Наркамаўка

Наркамаўка (таксама нарко́маўка, «афіцы́йны пра́вапіс») — русіфікаваны варыянт правапісу беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўнай нормы), дазволены да ўжытку расейскай акупацыйнай адміністрацыяй у Беларусі.

Бярэ адлік ад палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і замацоўваецца ў наступных афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1957 гады ў СССР; і ў «правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 году часоў рэжыму Лукашэнкі).

Наркамаўку крытыкуюць за яе прыняцьце ў 1933 годзе Саўнаркамам БССР паводле праекту Палітычнай камісіі ЦК КП(б)Б ва ўмовах жорсткага тэрору савецкіх уладаў без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня, што выявілася штучным, ненатуральным і прымусовым набліжэньнем беларускай мовы да расейскай. Стварэньне наркамаўкі разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай.

У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad» (поўнае пазначэньне: be-1959acad) з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад традыцыйнага клясычнага правапісу (тарашкевіцы), які мае ўласны падтэг «tarask».

Назва

Назва наркамаўка паходзіць ад слова «наркамат» — народны камісарыят (назва міністэрства ў СССР) і падкрэсьлівае факт яе распрацоўкі адмысловай Палітычнай камісіяй ЦК КП(б)Б і прыняцьця Саўнаркамам БССР — савецкімі палітыкамі і чыноўнікамі — у той час, калі савецкія ўлады арыштавалі шэраг знакавых беларускіх лінгвістаў і лексыкографаў і, паводле Сяргея Запрудзкага, «адбыўся сапраўдны крах беларускай лінгвістыкі». Уласна тэрмін наркомаўка ў навуковы ўжытак увёў Зьміцер Саўка. Тым часам існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — парэформенны або рэфармаваны, а таксама чарнушэвіца.

Назва «афіцыйны правапіс» паказвае на яго афіцыйны дзяржаўны статус і рэгуляваньне ўстановамі, падкантрольнымі рэжыму Лукашэнкі (г. зв. «афіцыйным уладам»). У 2007 годзе Сяргей Дубавец выказваў меркаваньне, што ўжываньне назвы лукашэнкаўка можа прывесьці да таго, што маладыя беларусы пры браку магчымасьці здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па-беларуску клясычным правапісам могуць абраць расейскую мову.

Гісторыя

Стварэньне наркамаўкі ў выніку палітычнай рэформы

Нягледзячы на заўважны русіфікацыйны ўхіл акадэмічнага праекту 1933 году, ён не задаволіў кіраўніцтва СССР праз занадтую памяркоўнасьць у справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай. Да таго ж, новы этап змаганьня зь беларускім нацыяналізмам задаў артыкул «Под фальшиво-национальным флагом», надрукаваны 3 лютага 1933 году ў маскоўскай газэце «Правда». Спэцыяльны карэспандэнт выданьня А. Давідзюк паведаміў зь Менску:

Наркамаўка  Размова ідзе аб актывізацыі буржуазных нацыяналістаў у Беларусі, аб палітычнай існасьці іх выступаў, якія адлюстроўваюць супраціў мерапрыемствам пралетарскай дзяржавы з боку кулацтва, якое гіне. Наркамаўка 

Адразу па гэтай публікацыі Акадэмічны праект пасьпешліва разгледзелі і абмеркавалі ў Наркамаце асьветы пад кіраўніцтвам новапрызначанага (замест рэпрэсаванага) народнага камісара, Аляксандра Чарнушэвіча, Пэдагагічным інстытуце, розных савецкіх і партыйных арганізацыях. У выніку чаго да дакумэнту дадалі выразна русіфікацыйныя прапановы, што мела сьведчыць пра ляяльнасьць, «правільную ідэалягічную арыентацыю» і стваральнікаў, і абмеркавальнікаў Праекту. Але нягледзячы на гэта, дакумэнт цалкам перапрацавалі.

5 траўня ЦК КП(б)Б стварыла адмысловую «Палітычную камісію для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы». Паказальна, што ў склад камісіі не ўвайшоў ніводны лінгвіст, а ейнымі сябрамі сталі пераважна палітыкі.

Ужо да 21 ліпеня выйшла пастанова Бюро ЦК КП(б)Б, якая сьведчыла пра сканчэньне працы над праектам рэформы: «Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)». 26 жніўня дакумэнт сваёй пастановай зацьвердзіў Саўнаркам БССР, а 27 жніўня — беларускі ЦК. Такім чынам, прыняцьце праекту адбылося ў загадным парадку без папярэдняй публікацыі і грамадзкага абмеркаваньня.

Пастанова мела назву — «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», аднак у сапраўднасьці артаграфічныя зьмены не прынесьлі спрашчэньня. Некаторыя з уведзеных рэформаю правілаў прапаноўвалася зьмяніць ужо ў наступных правапісных праектах (1939 і 1951 гады), і гэта зрабілі практычна адразу ж у выніку зьмены палітычнага рэжыму — па «разьвянчаньні культу асобы» (1956 год).

Дакумэнт пераняў усе прапановы Акадэмічнага праекту 1933 году, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскаю моваю. Прытым тэхнічная падрыхтоўка адпаведнай часткі дакумэнту значна лепшая за наваствораныя разьдзелы, у якіх сустракаюцца шматлікія супярэчнасьці, фактычныя й мэтадалягічныя памылкі ды недагляды.

