Друскенікі: места ў Летуве

Друске́нікі, Друзге́нікі (лет.

Druskininkai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго Ратнічанкі. Адміністрацыйны цэнтр Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 12 441 чалавек. Знаходзяцца за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя.

Друскенікі
лац. Druskieniki
лет. Druskininkai
Возера ў парку
Возера ў парку
Друскенікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Друскенікаў
Першыя згадкі: 1563
Горад з: 1793
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Друскеніцкае самакіраваньне
Мэр: Рычардас Малінаўскас[d]
Плошча: 22 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 12 803 чал.
шчыльнасьць: 581,95 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 313
Паштовы індэкс: LT-66001
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′14″ пн. ш. 23°58′21″ у. д. / 54.02056° пн. ш. 23.9725° у. д. / 54.02056; 23.9725 23°58′21″ у. д. / 54.02056° пн. ш. 23.9725° у. д. / 54.02056; 23.9725
Друскенікі на мапе Летувы
Друскенікі
Друскенікі
Друскенікі
Друскенікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.druskininkai.lt

Друскенікі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У наш час бальнеагразевы і кліматычны курорт, тут дзейнічае Парк Грутас — музэй савецкага мінулага.

Назва

Друскенікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Дарожны паказальнік у Горадні з традыцыйнай беларускай назвай места — Друскенікі

Тапонім Друскенікі мае сугучнасьць зь летувіскім словам druska — соль. Паводле адной з вэрсіяў, падобную этымалёгію мае назва места Трускаўцу на Галіччыне.

Зь іншага боку, назву Друскенікі таксама мае вёска ў Беларусі, ніяк не зьвязаваная ані зь мінэральнымі водамі, ані з сольлю. Тым часам Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН Беларусі падае дзеяслоў друзгаць — 'разьбіваць', які зьвязвае з тэрмінам друз і параўноўвае з друзг (старажытнарус. друскъ) — 'гальлё'. Паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, слова друск у значэньні 'сухое гальлё' бытавала ў старабеларускай мове (таксама ўжывалася слова труска — 'вязанка, пучок'), а ў сучаснай беларускай мове ў значэньні 'дробныя галінкі, ламачча' захавалася слова труск.

У беларускай мове побач з Друскенікамі існуе іншая форма назвы — Друзгенікі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (Друскеники) датуецца 1563 годам і зьмяшчаецца ў мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалягічныя дасьледаваньні выявілі на месцы сучаснага места існаваньне прускіх паселішчаў. Відаць, тут існаваў прускі горад, які згарэў у 1308 годзе, па чым навакольле абязьлюдзела. З 1413 году мястэчка Друскенікі знаходзілася ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1794 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Друскенікам статус курорту, а каралеўскі доктар пацьвердзіў лекавыя ўласьцівасьці мясцовых мінэральных крыніцаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Друскенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе на загад маскоўскага гаспадара Мікалая І тут пачалося будаваньне курортавых пабудоваў. Неўзабаве курорт атрымаў вялікую папулярнасьць.

У 1878—1879 гадох у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для разьмяшчэньня наведвальнікаў курорту. У 1865 годзе тут узьвялі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Друскенікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Друскенікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе празь места прайшла чыгунка (адгалінаваньне ад станцыі Парэчча).

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Друскенікі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але неўзабаве места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Друскенікі ўвайшлі ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтар сельскага і пасялковага саветаў Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці.

1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Друскенікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1990 годзе Друскенікі ўтварылі асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе беспасярэдне летувіскі ўрад. У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Друскенікі ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1.01.1878 год — 417 чал. (196 муж. і 221 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 21,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 12 441 чал.

Турыстычная інфармацыя

Друскенікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Парк культуры і адпачынку

Інфраструктура

У Друскеніках працуе каля 10 санаторыяў (у тым ліку санаторыя «Беларусь»), пансыянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і іншае. Дзейнічаюць 4 музэі (у тым ліку музэй Мікалоюса Чурлёніса). У цэнтры места парк культуры і адпачынку, побач ляндшафтавы заказьнік.

Славутасьці

Друскенікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Царква Гаўрылы Заблудаўскага
  • Забудова драўляная курортавая: вілы Амэга, Імпэрыял, Керсноўскіх, Маўр, Маркевічаў.
  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1912—1931)
  • Касьцёл Сьвятога Барталамея ў Ротніцы (1910)
  • Магіла Яна Чачота ў Ротніцы
  • Могілкі хрысьціянскія
  • Царква ў Гонар Абраза Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасьць (1856, мураўёўка)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Гаўрылы Заблудаўскага на могілках (1895)

Галерэя

Месты-сябры

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Друскенікі НазваДрускенікі ГісторыяДрускенікі НасельніцтваДрускенікі Турыстычная інфармацыяДрускенікі ГалерэяДрускенікі Месты-сябрыДрускенікі КрыніцыДрускенікі ЛітаратураДрускенікі Вонкавыя спасылкіДрускенікіАліцкі паветВільняГорадГорадняДрускеніцкае самакіраваньнеЛетуваЛетувіская моваНёман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грэцыя6 красавікаСтараўкраінская моваВіківэрсытэтФізыкаЛацінская моваЯнка КупалаМагілёўская вобласьцьКрывічыІмёны ліцьвінаўСэксБусел белыMicrosoft WindowsОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаКіеўАлесь СавіцкіНароўляБандароўнаПабуджальны сказСтаніслаў Булак-БалаховічЛюбчаВокаБэрлінВіктар ЖыбульРэформа беларускага правапісу 1933 годуТаксіБабёрУладзімер КараткевічСтамбулЛідаКордаваФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўПалітыкаБакаляўрПесьня пра зубраЛатаваМагілёўЛеанід ДайнекаЛіцьвіныВікіманіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)ISSNВялікі выбухУсходнеславянскія мовыMozilla Firefox1944Людзі на балоце (раман)Зімовыя Алімпійскія гульні 1964 году1891ВікікрыніцыВойшаБДСМ27 красавікаЯн СтанкевічГалаўны больУкраінаДзень ЗямліПлошча Перамогі (Менск)БавоўнаВікіслоўнікСтарабеларуская моваУ краіне райскай птушкіЗолатаВалянцін Зуб🡆 More