў міжваеннае Латвіі з Савецкім Саюзам паводле адмысловых дамоваў, акрэсьліваецца наступны сьпіс дакумэнтаў, падпісаных ды ратыфікаваных абедзьвюма дзяржавамі.

  • Пакт Келага-Брыяна. Падпісаны 27 жніўня 1928 року, абвяшчаў адмаўленьне ад вайсковага ўмяшальніцтва як сродку вырашэньня нацыянальнае палітыкі.
  • Дамова аб ненападзе. Падпісаная 5 лютага 1932 року паміж Латвіяй ды СССР.
  • Канвэнцыя аб вызначэньні агрэсіі. Падпісаная 3 ліпеня 1933 року. Паводле абавязковае дамовы ўпершыню падавалася вызначэньне тэрміну «агрэсія» ў міжнародных зносінах, гэтая дамова была падпісаная ў савецкай амбасададзе ў Лёндане Савецкім Саюзам і, у прыватнасьці, Латвіяй. Так, напрыклад, Артыкул ІІ падаваў вызначэньні формаў агрэсіі:


Савецкая Акупацыя Латвіі  У якасьці агрэсара вызначаецца краіна, якая першаю зьдзейсьніла адно з ніжэйпазначаных дзеяньняў:
  • Частка другая — уварваньне ўзброеных сіл на тэрыторыю іншае дзяржавы, нават без абвяшчэньня вайны.
  • Частка чацьвертая — марская блякада берагоў або партоў іншае дзяржавы.
Савецкая Акупацыя Латвіі 

Пэрыяд 1939—1940 гадоў

Савецкая Акупацыя Латвіі 
Вячаслаў Молатаў падпісвае нямецка-савецкі пакт аб ненападзе.

Пакт аб ненападзе паміж Нямеччынай ды Савецкім Саюзам

Савецкая Акупацыя Латвіі 
Плян падзелу Ўсходняй Эўропы згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа (зьлева).

Пакт Молатава-Рыбэнтропа, што быў падпісаны 23 жніўня 1939, на думку некаторых гісторыкаў, стаўся шляхам для дасягненьня Савецкім Саюзам і нацысцкай Нямеччынай сваіх тэрытарыяльных інтарэсаў ва Ўсходняй Эўропе. Да пакту прыкладаліся дадатковыя сакрэтныя пратаколы, згодна з умовамі якіх у савецкую сфэру інтарэсаў трапілі Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бэсарабія, а таксама некаторыя іншыя дадатковыя рэгіёны, у сфэру інтарэсаў нацысцкае Нямеччыны — Польшча, Летува, некаторыя іншыя рэгіёны. У Савецкім Саюзе існавала практыка адмаўленьня існаваньня гэтых сакрэтных пратаколаў, аднак 24 сьнежня 1989 року з дапамогаю ўзьдзеяньня балтыйскіх савецкіх рэспублік Зьезд народных дэпутатаў СССР афіцыйна прызнаў гэтыя пагадненьні незаконнымі ды несапраўднымі ад моманту іх падпісаньня.

Польшча

1 верасьня 1939 року нацысцкая Нямеччына ўварвалася ў Польшчу, што сталася пачатакам Другое Сусьветнае вайны. На думку некаторых гісторыкаў, гэтая апэрацыя была ажыцьцяўленая з падтрымкай савецкага кіраўніка Ёсіфа Сталіна. Францыя ды Вялікабрытанія, якія згодна з адпаведнымі дамовамі з Польшчай абавязваліся спрыяць дапамозе датычна Польшчы, накіравалі ў адрас Нямеччыны ноту пратэсту, у якой указвалася патрабаваньне адступленьня сілаў гэтае дзяржавы. Пасьля гэтага, 3 верасьня Вялікабрытанія асобна апублікавала свой ультыматум да Нямеччыны, крыху пазьней такім жа чынам паступіла й кіраўніцтва Францыі. Тым ня менш, нягледзячы на існы на той момант стан вайны зь Нямеччынай, міжхаўрусныя вайсковыя канфэрэнцыі прыйшлі да высновы, што яны ня маюць мажлівасьці аказаць падтрымку на ўсходнім фронце Польшчы. У наступным часе францускае кіраўніцтва выражала просьбу аб недапушчальнасьці бамбаваньня Нямеччыны, што было выклікана перасьцярогамі наконт магчымага сымэтрычнага бамбаваньня Нямеччынай Францыі; выказваліся меркаваньні аб мэтазгоднасьці недапушчальнасьці рашучых дзеяньняў супраць Нямеччыны (гл. «Дзіўная вайна»), што было зьвязана з мажлівасьцю адкрыцьця заходняга фронту з боку Нямеччыны.