Зьмены ў беларускім правапісе
(па пераглядзе праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Наркамаўка  Захоўваліся існыя правілы. Наркамаўка  Аўтары праекту характаразуюць гэтыя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню».
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Наркамаўка  Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Наркамаўка  Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Наркамаўка  Наркамаўка  Гэтая прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. па згортваньні палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала Наркамаўка  Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы».
2. Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Наркамаўка  Камісія прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках. Наркамаўка  Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Наркамаўка  Захоўваліся існыя правілы Наркамаўка  Захоўваліся існыя правілы.

Такім чынам, у выніку рэформы паводле палітычнага праекту 1933 году ў беларускую мову ўводзілася больш за 30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове.

Галоўным наступствам рэформы стала зьяўленьне двух правапісаў (нормаў) беларускай мовы, адзін зь якіх — наркамаўка — пачаў афіцыйна выкарыстоўвацца ў Савецкім Саюзе, а другі — традыцыйны клясычны правапіс — працягваў ужывацца беларусамі па-за межамі СССР. Стварэньне наркамаўкі разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай.

Прычыны непрыняцьця наркамаўкі

Наркамаўка 
Першая старонка Пратэсту Беларускага навуковага таварыства ў Вільні супраць дэкрэту Саўнаркаму аб рэформе беларускага правапісу

Беларусы за межамі СССР, у першую чаргу ў Заходняй Беларусі, а таксама беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне не прынялі ўведзеных у беларускую мову зьменаў. У прыватнасьці, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 году прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе зазначыла ейную русіфікацыйную скіраванасьць і кволы навуковы фундамэнт.

Сярод прычынаў непрыняцьця палітычнай рэформы 1933 году былі наступныя:

Наркамаўка  Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай „любой цаной“. Наркамаўка 
  • Беларускія філёлягі і гісторыкі паказваюць на тое, што рэформа штучна наблізіла беларускую мову да расейскай. Зьміцер Саўка адзначае, што палітычная камісія, якая праводзіла рэформу, узяла з акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году, які папярэднічаў ёй, усе пункты, што прадугледжвалі менавіта збліжэньне з расейскай мовай, а астатнія альбо кардынальна перапрацавала ў бок набліжэньня да нормаў расейскай мовы, альбо ўвогуле не ўзяла да разгляду. Кандыдат філялягічных навук Ігар Клімаў піша:
Наркамаўка  Бальшавіцкая дзяржава, якая ўпершыню ў гісторыі ажыцьцяўляла экспэрымэнт па стварэньні новага грамадзтва і новага чалавека, разглядала і мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаваньне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай каньюнктурай савецкай дзяржавы. Наркамаўка 

Парэформавая савецкая кадыфікацыя

Апошні пункт (№ 27) Пастановы Саўнаркаму «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» (1933 год) вызначыў працяг мэтанакіраванай працы з русіфікацыі беларускай мовы:


Наркамаўка  Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. Наркамаўка 

Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г.

Увогуле, рукапісы раней падрыхтаваных акадэмічных слоўнікаў савецкія ўлады загадалі зьнішчыць, сярод іх — шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эспэранцка-беларускі і беларуска-эспэранцкі, латыска-беларускі, гістарычны і артаграфічны. Тым часам укладзеныя наркамаўкай слоўнікі істотна перайначыла русіфікацыя. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць іх паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу, прытым спрадвечная і самабытная беларуская лексыка абвяшчалася «нацдэмаўскай» і «кулацкай». Найбольш яскравай праявай такой моўнай палітыкі стаўся «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй Александровіча (1937 год), у якім на карысьць наяўных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі (напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» Сьцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то парэформавы слоўнік Александровіча — толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад»). У гэтым жа слоўніку ёсьць такія неўласьцівыя для беларускай мовы дзеепрыметнікавыя формы, як «забыўчывы», «неўстрашымы», «брадзячы». На загад бальшавікоў таксама русіфікавалі расейска-беларускі слоўнік 1953 году. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сынонімы, часта ставячы іх на першае месца: рас. батрак — бел. батрак, парабак; большак — гасцінец, бальшак; поезд — поезд, цягнік; минута — мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 году, які рэкамэндаваў ужываць поруч з словамі «вавёрка», «бусак» таксама «белка», «багор» і г. д.

У 1939 годзе бальшавікі падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаньнямі кшталту «весна», «братскі», «бібліатека». Яшчэ ў адным праекце (1951 год) прапаноўвалася пісаць «снегі», «цеатр», «басціон». Толькі відавочная абсурднасьць гэтых прапановаў, а таксама пэўныя вонкавыя чыньнікі (Другая Сусьветная вайна, сьмерць Сталіна) уратавалі беларускую мову ад іх прыняцьця.

Па разьвянчаньні культу асобы Сталіна ў 1957 годзе ў афіцыйны правапіс увялі зьмены (рэдакцыя 1957—1959 гадоў), якія ў пэўнай ступені ішлі насуперак русіфікацыйнаму вэктару. Разам з тым, калі ў канцы 1950-х гадоў з Масквы прыйшоў новы загад правесьці русіфікацыю граматыкі беларускае мовы, то гэта ажыцьцявілі ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы», выдадзенай у 1962 годзе.

Па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі значная колькасьць расейскіх моўных элемэнтаў ў афіцыйным наркамаўскім стандарце паслужыла для шавіністаў падставаю зьневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе неразьвітасьць.

Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі 2008 году

Разьвязаньне правапіснага пытаньня ў Беларусі ўзяла за мэту Камісія па ўдасканаленьні правапісу (старшыня Генадзь Цыхун) Таварыства беларускай мовы, у якую сярод іншых увайшлі Вінцук Вячорка і Зьміцер Санько. Камісія актыўна працавала ў 1991—1992 гадох, а ў 1993 годзе апублікавала свае прапановы. Сьведчаньнем афіцыйнага прызнаньня неабходнасьці ўдакладненьняў у правапісе стала ўнясеньне адпаведнага пункту ў «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР» і наступныя лягічныя крокі: правядзеньне ў Акадэміі навук 19—20 лістапада 1992 году Рэспубліканскай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы беларускага правапісу», прыняцьцё ў 1993 годзе Саветам Міністраў пастановы № 556 «Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы» і, дзеля рэалізацыі пастановы, стварэньне Дзяржаўнае камісіі па ўдакладненьні правапісу (старшыня Ніл Гілевіч), у якую ўвайшлі пераважна прадстаўнікі афіцыйных структураў. Камісія вынесла на грамадзкае абмеркаваньне шэраг прапановаў, але кардынальная трансфармацыя агульнае сытуацыі ў краіне (сярод іншага — вяртаньне ўладаў да палітыкі русіфікацыі) зрабіла далейшую дзейнасьць камісіі немэтазгоднаю, таму яна спыніла сваё існаваньне праз год па стварэньні, даручыўшы Акадэміі навук і Міністэрству адукацыі «да канца 1995 года падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю „Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (з дадаткам правілаў беларускай артаэпіі)». У выніковых рэкамэндацыях, апублікаваных 13 верасьня 1994 году, адзначалася, што хоць вяртаньне пэўных дарэформавых нормаў і магло б быць пажаданым, але час для такіх зьменаў пакуль неадпаведны.

З другой паловы 1990-х гадоў група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства НАН Беларусі і выкладнікаў шэрагу менскіх унівэрсытэтаў на чале з акадэмікам Аляксандрам Падлужным (які ў 1998 годзе ў адной з сваіх публікацыяў заклікаў рэжым Лукашэнкі да рэпрэсіяў у дачыненьні да карыстальнікаў клясычнага правапісу) падрыхтавала тры варыянты праекту зьменаў у правапісе, у якіх прапаноўвалася вярнуць ў афіцыйны беларускі правапіс некаторыя нормы клясычнага. Невялікая частка гэтых прапановаў трапіла ў распрацаваны ў 2006 годзе міністэрскі праект новых правілаў беларускай мовы (што можна разглядаць як працяг павольнай эвалюцыі афіцыйнага правапісу ў бок клясычнага, якая адзначаецца з 1957 году), зацьверджаны ўпершыню ў сусьветнай гісторыі мовазнаўства ў форме закону «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

У кастрычніку 2007 году, напярэдадні прыняцьця закону «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі» міністар адукацыі рэжыму Лукашэнкі Аляксандар Радзькоў заявіў, што мэта дакумэнту — забарона «супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы» клясычнага правапісу. Тым часам выдадзены Інстытутам мовазнаўства ў 2009 годзе новы артаграфічны слоўнік адзначыўся шматлікімі супярэчнасьцямі зь зьместам афіцыйна прынятых у 2008 годзе правілаў беларускай артаграфіі.

Ацэнкі

У 2007 годзе Сяргей Дубавец на старонках Нашай Нівы адзначыў, што канфлікт двух правапісаў — афіцыйнага (наркамаўкі) і клясычнага (тарашкевіцы) — на яго думку, акрэсьліўся галоўным парадкам як маральна-этычны (у 2005 годзе Сяргей Запрудзкі заявіў, што лічыць правапіс справай грамадзкай згоды, а не навуковай дыскусіі). Гэты канфлікт выявіўся ў фактычным прызнаньні або непрызнаньні права ўладаў СССР — ініцыятараў і праваднікоў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі — зьмяняць беларускую мову паводле сваіх густаў і мэтаў. Сяргей Дубавец таксама выказаў меркаваньне, што прыняты ў 2008 годзе рэжымам Лукашэнкі правапіс беларускай мовы ня мае таго адмоўнага напаўненьня, якое мела рэформа 1933 году. Сваю думку ён паспрабаваў падмацаваць сьцьверджаньнем (вынесеным у назоў артыкула ў выглядзе параўнаньня з сытуацыяй вакол грамадзянаў Нацысцкай Нямеччыны і іх дзяцей), што рэжым Лукашэнкі як нашчадак не нясе адказнасьці за сваіх гістарычных папярэднікаў — савецкія злачынствы ў Беларусі. З гэтай прычыны Дубавец выступіў за адыход ад прынцыпаў прыхільнасьці клясычнаму правапісу на карысьць супрацы з рэжымам у мовазнаўчых пытаньняў (выказвалася прапанова ў тым ліку «адчуць сябе часткай» аўтарытарнай Беларусі), што на яго думку, дыктуецца патрэбамі выжываньня беларускай мовы. Адной з рэакцыяў на заяву Дубаўца (і далейшы пераход «Нашай Нівы» на афіцыйны правапіс) стала ацэнка гэтага кроку як памылкі і здрады маральным прынцыпам. Тым часам па непрацяглым і даволі супярэчлівым пэрыядзе, які часам называюць «мяккай беларусізацыяй», у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году рэжым Лукашэнкі выявіўся забойствамі і масавымі катаваньнямі беларусаў, цынічнай зьнявагай беларускіх нацыянальных сымбаляў, маштабнымі рэпрэсіямі ў дачыненьні да прыхільнікаў беларускай мовы, гісторыі і культуры — пры фінансавай, вайсковай і інфармацыйнай падтрымцы ўладаў Расеі.

У сьнежні 2008 годзе Зянон Пазьняк азначыў мадыфікаваную рэжымам Лукашэнкі наркамаўку як «рэжымны правапіс», а таксама раскрытыкаваў пераход на яго Нашай Нівы. Падобныя дзеяньні ён ахарактарызаваў як яскравую праяву канфармізму — «халуйства», «поўзаньня перад Масквой».

Па расейскім уварваньні ва Ўкраіну 2 красавіка 2022 году Сяргей Дубавец фактычна вызнаў уласную памылку: «…гэта спаўзаньне з носа ружовых акуляраў ва ўсіх, хто здольны мысьліць самастойна і крытычна. Хто яшчэ ўчора мог дапусьціць сваё зрастаньне з акупацыяй і падманваўся магчымасьцю мяняць яе ў лепшы бок. Цяпер раптам стала відавочна, што гэта немагчыма. Наадварот, гэта слабіна, якая дазваляе акупацыі прасоўвацца ўсё глыбей у тваю краіну». А 21 красавіка ён азначыў пераход пэўных беларускіх мас-мэдыя ў другой палове 2000-х гадоў на наркамаўку як вымушаную здраду і спробу прыстасавацца да рэжыму Лукашэнкі, што ва ўмовах расейскага тэрору і адкрытай акупацыі Беларусі ў 2020—2022 гадох цалкам страціла ўсякае абгрунтаваньне, лёгіку і пэрспэктыву, тым часам сама наркамаўка «засталася мёртванароджаным прадуктам на ўзбочыне гісторыі, які выканаў сваю русіфікатарскую функцыю». Таксама Сяргей Дубавец падкрэсьлівае, што ранейшы аргумэнт пра «школьны» правапіс не працуе, бо школа ўшчэнт русіфікаваная, а выкладаньне там беларушчыны ў большасьці выпадкаў прыводзіць да яе зьнялюбленьня. Ён параўноўвае прыхільнасьць да наркамаўкі пэўных сьвядомых беларусаў з тым, як бы па распадзе СССР хтосьці зь іх дэманстратыўна працягваў падтрымліваць камуністычную партыю, у якую раней уступіў дзеля нармальнай кар’еры, то бок «застаўся… верным сваёй колішняй вымушанай здрадзе, зь якой зросься ў адно цэлае».

Адрозьненьні ад клясычнай моўнай нормы

Фанэтыка і правапіс

Клясычная беларуская Наркамаўка
Альфабэт
Кірылічны ў варыянце 1918 году, нармалізацыя клясычнага правапісу 2005 году зьмяшчае факультатыўную літару ґ, якая абазначае выбухны гук [г]. Таксама выкарыстоўваецца лацінка ў варыянце 1918 году (з улікам мадыфікацыі 1926 году).

Наркамаўка  літара ґ упершыню фіксуецца ў Перасопніцкім эвангельлі, створаным на Валыні ў сярэдзіне XVI ст., а ўжо ў XVII ст. яна масава ўжывалася ў беларускіх рукапісах і друках (раней, яшчэ ў XIV ст. звонкі выбухны [г] у старабеларускай мове меў асобнае пазначэньне на пісьме — дзьвюма літарамі к і г). У кірылічнай вэрсіі «Беларускай граматыкі для школ» (1918 год) Браніслава Тарашкевіча лацінскай літары g адпавядала г'. Літару ґ папулярызаваў Ян Станкевіч, яе ўжывалі некаторыя выданьні, найперш віленскія. Урэшце, ґ як літара беларускага альфабэту падаецца ў ангельскамоўным падручніку «Беларуская мова» (Таронта, 1974 год) Валянтыны Пашкевіч — адзіным сыстэматычным і найбольш поўным курсе беларускай мовы за межамі Беларусі.

Кірылічны ў варыянце 1918 году. Таксама дзеля трансьлітарацыі геаграфічных назваў Беларусі літарамі лацінскага альфабэту існуе асобная інструкцыя, першы варыянт якой афіцыйна зацьвердзілі ў 2000 годзе.

Наркамаўка  хоць на пэўным этапе (2003 год) афіцыйная інструкцыя па трансьлітарацыі цалкам супадала з клясычнай нацыянальнай лацінкай, аднак пазьней у яе патаемна ўнесьлі зьмены — без тлумачэньняў прычынаў зьмянілі перадачу мяккага l. Увогуле жа, паводле сусьветнай практыкі, пры наяўнасьці ў пэўнай мове традыцыйнага лацінскага альфабэту ўсе ўласныя назвы (ня толькі геаграфічныя), якія належаць гэтай мове, мусяць нязьменна перадавацца ў лацінапісьмовай прасторы іншых моваў. Асобныя сыстэмы трасьлітарацыі ствараюцца толькі для тых моваў, якія гістарычна ня маюць лацінскага альфабэту.

Пазначэньне асыміляцыйнай мяккасьці зычных
Вызначаецца з дапамогай мяккага знака.
Напрыклад: сьнег, зьява, дзьве

Наркамаўка  фіксуецца ў старабеларускай мове з XVI ст., сярод іншага ў перакладзе Эвангельля з царкоўнаславянскае мовы на беларускую, зробленым асьветнікам Васілём Цяпінскім каля 1580 году

Артаэпічная норма, дадаткова не вызначаецца.
Напрыклад: снег, з’ява, дзве

Наркамаўка  ужо ў 1960-я гады адзначалася, што спадзяваньні на асыміляцыйнае зьмякчэньне не апраўдаліся і адбылася зьмена беларускага вымаўленьня (найперш у вучнёўскай моладзі Беларусі) пад уплывам новага напісаньня. У 1983 годзе Інстытут мовазнаўства фактычна пацьвердзіў гэтыя тэндэнцыі ў выданьні «Фанэтыка слова ў беларускай мове», дзе праводзіўся аналіз вымаўленьня носьбітаў беларускай літаратурнай мовы — пісьменьнікаў, фальклярыстаў, дыктараў радыё.