Пазьней, 17 верасьня гэтага ж году распачалася савецкая апэрацыя па перацінаньні тагачаснае савецка-польскае мяжы, што тлумачылася з боку савецкага кіраўніцтва як неабходнасьць узяцьця пад абарону беларускага ды ўкраінскага насельніцтва ва ўмовах спыненьня існаваньня польскае дзяржаўнасьці. Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, у той час Ёсіф Сталін прапанаваў Адольфу Гітлеру вызначаныя шляхі для вырашэньня г.зв. «Балтыйскае праблемы». 28 верасьня 1939 году паміж Савецкім Саюзам ды нацысцкай Нямеччынай скончыўся фактычны падзел Польшчы, які быў замацаваны супольнаю дамовай аб мяжы, згодна зь якім паміж дзьвюма краінамі адбыўся абмен Летувы й двух ваяводзтваў Польшчы, у выніку чаго ў абмен на два ваяводзтвы Польшчы Савецкі Саюз атрымаў Летуву. На думку шэрагу гісторыкаў, гэтыя падзеі, а таксама адсутнасьць вайсковай інтэрвэнцыі на ўсходнім фронце з боку дзяржаваў Заходняй Эўропы сталіся фактарамі, якія спрасьцілі для нямецкага ды савецкага кіраўніцтваў дасягненьне сваіх стратэгічных мэтаў у рэгіёне краінаў Балтыі, а таксама, разам зь імі, Латвіі.

Зносіны паміж СССР і краінамі Балтыі ў 1939—1940 гг.

З нагоды шэрагу гістарычных ды геаграфічных фактараў храналёгія акупацыі Латвіі Савецкім Саюзам досыць часта разглядаецца на фоне тагачасных зносінаў між СССР ды краінамі Балтыі ўвогуле.

24 верасьня 1939 року караблі савецкага вайсковага флёту пачалі зьяўляцца ў Эстоніі — распачалося патруляваньне савецкімі бамбавікамі марскіх навакольляў Таліну. 25 верасьня з боку Савецкага Саюзу былі зафіксаваныя парушэньні паветранае прасторы ўсіх трох балтыйскіх краінаў, якія былі выкліканыя выведчымі палётамі савецкай авіяцыі. Разам з гэтым, савецкае кіраўніцтва высунула краінам Балтыі патрабаваньні аб дазволе стварэньня на тэрыторыі гэтых краінаў савецкіх вайсковых базаў на выпадак вайны ў Эўропе.

2 кастрычніка 1939 року, падчас перамоваў у Маскве, Ёсіф Сталін паведаміў тагачаснаму міністру замежных справаў Латвіі Вілхэлмсу Мунтэрсу, што, паводле словаў Сталіна, «падзел сфэраў інтарэсаў ужо быў адбыўся, і Нямеччына выказвае занепакоенасьць пра мажлівасьць акупацыі Латвіі з боку Савецкага Саюзу». Краіны Балтыі былі вымушаныя сур’ёзна ўспрыняць дадзеную пагрозу.

28 верасьня, 5 ды 10 кастрычніка Эстонія, Латвія ды Летува адпаведна прынялі адмысловыя пагадненьні. У выпадку Латвіі яны вызначалі наступныя ўмовы:

  • Перадачу ў карыстаньне Савецкім Саюзам у тэрмін да 1949 року вайсковых базаў у местах Ліепая ды Вэнтсьпілс (заходняе ўзьбярэжжа Латвіі) і ў вёсцы Пітрагс (паўночнае ўзьбярэжжа);
  • Адбудоўваньне спэцыяльных аэрадромаў для патрэбаў Савецкага Саюзу;
  • Разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі гарнізонаў арміі СССР агульным лікам у 30 000 чалавек.

Фармальна гэты пакт не закранаў пытаньняў дзяржаўнае незалежнасьці (напрыклад, разьдзел 5 абвяшчаў, што «вынікі дзейнасьці гэтага пакту ні ў якім разе не закранаюць сувэрэнных правоў дамоўных бакоў, у прыватнасьці палітычныя структуры, эканамічную ды сацыяльную сыстэмы і вайсковыя галіны гэтых бакоў. Тэрыторыі, адведзеныя для [вышэйпамянёных] базаў і аэрадромаў застаюцца тэрыторыяй Латвійскае рэспублікі»).

Пасьля таго, як у краінах Балтыі ўкараніўся палітычны ўплыў з боку СССР, Адольф Гітлер апублікаваў заклік да перасяленьня ў Нямеччыну балтыйскіх немцаў. 30 кастрычніка 1939 року Латвія ды нацысцкая Нямеччына заключылі пагадненьне аб рэпатрыяцыі грамадзянаў Латвіі нямецкае нацыянальнасьці.

У афіцыйным рэчышчы Вярхоўны Савет СССР у адказ на перасьцярогі аб саветызацыі краінаў Балтыі заяўляў, што такія прэтэнзіі ня маюць пад сабою падставаў. Між тым, на думку некаторых гісторыкаў, вынікі гэтых дамоваў (у прыватнасьці, разьмешчаньне савецкіх войскаў) былі выкліканыя даўнім імкненьнем атрымаць кантроль над Балтыяй.

Фінляндыя

Савецкая Акупацыя Латвіі 
Саступкі Фінляндыі на карысьць СССР па выніках Зімовае вайны.

Аналягічныя патрабаваньні з боку савецкага кіраўніцтва высоўваліся таксама ў адрас Фінляндыі. 5 кастрычніка 1939 паводле запрашэньня Савецкага Саюзу з мэтаю «абмеркаваньня агульных праблемаў» у Маскву прыбыла фінская дэлегацыя, аднак яна адмовілася падпісаць пакт аб узаемадапамозе. 30 лістапада гэтага ж году СССР зьдзейсьніў напад на Фінляндыю, што сталася пачаткам Зімовае вайны, пры гэтым з тае нагоды, што савецкі напад быў адзначаны як незаконны, СССР быў выключаны зь Лігі Нацыяў 14 сьнежня. Фінляндыя мела моцныя абарончыя нарыхтоўкі (гл. Лінія Манэргейма), таму да лютага 1940 року войскі краіны здолелі стрымаць наступ савецкіх войскаў, аднак потым савецкая армія ўсё ж здолела пераадолець лініі першаснай абароны. 12 сакавіка гэтага ж году, сутыкнуўшыся з пагрозаю поўнага ўсталяваньня савецкае ўлады, Фінляндыя падпісала ў Маскве мірную дамову з Савецкім Саюзам, згодна зь якою Фінляндыя захоўвала свой сувэрэнітэт, але была вымушаная саступіць 11% сваёй тэрыторыі ды аддаць у арэнду ў якасьці вайскова-марской базы Савецкаму Саюзу паўвостраў Ханка на працягу 30 рокаў. У чэрвені 1941 року ваенныя дзеяньні паміж дзьвюма краінамі ўзнавіліся ў якасьці савецка-фінскае вайны 1941—1944 гадоў.

1941—1942 гады: першая савецкая акупацыя

Палітычная сытуацыя

На думку некаторых гісторыкаў, досьвед Фінляндыі даў латыскаму грамадзтву ілжывае адчуваньне палітычнае небясьпекі для Латвіі. Праз чатыры месяцы пасьля прыходу савецкіх войскаў у Латвію, тагачасны міністар замежных справаў Латвіі Вілхэлмс Мунтэрс у сваёй прамове ў Латвійскім унівэрсытэце 12 лютага 1940 року заявіў, што ў латыскага кіраўніцтва ёсьць «усе падставы для таго, каб лічыць існыя адносіны паміж Латвіяй і Савецкім Саюзам як задавальняльныя. Існуюць людзі, на думку якіх гэтыя ўмовы носяць толькі часовы спрыяльны характар і што рана ці позна мы будзем вымушаныя зазнаваць унутры- ды зьнешнепалітычны ціск з боку СССР. Аргумэнты, на якіх засноўваюцца гэткія сьцьверджаньні, зьяўляюцца сакрэтам уласна такіх людзей. Досьвед нашага ўраду, вядома, не апраўдвае такіх прадчуваньняў.»

Падчас свайго выступу 25 сакавіка 1940 году Молатаў заявіў аб тым, што выкананьне пактаў разьвіваюцца задавальняльным чынам, стварыўшы добрыя ўмовы для далейшага паляпшэньня зносінаў паміж СССР і дзяржавамі Балтыі.

У сакавіку ды красавіку гэтага ж року, пасьля прамовы Молатава, у савецкай прэсе распачалася кампанія інфармацыйнае вайны супраць ураду Латвіі. Дзякуючы пасярэдніцтву органаў НКВД быў арганізаваны шэраг пратэстаў у Рызе й Ліепаі, але калі высьветлілася, што пратэсты ня здолелі набыць усеагульны характар, савецкае кіраўніцтва заявіла, што ў гэтым вінаватыя «безадказныя элемэнты, якія псуюць добрасуседзкія ўзаемаадносіны». Баючыся далейшых дзеяньняў з савецкага боку, латвійскі ўрад 17 траўня 1940 году надаў шырокія паўнамоцтвы міністру Латвіі ў Лёндане, Карлісу Рэйнхалдсу Зарыньшу, а таксама надаў міністру, што знаходзіўся на дадзены момант ў Вашынгтоне, паўнамоцтвы ягонага намесьніка.

Савецкае ўварваньне

Савецкая Акупацыя Латвіі 
Пляны ваенна-марское блякады Эстоніі й Латвіі з боку СССР (расейскі дзяржаўны марскі архіў)

28 траўня 1940 року летувіскі міністар у Маскве атрымаў паведамленьне ад Вячаслава Молатава, згодна зь якім падавалася інфармацыя пра меркаванае выкраданьне двух савецкіх салдатаў у Вільні. Летувіскі ўрад паспрабаваў вырашыць гэтую праблему ў адмысловай савецка-летувіскай камісіі, што й прадугледжвалася паводле ўмоваў дамовы аб узаемадапамозе. Савецкі ўрад, між тым, адхіліў гэтую прапанову. Далейшыя дзеяньні з боку кіраўніцтва СССР разьвіваліся наступным чынам:

  • 12 чэрвеня, 1940: пачатак апэрацыі па блякадзе Эстоніі савецкім Балтыйскім флётам.
  • 14 чэрвеня, 1940: Вячаслаў Молатаў абвінавачвае краіны Балтыі ў змове, накіраванай супраць СССР, савецкім кіраўніцтвам ухваляецца ўльтыматум, згодна зь якім Летуве высоўваецца патрабаваньне ўстанаўленьня савецкае ўлады. Тым жа днём зьдзяйсьняецца блякада Эстоніі з савецкага боку. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, якія былі сабраныя эстонскімі ды фінскімі дасьледчыкамі, два савецкіх бамбавікі зьбілі фінскі пасажырскі самалёт Kaleva рэйсам Талін—Хэльсынкі, у якім перавазілілся дыпляматычныя дакумэнты з амбасадаў ЗША ў Таліне, Рызе ды Хэльсынкі. У выніку катастрофы загінуў супрацоўнік замежнае службы ЗША Генры Ўільям Антэйл-малодшы.
  • 15 чэрвеня, 1940: савецкія войскі ажыцьцяўляюць атаку на латвійскіх памежнікаў ля паселішча Масьленкі, у выніку чаго былі забітыя тры памежнікі й дзьве грамадзянскія асобы, 10 памежнікаў і 27 грамадзянскіх асобаў былі ўзятыя ў закладнікі.
  • 16 чэрвеня, 1940: Савецкі Саюз зьдзяйсьняе ўварваньне ў Латвію ды Эстонію. Разам з гэтым, былі накіраваныя ўльтыматумы з патрабаваньнем адказу цягам шасьці гадзінаў, у тэкстах якіх высоўваліся патрабаваньні стварэньня прасавецкіх урадаў і забесьпячэньня вольнага праходу савецкіх войскаў на тэрыторыі краінаў у мэтах іх зьмяшчэньня ў найважнейшых кропках краінаў і пазьбяганьня магчымых правакацыйных дзеяньняў супраць савецкіх гарнізонаў, у выніку гэтых акалічнасьцяў дзьве краіны былі вымушаныя капітуляваць.
  • 17 чэрвеня, 1940: савецкія войскі займаюць у Латвіі масты, пошту, тэлефонныя станцыі, тэлеграф, вяшчальныя ўстановы. Андрэй Вышынскі, тагачасны савецкі Старшыня Савету Міністраў СССР, сустракаецца з латвійскім прэзыдэнтам Карлісам Улманісам у якасьці спэцыяльнага пасланца ад СССР.

Страта незалежнасьці

Паралельна з працэсам уварваньня адбывалася прыбыцьцё з часткамі Чырвонай арміі пратэстоўцаў, мэтаю якіх было стварэньне ўражаньня наяўнасьці пратэстнага руху ў краіне.

Храналёгія падзеяў (1940):

  • 19 чэрвеня — Візыт Вышынскага да Улманіса, які мусіў перадаць Улманісу сьпіс новых чальцоў ураду Латвіі, абраных папярэдне маскоўскім кіраўніцтвам.
  • 20 чэрвеня — Улманіс вымушаны зацьвердзіць новы прасавецкі склад ураду. Вызваляюцца зьняволеныя сябры раней забароненай камуністычнай партыі, арганізоўваюцца «ўдзячныя шэсьці» ў гонар Сталіна.
  • 30 чэрвеня — Міністар замежных справаў Летувы Вінцас Крэвэ-Міцкявічус сустракаецца з Молатавым. Вячаслаў Молатаў заяўляе пра савецкія намеры аб заняцьці рэгіёну: «Вы мусіце цьвяроза паглядзець на сапраўднае становішча справаў і зразумець, што ў будучыні маленькія дзяржавы зьнікнуць. Вашая Летува, а таксама іншыя краіны Балтыі разам зь Фінляндыяй далучацца да слаўнае сям’і Савецкага Саюзу. Таму вы мусіце зараз пачаць інтэграцыю вашага народу ў савецкую сыстэму, якая ў будучыні валадарыцьме па ўсім сьвеце, ва ўсёй Эўропе, што будзе спачатку ажыцьцёўлена ў краінах Балтыі, а потым — і ў іншых.»
  • 5 ліпеня — Пачатак новых выбараў у Латвіі. Латвійскія дэмакратычныя партыі спрабуюць аб’яднацца ў кааліцыю пад назвай Нацыянальнага камітэту.
  • 9 ліпеня — Віліс Лацыс, прасавецкі міністар унутраных справаў, забараняе дзейнасьць Нацыянальнага камітэту, ягоныя найвядомейшыя сябры дэпартаваныя. Пачатак дэпартацыяў з тэрыторыяў, якія яшчэ не зьяўляюцца часткай Савецкага Саюзу.
  • 14-15 ліпеня — Пачатак парлямэнцкіх выбараў у Латвіі й іншых балтыйскіх краінах, да выбараў быў дапушчаны толькі папярэдне зацьверджаны сьпіс кандыдатаў. Меркаваная яўка выбарцаў склала 97,6%. Варта адзначыць, што вынікі выбараў былі апублікаваныя ў Маскве а дванаццатай гадзіне, то бок яшчэ да заканчэньня выбараў. Паводле некаторых дасьледаваньняў стала меркавацца, што савецкія выбарчыя дакумэнты таго часу былі сфальсыфікаваныя.
  • 21 ліпеня — першае паседжаньне новаабранага складу сойму краіны. Адзіным пытаньнем, вынесеным на разгляд у сойм стала хадайніцтва па далучэньні да СССР, пры гэтым хадайніцтва было прынятае аднагалосна. Між тым, дадзенае палажэньне супярэчыла яшчэ сапраўднай на той момант Канстытуцыі Латвіі, якая патрабавала для пытаньняў такога кшталту правядзеньня плебісцыту, атрыманьня ў ягоных выніках дзьвюх трацінаў ад галасоў выбарцаў і зацьвярджэньня простай большасьцю складу парлямэнту. Улманіс вымушаны сысьці ў адстаўку.
  • 22 ліпеня — нацыяналізацыя зямлі, дэпартацыя Улманіса ў СССР.
  • 23 ліпеня — намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Самнэр Ўэлс асуджае зьнішчэньне незалежнасьці балтыйскіх краінаў з боку «мацнейшага суседу».
  • 31 ліпеня — загадам Віліса Лацыса ў Савецкі Саюз дэпартуецца міністар абароны Латвіі Яніс Баладзіс разам зь сям’ёй.
  • 5 жніўня — высоўваньне з боку савецкага кіраўніцтва хадайніцтва аб далучэньні Летувы, Латвіі ды Эстоніі да СССР. Латвія ўключаецца ў склад СССР у якасьці пятнаццатае рэспублікі СССР, ніводная краіна Захаду, апрача Нямеччыны, дэ-юрэ не прызнае законным гэтага ўваходжаньня.