Наркамаўка  напісаньне прыставак праз апостраф (з’езд) зьявілася ў афіцыйным правапісе на ўзор адпаведнага расейскага напісаньня (с’езд), якое выкарыстоўвалася ў савецкім правапісе расейскай мовы з 1918 да канца 1930-х гадоў

Правапісны фанэтычны прынцып
Пашыраны, у тым ліку на зычныя і на сутыку марфэмаў.
Напрыклад: стагодзьдзе, ня толькі, тэатар
У асноўным абмяжоўваецца ненаціскнымі галоснымі.
Напрыклад: стагоддзе, не толькі, тэатр
Трансьлітарацыя пазычаных словаў
Склады [ла], [ло], [лу]
Трансьлітаруюцца зь мяккім [л'] у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч большасьці англіцызмаў. Зь цьвёрдым [л] у большасьці англіцызмаў. У запазычаньнях зь іншых моваў трансьлітаруецца ў залежнасьці ад цьвёрдасьці або мяккасьці гука ў выточнай мове-крыніцы.
Напрыклад: плян, лёгіка, Плятон, клон

Наркамаўка  фанэтычная традыцыя асяродзьдзя, якая склалася вакол газэты «Наша Ніва».

Наркамаўка  аўтары абодвух акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гадоў прапаноўвалі захаваць гэтую норму

Наркамаўка  мяккая перадача сярэднеэўрапейскага [л] фіксуецца ў формах старабеларускай мовы XVII—XVIII стагодзьдзяў (люнатык, лабиринт [л'а], капаланъ [л'а], каппеллѧ [л'а]), а таксама ў беларускіх формах XIX стагодзьдзя (ляўр(ы), кляс(а)). Мяккая перадача арабскага [л] фіксуецца ў старабеларускай мове XVII стагодзьдзя (корабеля < горад Kerbela).

Наркамаўка  паводле меркаваньня А. Пацехінай, цяпер складана з упэўненасьцю сьцьвярджаць, ці было такое вымаўленьне пашыраным альбо мела «характар своеасаблівага інтэлігенцкага арго».

Трансьлітаруюцца ў асноўным цьвёрдым [л].
Напрыклад: план, логіка, Платон, клон

Наркамаўка  супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі ў 1933 годзе азначалі гэта як уласьцівасьць расейскага вымаўленьня.

Наркамаўка  Вінцук Вячорка паказвае на парушэньне еднасьці беларускай мовы празь бессыстэмнасьць і непасьлядоўнасьць, што стала вынікам мэханічнага пераносу расейскай моўнай практыкі: хлёрка, але «хлор»; пляц, але «плацдарм»; шлягер, але «шлагбаўм»; лямпа, але «лампада» і іншае. Тым часам у беларускай лацінцы чужаземныя словы з [л'] пішуцца пазнавальна: plan, dyplom. Зьмена характару мяккага [л'] на цьвёрды [л] у пазычаньнях парушае ўзаемную канвэртацыю двух альфабэтаў.

Зубныя зычныя [д], [т], [з], [с] перад пярэднімі галоснымі [е], [і]
У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т]. Гукі [з], [с] застаюцца цьвёрдымі, калі знаходзяцца ў пачатку, а часам і ў сярэдзіне слова; у астатніх выпадках [з], [с] перадаюцца пераважна мякка.
Напрыклад: дыван, тыгр, сыгнал, фізыка, казіно, апэльсін

Наркамаўка  аўтары абодвух акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гадоў прапаноўвалі захаваць гэтую норму.

Наркамаўка  захаваньне цьвёрдасьці зычных перад [е] фіксуецца ў старабеларускай мове XVI—XVII стагодзьдзяў (сэнат, сындикъ, сындыкъ, сынодъ, визытовати, дыспозыцы(я)), а таксама ў беларускіх формах словаў у XIX стагодзьдзі (сэнат, сындыкат(ъ), сынод, дыспазыцы(я)).

У асноўным, захоўваецца цьвёрдасьць [д], [т], а [з], [с] вымаўляецца мякка.
Напрыклад: дыван, тыгр, сігнал, фізіка, казіно, апельсін

Наркамаўка  як і ў выпадку [л']/[л], з прычыны мэханічнага пераносу расейскага вымаўленьня адзначаецца бессыстэмнасьць і непасьлядоўнасьць з [з]/[з'] і [с]/[с'] у запазычаных словах: экзэмпляр і экзэма, але «экзекуцыя»; сэптыма, але «секста»; сэнс, але «сенсуалізм» і «сенсацыя»; сэпсіс, але «антысептык» і іншае.

Наркамаўка  у 1957 годзе ў афіцыйную моўную норму ўвялі мяккае вымаўленьне [д], [т] перад суфіксамі -ін, -ёр, -ейскі: каранцін, акцёр, іўдзейскі, якія ў беларускай мове вымаўляюцца толькі цьвёрда

Наркамаўка  наогул сама зьява ацьвярдзеньня [д] і [т] перад пярэднімі галоснымі ў словах іншамоўнага паходжаньня разглядаецца як вынік польскага ўплыву на беларускую пісьмовую мову, часам вельмі даўняга (XIV стагодзьдзе).
[б], [в], [м], [н], [п], [ф] перад пярэднімі галоснымі [е]
У асноўным цьвёрдыя варыянты.
Напрыклад: абанэнт, унівэрсытэт, мэтрапалітэн, дэбэт

Наркамаўка  аўтары абодвух акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гадоў прапаноўвалі захаваць гэтую норму.