Дакладныя лічбы стратаў, нанесеных Савецкім Саюзам тагачаснай Латвіі, застаюцца недаступнымі. Тым ня менш, могуць падавацца адзнакі ў 290 тыс. чал. загінулых праз вайсковыя дзеяньні, пакараньні або дэпартацыі. Вызначаная колькасьць грамадзянаў Латвіі здолела знайсьці прытулак за мяжой. Гэтыя страты ацэньваюцца як страты, што паўсталі падчас пачатку савецкай акупацыі. У некаторых латвійскіх колах гэтыя падзеі вядомыя як «Жахлівы год» (па-латыску: Baigais Gads. Тэрмін, аднак, можа ўжывацца й у іншых гістарычных акрэсьліваньнях, зь якімі ня варта блытаць гэты панятак).

Савецкі тэрор

Савецкая Акупацыя Латвіі 
Шыльда ў гонар ахвяраў НКУС, Баўска

Па заканчэньні працэсу атрыманьня палітычнага кантролю над Латвіяй з боку СССР, савецкая ўлада распачала разгортваньне ў краіне рэжыму тэрору. Пачаліся арышты соцень людзей, былі арыштаваныя ў тым ліку й шматлікія палітычныя дзеячы Латвійскае Рэспублікі. Пачалося стварэньне трыбуналаў з мэтаю пакараньня г.зв. «ворагаў народу». У прыватнасьці, былі арыштаваныя прэзыдэнт краіны Карліс Улманіс і міністар замежных справаў Вілхэлмс Мунтэрс. У бок дыпляматаў, якія знаходзіліся па-за мяжою й адмовіліся ад прызнаньня савецкае ўлады, былі высунутыя патрабаваньні па канфіскацыі маёмасьці. Пазьней рэпрэсіі былі пашыраныя й пад рэпрэсіўныя захады трапілі людзі, якія так ці іначай жадалі схавацца ад ураду або зьбеглі за мяжу.

13—14 чэрвеня адбыліся г. зв. чэрвеньскія дэпартацыі, у выніку якіх з краіны было дэпартавана 15 600 чалавек, у тым ліку 20% ад чальцоў былога ўраду Латвіі. Навогул, падчас першасных дэпартацыяў было вывезена 35 000 чал., што склала 1,8% ад насельніцтва краіны. Падчас савецкіх дэпартацыяў было вывезена таксама некалькі тысячаў габрэяў.

У адпаведнасьці з прыказам НКУС СССР № 001223 дэпартацыя ладзілася ўначы. Асобам, якія былі вымушаныя адправіцца ў дэпартацыю, давалася прыкладна гадзіна для падрыхтоўкі. Дазвалялася ўзяць рэчы, якія агулам не пераўзыходзілі масу ў 100 кг. На чыгуначных станцыях, зь якіх ажыцьцяўляўся непасрэдна працэс дэпартацыі, адбывалася адасабленьне кіраўніка сям’і ад астатніх чальцоў сям’і. Значная колькасьць дэпартаваных загінула яшчэ падчас дэпартацыі або ў часе першае зімы на новым месцы.

Некаторая колькасьць латышоў здолела схавацца ад дэпартацыі ў лясной мясцовасьці, у якой былі арганізаваныя антысавецкія падразьдзяленьні. Іхныя ўдзельнікі былі выкарыстаныя нацысцкай Нямеччынай у часе яе нападу на СССР.

22 чэрвеня 1940 году ва ўсіх трох балтыйскіх краінах былі прынятыя дэкрэты па нацыяналізацыі зямлі, у Латвіі праз тыдзень была прынятая зямельная рэформа. Першапачаткова для выкарыстоўваньня адной сям’ёй дазвалялася вылучаць ня больш за 30 га зямлі, пазьней гэтая лічба скарацілася да 20 або нават 15 га.

Наступствы

Акупацыя Нацысцкай Нямеччынай

Пераход падзеяў Другой сусьветнай вайны да супрацьстаяньня паміж Нямеччынай і СССР спрычыніўся да пэўнага спыненьня акупацыі Латвіі Савецкім Саюзам. Наступ нацысцкае Нямеччыны на тэрыторыю Савецкага Саюзу распачаўся 22 чэрвеня 1941 году, 1 ліпеня гэтага ж году нацысцкія сілы ўвайшлі ў Рыгу, што парушыла пляны НКУС пра працягваньні дэпартацыяў 27-28 чэрвеня.

З прычыны таго, што ў жыхароў Латвіі заставаліся сьвежымі ўспаміны пра нядаўнія дэпартацыі, частка латышоў бачыла ў прыходзе нацысцкіх войскаў надзею на вызваленьне. На мясцовым радыё было дазволенае прайграваньне гімну Латвіі, паводле зьвестак Крыса Бэламі, «антысавецкае паўстаньне разгарнулася пасьля весткі пра плян Барбароса». Большасьць латышоў, закліканых у Чырвоную армію, дэзэртавала зь ейных шэрагаў і пачала сэрыю нападаў на органы НКУС, разам з гэтым латышы таксама дэзэртавалі й з трэніровачных лягераў. 2 ліпеня 1941 году часткі дэзэртыраў узялі пад кантроль места Сігулда, праз тры дні — мястэчка Сьмілтэнэ, таксама быў захоплены стратэгічны шлях у Пскоў. Таксама да прыходу Вэрмахту паўстанцамі былі ўзятыя Лімбажы, Олайнэ і Алукснэ.

Нацысцкае кіраўніцтва не плянавала аднаўленьня незалежнасьці або аўтаноміі Латвіі, аднак імі з мэтаю нагляду за фармаваньнем Латвійскіх сілаў абароны быў прызначаны палкоўнік Аляксандар Плэснэрс. 8 ліпеня нямецкім кіраўніцтвам было абвешчана пра забарону нашэньня не-нямецкае вайсковае формы й пра абавязковае раззбраеньне паўстанцкіх аддзелаў. 10 ліпеня Вэрмахтам была занятая ўся тэрыторыя Латвіі, сама тэрыторыя краіны ўвайшла ў склад райхскамісарыяту Остлянд у якасьці генэральнай акругі Латвія. Асобы, якія супраціўляліся нямецкай акупацыі або супрацоўнічалі з савецкімі ўладамі, забіваліся або адпраўляліся ў канцэнтрацыйныя лягеры.

Другая савецкая акупацыя

Тэрмін «савецкая акупацыя Латвіі» таксама датычыць і наступнага гістарычнага этапу, які цягнуўся ад сыходу нацысцкіх войскаў і заняцьця краіны войскамі СССР у 1944 годзе да 1991 году, калі Латвія канчаткова набыла дзяржаўны сувэрэнітэт. У гэты пэрыяд некалькі тысячаў латышоў былі дэпартаваныя або сьмяротна пакараныя.

Частка латышоў практыкавала ўцёкі на рыбацкіх лодках у Швэцыю ды Нямеччыну. Блізу 150 тыс. латышоў апынуліся ў эміграцыі ў розных краінах Заходняй Эўропы й Паўночнай Амэрыкі, а таксама ў Аўстраліі. Тым ня менш, значны ўплыў на дэмаграфію аказалі падзеі Другой Сусьветнай вайны: так, у выніку вайны, паводле прыкладных падлікаў, насельніцтва краіны скарацілася на 300—500 тысячаў чалавек, што на 25% менш за насельніцтва краіны ў 1939 годзе. Ваенныя падзеі таксама спрычыніліся да значных стратаў у эканоміцы з прычыны разбурэньня шматлікіх гарадоў, інфраструктуры й прамысловасьці.

Напрыканцы існаваньня савецкае сыстэмы ў Латвіі, як і ў іншых рэспубліках СССР і краінах сацыялістычнага лягеру, узьняліся рухі, якія ставілі мэту дасягненьне дэмакратычных рэформаў і дзяржаўнае незалежнасьці. У ліпені 1989 году Вярхоўны Савет Латвійскае ССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце й удакладніў Канстытуцыю спэцыяльнымі папраўкамі, згодна зь якімі латвійскія законы атрымоўвалі прыярытэт над законамі саюзнага значэньня.