Наркамаўка  захаваньне цьвёрдасьці зычных перад [е] фіксуецца ў старабеларускай мове XVI—XVII стагодзьдзяў (фэстъ, апэляцыя, вэтоваті, комэта, пэрсуна, Нэаполь), а таксама ў беларускіх формах словаў у XIX стагодзьдзі (маніфэст, пэнсія, камэдны).

У асноўным мяккія варыянты.
Напрыклад: абанент, універсітэт, метрапалітэн, дэбет

Наркамаўка  супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства ў 1933 годзе азначалі гэта як уласьцівасьць расейскага вымаўленьня.

Наркамаўка  Алесь Жлутка паказвае на існаваньне праблемы пры перадачы ўласных імёнаў, калі ўзьнікае разнабой праз ужываньне аканьня/яканьня: Вергілій і Вяргілій, Непт і Пелід, але Няптун і іншыя.

Наркамаўка  хоць вядома, што ў асноўным у дыялектах у запазычаных словах цьвёрдыя зубныя перад пярэднімі галоснымі зьмякчаюцца, дастатковай колькасьці дыялекталягічных зьвестак пра вымаўленьне ў такіх палажэньнях [с], [з], [н] няма, што ўскладняе выпрацоўку нарматыўных правілаў, якія не супярэчаць моўнай сыстэме.
Спалучэньні [j]/[й] з галоснымі
Пасьлядоўна перадаюцца з устаўным [j].
Напрыклад: маёр, Нью-Ёрк, езуіт, маянэз, мая, трыё, радыюс, іён
У асноўным перадаюцца з устаўным [j], у той жа час існуе мноства абмежаваньняў.
Напрыклад: маёр, Нью-Йорк, езуіт, маянэз, майя

Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі 2008 году замацавалі больш пасьлядоўную перадачу ўстаўнога [j].
Напрыклад: Нью-Ёрк, мая, аднак трыа, радыус, іон

Наркамаўка  абмежаваньні зьявіліся праз навязваньне канвэнцыяў расейскай мовы.

Трансьлітарацыя літараў β («бэта») і θ («фіта») у грэцызмах
Пасьлядоўна перадаюцца паводле лацінскай традыцыі, «бэта» як [б], «фіта» як [т].
Напрыклад: абат, араб, сымбаль, Бізантыя; артаграфія, міт, матэматыка, рытм

Наркамаўка  аўтары абодвух акадэмічных праектаў 1930 і 1933 гадоў прапаноўвалі захаваць гэтую норму.

Наркамаўка  перадача «бэты» як [б], а «фіты» як [т] фіксуецца ў старабеларускай мове XV—XVII стагодзьдзяў (дьѧбл-, д'ѧбл-, барбар(ъ); аритметыка, ωртокграθеѧ), а таксама ў беларускіх формах словаў у XIX стагодзьдзі (дьябал(ъ), сымболь).

Часткова паводле бізантыйскай традыцыі — «бэта» як [в], «фіта» як [ф] (г. зв. «ройхлінаўскае чытаньне»), — часткова як у лацінскай традыцыі — «бэта» як [б], «фіта» як [т] (г. зв. «эразмаўскае чытаньне»).
Напрыклад: абат, араб, сімвал, Візантыя; арфаграфія, міф, матэматыка, рытм

Наркамаўка  з аднаго боку, гук [ф] у беларускай мове зьявіўся хоць і з запазычанымі словамі, але даўно, і ўжо мае значнае пашырэньне ў дыялектах; зь іншага боку, нельга ўпэўнена казаць пра тое або іншае вымаўленьне ў старажытных мёртвых мовах, а існасьць праблемы наогул крыецца не ў канкрэтным чытаньні, а ў выбары агульнай традыцыі пісьменства, якое на Беларусі складалася як пад уплывам бізантыйска-грэцкай (пашыранай ва ўсіх усходніх славянаў), так і лацінскай (праз пасярэдніцтва польскай мовы) моўных традыцыяў.

Наркамаўка  у выдавецкай дзейнасьці заснавальніка ўсходнеэўрапейскага першадрукарства Францішка Скарыны «ройхлінаўскае чытаньне» і «эразмаўскае чытаньне» чаргуюцца пры дамінаваньні «ройхлінаўскага».
Напрыклад: Ѳедосий, Ѳемианъ, МатѲеи, ЕсѲеръ, ІѲдиѲъ, РуѲь належыць чытаць з гукам [ф], але трапляюцца і напісаньні аритметика, темианъ, Їюдитъ, якія належыць чытаць з гукам [т].

Трансьлітарацыя грэцкага спалучэньня ευ і лацінскага спалучэньня eu
Пасьлядоўна праз [эў]:
Напрыклад: Эўрыпід, Эўропа, эўкарыёт, эўфанія, эўфарыя, ляўконія, леўкацыт
Часткова праз [эў], часткова праз [ей]:
Напрыклад: Еўрыпід і Эўрыпід, але толькі Еўропа; эўкарыёт, эўфанія, але эйфарыя; ляўконія, але лейкацыт

Наркамаўка  цалкам паўтарае практыку расейскай мовы.

Марфалёгія

Клясычная беларуская Наркамаўка
Выкарыстаньне словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр- у дзеясловах з запазычанымі асновамі
Пераважная большасьць запазычаных дзеясловаў выкарыстоўваецца без фарманта -ір-/-ыр-, нехарактэрнага для беларускай мовы і які выкарыстоўваецца ў першую чаргу ў тых выпадках, калі трэба пазьбегнуць аманіміі.

Напрыклад: фармаваць, санкцыянаваць, замаскаваць; шпацыраваць (ад слова шпацыр), буксаваць — буксіраваць (ад буксір), камандаваць — выпраўляць або дэлегаваць, сумаваць — падсумоўваць

Наркамаўка  старажытныя агульнаславянская мадэль, пашыраная яшчэ ў старабеларускай мове ў тым ліку пры ўтварэньні дзеясловаў ад запазычаных словаў.

Захоўваецца ў запазычаных праз расейскую мову словах.

Напрыклад: фарміраваць, санкцыяніраваць, замаскіраваць, буксіраваць, камандзіраваць, суміраваць

Наркамаўка  старабеларуская мова, мова беларускіх гаворак і беларускія слоўнікі 1920-х гадоў ня ведаюць дзеясловаў на -іраваць, упершыню гэтая канструкцыя зьявіліся ў выдадзеным у 1937 годзе падкрэсьлена русіфікатарскім слоўніку Александровіча.

Наркамаўка  як адзначае Мікалай Васілеўскі, у беларускай літаратурнай мове няма ніводнага прыкладу, каб пры дапамозе -ірава- дзеяслоў утвараўся ад уласна беларускай асновы.

Пашырэньне безафікснай мадэлі ўтварэньня назоўнікаў.

Напрыклад: выступленне → выступ, наступленне → наступ, спадзяванне → спадзеў

Выкарыстаньне суфіксаў -нік/-шчык у прафэсійных назвах асобы
Пашырэньне суфіксу -нік:

Напрыклад: закупнік, перавозьнік

Наркамаўка  яшчэ ў XIX ст. суфікс -нік (-льнік) бясспрэчна панаваў пры ўтварэньні прафэсійных назваў асобы.

Пашырэньне суфіксаў -чык/-шчык:

Напрыклад: закупшчык, перавозчык

Наркамаўка  як адзначае Юры Пацюпа, суфікс -шчык масава пашырыўся за савецкім часам і наблізіў беларускую мову да расейскай.

Сыстэма словазьмяненьня
Флексіі -ах, -ях назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду меснага склону множнага ліку могуць зьмяняцца на -ох, -ёх, аднак, дапушчальныя абодва варыянты.

Напрыклад: у лясах — у лясох, у палях — у палёх

Для назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду меснага склону множнага ліку дапускаюцца толькі флексіі -ах, -ях.

Напрыклад: у лясах, у палях

Наркамаўка  паводле меркаваньня Станіслава Станкевіча, флексіі -ах, -ях як уласьцівыя расейскай мове штучна ўвялі ў 1933 годзе замест характэрных беларускай мове флексіяў -ох, -ёх.

У родным склоне множнага ліку назоўнікі 3 скланеньня звычайна маюць канчатак -яў.

Напрыклад: магчымасьцяў, цяжкасьцяў, сувязяў

У родным склоне множнага ліку назоўнікі 3 скланеньня звычайна маюць канчатак -ей.

Напрыклад: магчымасцей, цяжкасцей, сувязей

Але назоўнікі з націскам на аснове могуць ужывацца і з канчаткам -яў:
Напрыклад: сенажацей і сенажацяў, скроней і скроняў.

Наркамаўка  паводле меркаваньня Станіслава Станкевіча, канчатак -ей — характэрная асаблівасьць расейскай мовы ў адрозьненьне ад уласьцівага беларускай мове канчатку -яў.

Абмежаванае выкарыстаньне флексіі роднага склону адзіночнага ліку 2-га скланеньня на карысьць .

Напрыклад: заводу, інстытуту, сацыялізму, абеду, Менску, Полацку

Наркамаўка  шырокае ўжываньне канчатку сярод розных тыпаў назоўнікаў мужчынскага роду (рэчыўных, зборных, аддзеяслоўных, з часавым і прасторавым значэньнем, назваў арганізацыяў і установаў, геаграфічных назваў і інш.) фіксуецца ў беларускіх гаворках.

Пашыранае выкарыстаньне флексіі роднага склону адзіночнага ліку 2-га скланеньня (у назвах адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду).
Напрыклад: вожыка, вужа.

Неадушаўлёныя назоўнікі ў залежнасьці ад значэньня маюць канчатак () ці ():
Напрыклад: завода, інстытута, сацыялізму, абеду.

Геаграфічныя і астранамічныя назвы ўжываюцца з канчаткам ():
Напрыклад: Мінска, Полацка.

Наркамаўка  як заўважае Павал Сьцяцко, імкненьне расшчапіць словаформу на дзьве, надаўшы адной зь іх «канкрэтызаванае» адценьне і замацаваўшы за ёю канчатак , разбурае моўную норму.

Дапушчальна пашырэньне формы будучага часу формай простага будучага часу, характэрнай для паўднёва-заходніх дыялектаў.

Напрыклад: буду рабіць — рабіцьму, будзем рабіць — рабіцьмем

Выкарыстаньне толькі складанага будучага часу.

Напрыклад: буду рабіць, будзем рабіць

Наркамаўка  форму простага будучага часу прыбралі зь беларускай мовы ў 1933 годзе.

Пашырэньне флексіі -аў роднага склону множнага ліку.

Напрыклад: словы — слоў → словаў, мовы — моў → моваў

У родным склоне множнага ліку назоўнікі 1 скланеньня маюць канчаткі -аў, — яў — з асновай на зьбег зычных або з падаўжэньнем зычных у аснове:

Напрыклад: адозва — адозв-аў, ванна — ванн-аў.