23 жніўня гэтага ж году адбыўся г.зв. «Балтыйскі шлях», у выніку якога прыкладна два мільёны чалавек сфармавалі ланцуг праз краіны Балтыі шляхам узяцьця за рукі, які, між іншым, дасягнуў даўжыні ў 600 км. Гэтая дэманстрацыя была арганізаваная з мэтай прыцягненьня сусьветнае супольнасьці да гістарычных падзеяў, якія распачаліся пасьля інкарпарацыі трох краінаў у склад СССР.

У сакавіку 1990 року ў выніку дэмакратычных выбараў Латвійскі Народны фронт, які меў праграму дасягненьня незалежнасьці Латвіі, атрымаў дзьве траціны мандатаў у Вярхоўным Савеце Латвійскае ССР. 4 траўня гэтага ж году Вярхоўны Савет Латвійскае ССР абвесьціў пра намеры поўнага аднаўленьня незалежнасьці, у выніку чаго 21 жніўня 1991 году Латвія абвесьціла пра свой дзяржаўны сувэрэнітэт. 2 верасьня гэтага году былі адноўленыя дыпляматычныя зносіны Латвіі й ЗША, у наступным пасьледавала дыпляматычнае прызнаньне й з боку іншых краінаў.

У лютым 1992 году Расея пачала працэс вываду войскаў з тэрыторыі Латвіі, апошнія войскі былі выведзеныя ў жніўні 1994 году. Афіцыйна расейская вайсковая прысутнасьць у Латвіі была скончаная ў жніўні 1998 году з вывадам з эксплюатацыі радыёлякацыйнае станцыі Скрунда-1, якая зьяўлялася апошнім савецкім ваенным радарам на тэрыторыі краінаў Балтыі. Апошнія расейскія войскі з станцыі былі выведзеныя ў наступным годзе.

Ацэнка з боку СССР

Да пэрыяду Перабудовы, пасьля пачатку якога ў СССР былі дазволеныя, у прыватнасьці, альтэрнатыўныя погляды на гісторыю й пачалося пераасэнсаваньне савецкім урадам сакрэтнага пратаколу паміж Савецкім Саюзам і Нацысцкай Нямеччынай 1939 году, савецкая гістарыяграфія мела наступныя ацэнкі датычна падзеяў 19391940 гадоў:

Урад СССР прапанаваў Латвійскай Рэспубліцы скласьці дамову аб узаемнай дапамозе паміж дзьвюма краінамі. Ціск з боку працоўнага народу Латвіі вымусіў латвійскі ўрад прыняць гэты пакт, дазваляючы Савецкаму Саюзу разьмяшчэньне вызначанае колькасьці частак Чырвонай арміі ў Латвіі. Эканамічныя цяжкасьці, сабатаж пакту ўрадам Латвіі, які быў незадаволены яго падпісаньнем, і палітычная арыентацыя дзяржавы на Нацысцкую Нямеччыну спрычыніліся да рэвалюцыйнае сытуацыі, кульмінацыя якой наступіла ў чэрвені 1940 году. З мэтаю гарантаваньня выкананьня ўмоваў пакту Савецкі Саюз увёў дадатковыя часткі Чырвонай арміі ў Латвію. Увод савецкіх войскаў у Латвію вітаўся латвійскімі працоўнымі, якія патрабавалі адстаўкі буржуазнага ўраду Латвіі й ягонага фашысцкага лідэра, Карліса Улманіса. У гэтым жа месяцы латвійскія працоўныя пачалі праводзіць маніфэстацыі пад кіраўніцтвам Камуністычнае партыі, у выніку неўзабаве было зрынутае фашысцкае кіраўніцтва й сфармаваны народны ўрад. У ліпені 1940 року былі праведзеныя выбары ў парлямэнт Латвіі, на якіх пераканаўчую перамогу атрымаў «Саюз працоўных», створаны з ініцыятывы Камуністычнае партыі Латвіі. Парлямэнтам была прынятая дэклярацыя па аднаўленьні савецкае ўлады ў краіне, была абвешчаная Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У наступным парлямэнт выказаў жаданьне добраахвотнага далучэньня да СССР, прыняўшы наконт гэтага адпаведную рэзалюцыю. Просьба была ўхваленая Вярхоўным Саветам СССР і Латвія стала складовай рэспублікай СССР.

Канфлікты ў ацэнках падзеяў

Пытаньне савецкай акупацыі, яе наступстваў і матываў застаецца нявырашаным між краінамі Балтыі й Расеяй — дзяржавай-пераемніцай СССР. У сусьветнай гістарыяграфіі на цяперашні час існуюць дзьве асноўныя думкі, адна зь якіх падтрымліваецца прыбалтыйскімі краінамі (разам з краінамі Заходняга сьвету), другая — распрацаваная ў СССР і падтрымваная дагэтуль сучаснай Расеяй.