Некаторыя назоўнікі 2 скланеньня ў множным ліку ўжываюцца з варыянтнымі канчаткамі:
Напрыклад: туфель — туфляў, валёнак — валёнкаў, азёр — азёраў, дрэў — дрэваў.

Магчыма выкарыстаньне ў творным склоне адзіночнага ліку ў парадыгме 3-га скланеньня флексіі 2-га скланеньня.

Напрыклад: Беларусьсю — Беларусяй, з маці — з мацерай

Сынтаксіс

Адрозьненьні пераважна існуюць у кіраваньні прыназоўнікаў.

Клясычная беларуская Наркамаўка
Зьмена кіраваньня ў канструкцыях з прыназоўнікам па
Уніфікаванае (па + месны склон).

Прыклады: па футболе, па вызваленьні

Варыянтнае (па + давальны або месны склон).

Прыклады: па футболу — па футболе, па вызваленню — па вызваленні

Выбар прыназоўнікаў пры кіраваньні
Выкарыстаньне ўласнабеларускіх мадэляў:

Прыклады: паводле мясцовага часу, на запросіны, камітэт у справах, з прычыны, але па вайне

Арыентацыя на сынтаксіс расейскай мовы, у тым ліку празьмерна частае ўжываньне прыназоўніка па

Прыклады: па мясцоваму часу, па запрашэнню, камітэт па справах, па прычыне, але пасля вайны

Наркамаўка  увогуле, у беларускай мове адзначаецца вялікая сынанімічнасьць прыназоўнікавых канструкцыяў, выкліканая істотнымі адрозьненьнямі паміж усходнімі і заходнімі беларускімі гаворкамі.

Лексыкалёгія

Адрозьненьні ў галіне лексыкалёгіі маюць характар ацэнак канкрэтных варыянтаў выкарыстаньня ў прыватных выпадках, але ў агульным выпадку залежаць ад выбару лексыкі самімі носьбітамі мовы. Выбар артаграфіі грае тут дастаткова нязначную ролю і асаблівасьці, прыведзеныя ніжэй, у шырокім разуменьні, могуць выкарыстоўвацца носьбітамі мовы незалежна ад ужыванай артаграфіі.

Клясычная беларуская Наркамаўка
Лексэмы іншамоўнага паходжаньня
А. Пацехіна сьцьвярджае, што ў мэтах пазбаўленьня беларускай мовы ад русізмаў актывізуецца пазычаньне з польскай мовы, прычым неабавязкова польскіх лексэмаў.

Прыклады: пасол → амбасадар, фактар → чыньнік, карта → мапа, вадзіцель → кіроўца

З прычыны русіфікацыі Беларусі ва ўжываную ў БССР беларускую мову ўводзілася значная колькасьць неўласьцівай ёй расейскай лексыкі.

Прыклады: асцерагацца → апасацца, гераізм → доблесць, угода → здзелка, цягнік → поезд

Лексэмы гістарычна беларускага паходжаньня
Паводле меркаваньня А. Пацехінай, часам адбываецца замена пэўных спрадвечна беларускіх лексэмаў.

Прыклады: адбывацца → тачыцца, умова → варунак, намаганьні → высілкі, іменна → менавіта

Увядзеньне ва ўжываную ў БССР беларускую мову словаў зь беларускімі каранямі, але структурай расейскай мовы, а таксама замена значэньняў беларускіх словаў на значэньні аналягічных паводле гучаньня словаў расейскай мовы.

Прыклады: скасаваць → адмяніць, скласьці → саставіць, рабунак → грабеж, вайсковы → воінскі

Наркамаўка  з выдадзеных па рэформе 1933 году слоўнікаў зьнік значны пласт беларускай лексыкі; у варыятыўных выпадках пакідалі словы, наяўныя ў расейскай мове.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Наркамаўка НазваНаркамаўка ГісторыяНаркамаўка АцэнкіНаркамаўка Адрозьненьні ад клясычнай моўнай нормыНаркамаўка Глядзіце таксамаНаркамаўка ЗаўвагіНаркамаўка КрыніцыНаркамаўка ЛітаратураНаркамаўка Вонкавыя спасылкіНаркамаўкаБеларуская моваБеларусьМоўная нормаПравапісПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Расейская акупацыя БеларусіРусіфікацыяРэжым ЛукашэнкіРэформа беларускага правапісу 1933 годуСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамароўкаПоль Сэзан2024Уладзімер Арлоў (гісторык)БярэзаньЗьміцерІван ХавалкаВасіль ІгнаценкаВенанцы БутрымПарнаграфія для жанчынАлесь ЖукКарл Фрыдрых ГаўсГрэбляHTMLІдышАсенКірыліцаMonodontidaeВялікае Княства ЛітоўскаеЦэнтральная РУУС (Менск)Вялікі шаўковы шляхДзікКінэматографАрцём АрашонакАдвакатHromadske.TVLovemicМарат МаркаўЭквадорДжынсавая рэвалюцыяУсебеларускі народны сходВязынка (Маладэчанскі раён)Хлопчык як пальчыкАляксандар СазанкоўЧарнобыльская катастрофаАнатоль СысЗамакПаўднёвая АсэтыяЗымбабвэБуценьБлакітная сойкаТрыялетСьляпун букавінскіПаронімыЗакон (права)Сусьветная служба Бі-Бі-СіПадзелы Рэчы ПаспалітайПастава на каленяхБераБесьпілётнікУкраінаНаваполацак1891ҐАмонімТаварыства філярэтаўСтрахаваньнеІван ЧыгрынаўMemento moriXIX стагодзьдзеЛюбейкаЦэглаБасовішчаНью-ЁркДзесяцідзённая вайна🡆 More