Згодна з Эўрапейскім судом па правох чалавека, урадам Латвійскае Рэспублікі, ЗША і Эўрапейскім Зьвязам, у 1940 годзе адбылася незаконная інкарпарацыя Латвіі ў склад Савецкага Саюзу, што было ажыцьцяўлена зноў у 1944 року й, такім чынам, у 1940 годзе зьдзейсьнілася незаконнае зрынаньне ўраду Латвіі й гвалтоўнае навязваньне савецкага ладу кіраўніцтва. Пасьля гэтага савецкае кіраўніцтва ажыцьцявіла маштабныя й сыстэматычныя рэпрэсіўныя захады супраць насельніцтва Латвіі. Былі арганізаваныя падладжаныя выбары, у якіх было дазволена ўдзельнічаць толькі кандыдатам, якія атрымлівалі дапамогу з боку СССР, пры гэтым вынікі выбараў выпадкова трапілі ў брытанскую прэсу яшчэ да іх заканчэньня. Паводле паведамленьняў брытанскае газэты Time на 1940 год, савецкае кіраўніцтва дазволіла НКУС расстрэльваць усіх выбарцаў, якія не пагадзіліся на прастаноўку ў пашпарты штампу аб галасаваньні за ўваходжаньне ў склад СССР. Паводле заходняе гістарыяграфіі, а таксама гістарыяграфіі краінаў Балтыі, Латвія працягвала знаходзіцца пад акупацыяй да 1991 году, а ўваходжаньне Летувы, Латвіі й Эстоніі ў склад СССР не прызнавалася ўрадамі заходніх краінаў. У прыватнасьці, Злучанымі Штатамі Амэрыкі была прынятая г.зв. дактрына Стымсана, што стала прэцэдэнтам у міжнародным праве.

Савецкая гістарыяграфічная думка, а таксама гістарыяграфія Расеі падаюць розныя погляды на гістарычныя падзеі ў Латвіі 1940—1991 гг.

Так, перад развалам СССР Зьезд народных дэпутатаў СССР асудзіў анэксію краінаў Балтыі; між тым, Расейская Фэдэрацйыя, якая юрыдычна зьяўляецца дзяржавай-правапераемніцай СССР, не прызнае акупацыю Латвіі Савецкім Саюзам. Прыкладам, датычна Латвіі Дзяржаўнай Думай Расейскае Фэдэрацыі была прынятая рэзалюцыя, паводле якой дэпутатам латвійскага Сойму нагадвалася пра «абгрунтаваньне знаходжаньня Латвіі ў складзе СССР нормамі міжнароднага права».

Ушанаваньне

У 2009 годзе ў Латвіі афіцыйна ўстаноўлены дзень памяці пад назвай Дзень савецкай акупацыі Латвійскае Рэспублікі, які адзначаецца 17 ліпеня.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Савецкая Акупацыя Латвіі ПрадмоваСавецкая Акупацыя Латвіі Пэрыяд 1939—1940 гадоўСавецкая Акупацыя Латвіі 1941—1942 гады: першая савецкая акупацыяСавецкая Акупацыя Латвіі НаступствыСавецкая Акупацыя Латвіі Ацэнка з боку СССРСавецкая Акупацыя Латвіі Канфлікты ў ацэнках падзеяўСавецкая Акупацыя Латвіі УшанаваньнеСавецкая Акупацыя Латвіі Глядзіце таксамаСавецкая Акупацыя Латвіі ЗаўвагіСавецкая Акупацыя Латвіі КрыніцыСавецкая Акупацыя Латвіі ЛітаратураСавецкая Акупацыя Латвіі Вонкавыя спасылкіСавецкая Акупацыя Латвіі1939АкупацыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛатвіяНацысцкая НямеччынаСССРЭўрапейскі ЗьвязЭўрапейскі суд па правах чалавека

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лізаньне похвыІгар БабкоўАпэрацыйная сыстэмаЧорны замак Альшанскі (фільм)ДзеяслоўЗянон ПазьнякАнтон ЛуцкевічМарфэмная будова словаЯблыкВыказьнікУладзімер Арлоў (гісторык)Парнаграфія ў сецівеІксвідэа1996Ойча нашІгнат КанчэўскіРука (імя)2005ЦмокВерасеньЖамойцьПарнаграфія ў БеларусіЯн ЦывінскіАляксандар ЛукашэнкаІсьляндзкі коньСямён Шарэцкі1891Маршы недармаедаўЮрась СьвіркаПінгвіны1467Карл Фрыдрых ГаўсЛаскаценьБібліяДрысьвяты (вёска)Сусьветнае павуціньнеУладзімер ДубоўкаM (неадназначнасьць)ПадаграЗямля пад белымі крыламіВячаслаў АдамчыкГайла (імя)Сымон БудныСтарабеларуская моваАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьАлесь ДуброўскіБанкаўскі рахунакХрысьціянстваБАТЭ БарысаўЭўропаМікола ПракаповічHTMLВэб-сайтРодныя гоні (1927)Марыя МартысевічГрамадзянінВалошкаХарвацкая моваУладзімер КонанДжулія ТэйларБеларусьБраніслаў ТарашкевічОкельМіхаіл ГуцарыеўМарыюпальАнатацыяЛікЯгмінЗаходнеславянскія мовыЗлучнікБДСМ🡆 More